Беларускае грамадства вызваліла Дзяніса Дзянісава
Грамадзянскага актывіста Дзяніса Дзянісава ўчора выпусцілі да суда пад залог ў 15 мільёнаў рублёў (7500$). Грошы сабралі яго сябры і знаёмыя, у тым ліку і праз Інтэрнэт.
Дзяніс Дзянісаў падзякаваў усім, хто аказаў яму грашовую дапамогу.
“Дзяніса выпусцілі 11 красавіка, хаця грошы мы пералічылі яшчэ 9-га, – распавяла адна з
арганізатараў ініцыятывы Жана Ямайкіна. – Грошы нам обавязаны вярнуць пасля суда. Мы ў сваю чаргу раздадзім іх гаспадарам – усе каардынаты у нас ёсць. Іншае пытанне, што шмат хто, калі прыносілі грошы, казалі, што вяртаць іх не трэба. Але ў нас хапае палітвязняў, якім мы здолеем у такім выпадку дапамагчы”.
Дзяніс Дзянісаў каля двух месяцаў знаходзіўся ў СІЗА Віцебска па абвінавачанню ў “планаванне групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак”. За вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў у Віцебску, маладому чалавеку пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення. Грошы для вызвалення Дзяніса да суда былі сабраныя на працягу двух тыдняў.
Паводле “Салідарнасці” ( www. gazetaby. com)
|