У абарону хрысціянаў

Учора ў сядзібе партыі БНФ адбылася прэзентацыя кнігі “Маніторынг парушэння правоў хрысціянаў Беларусі ў 2006 годзе”. Выданне прадставіў Хрысціянскі праваабарончы дом. На прэзентацыі да прысутных звярнуліся вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.

Рэдактар і ўкладальнік выдання Марыя Савушкіна зазначае, што праца над маніторынгам пачалася ўлетку 2006 года. Штуршком стала моцнае прыцясненне хрысціянаў і парушэнне іх правоў у Беларусі.

М. Савушкіна: “Выданне, якое мы сёння прадставілі, выразна сведчыць пра сітуацыю правоў хрысціянаў у Беларусі. Аднак гэта не толькі хроніка парушэнняў, але і хроніка змаганняў. На працягу некалькіх месяцаў 2006 года ўвага беларускага грамадства была прыцягнута да падзеяў у беларускіх царкве і касцёле. Асаблівым чынам да гарадзенскіх каталікоў і вернікаў царквы "Новае жыццё", дзе пратэст-галадоўку абвясцілі больш за 100 чалавек.

Кніга складаецца з трох асноўных частак. Першая – гэта каментары юрыстаў. У другой змешчаны сам тэкст маніторынгу на рускай і беларускай мовах. У трэцяй сабраныя дакументы і заявы, якія суправаджалі падзеі.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”
(http://www.polskieradio.pl/zagranica/by)

‹‹ на галоўную | у архіў