Дыяспара занепакоеная прыпыненнем выхаду “Голасу Радзімы”
З лістом да упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Беларусі Леаніда Гулякі звярнуліся беларусы Комі. Як распавёў кіраўнік Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” Аркадзь Крупенька, прычынай звароту стала прыпыненне выхаду газеты “Голас Радзімы”.
Па ягоных словах, гэтая газета была мостам паміж Беларуссю і дыяспарай. І зараз гэтай газеты вельмі не хапае. Аркадзь Крупенька адзначае, што хацелася б, каб выхад газеты аднавілі.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|