У беларускім “чорным спісе” – 80 тысяч чалавек

У аэрапортах Беларусі ўзмацняецца пашпартны кантроль.

Новае абсталяванне дазваляе вызначыць сімптомы падробкі ў пашпартах усіх краінаў менш чым за адну хвіліну. Таксама спецыяльная праграма правярае наяўнасць даных пасажыра з “чорным спісам”.

У ім зараз знаходзіцца больш за 80 тысяч чалавек. З розных прычынаў іх прысутнасць у краіне непажаданая, іншым забаронены выезд з краіны, хтосьці знаходзіцца ў міжнародным вышуку.

Паводле ont.by і Еўрапейскага радыё для Беларусі ( www. belradio. fm)

‹‹ на галоўную | у архіў