Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” папярэдзілі намесніка пракурора
Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” адмовіліся весці перамовы ў Мінгарвыканкаме ў прысутнасці тэлеаператараў дзяржтэлеканалаў і МУС.
Сыходзячы, яны папярэдзілі намесніка генеральнага пракурора аб адміністрацыйнай адказнасці ў выпадку парушэння артыкулу 6 Адміністрацыйнага кодэксу. Заканадаўства забараняе змяняць фармат і маршрут правядзення акцыі без узгаднення з арганізатарамі мерапрыемства.
Паводле Радыё “Свабода” (www .svaboda .org) і
“Нашай Нівы” ( www. nn. by)
|