Зніклую мемарыяльную дошку вярнулі ў амбасаду Нямеччыны
Амбасадару Нямеччыны ў Беларусі Марціну Хэкеру перадалі мемарыяльную дошку памяці жыхароў Брэмену, якія загінулі ў мінскім гета ў Другую сусветную вайну.
Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе, які распаўсюдзіла сёння амбасада Нямеччыны.
Памятны знак з 1997 году знаходзіўся на жылым доме на адной з сталічных вуліцаў. Але сёлета 10 сакавіка ён таямніча знік.
Памятную дошку перадаў у амбасаду грамадзянін Беларусі, прозвішча якога не называюць. Нічога не гаворыцца і пра грашовую ўзнагароду, якую амбасада паабяцала таму, хто верне памятную дошку.
Паводле Радыё “Свабода” (www .svaboda .org) і
“Еўрапейскага радыё для Беларусі” ( www. belradio. fm)
|