У Томску распачаўся Фестываль беларускай культуры “Радзіма мая – Беларусь”

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” вітае Нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Томска, удзельнікаў і гасцей Фестывалю беларускай культуры “Радзіма мая – Беларусь”!

Фестываль беларускай культуры на такім узроўні ўпершыню праводзіцца на томскай зямлі. Ён сведчыць пра актыўную дзейнасць Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Томска і падводзіць вынікі штодзённай руплівай працы па захаванні беларушчыны. Фестываль закліканы сабраць разам беларусаў краю, каб нагадаць пра родную культуру і мову, выхаваць у моладзі пашану да сваёй Радзімы і яе духоўнай спадчыны. Акрамя таго, фестываль знаёміць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў з адметнай і вельмі прыгожай беларускай культурай.

Віншуем удзельнікаў, гасцей і арганізатараў мерапрыемства са Святам беларушчыны на томскай зямлі!

Зычым плённай працы фестывалю!

Спадзяемся, што фестываль беларускай культуры “Радзіма мая – Беларусь” стане штогадовай традыцыйнай сустрэчай беларусаў з розных краін свету!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
13.04.2007 г.

‹‹ на галоўную | у архіў