Працуе сайт “Чарнобыльскага шляху”
Да “Чарнобыльскага шляху”, які праводзіцца ў Беларусі кожны год да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у сеціве распачаў працу адмысловы сайт http://26.svaboda.info/.
На сайце аргкамітэт правядзення “Чарнобыльскага шляху” размясціў зварот да беларускага народу, артыкулы пра чарнобыльскую трагедыю, таксама на сайце можна скачаць выяву налепкі да мерапрыемства ці то ўзяць банер акцыі для сайтаў.
Аргкамітэт збірае рэчы для хворых дзяцей: “Дзеткам у анкалагічным дыспансеры ў Бараўлянах і шпіталі ў Брагіне патрэбная вашай чыннасць. Ахвяруйце кніжкі, цацкі, аўдыё-, відэакасэты, грошы малым беларусам, якія, не жадаючы нікому зла, сталіся ахвярамі знішчальнай радыяцыі. Перадачы прымаюць на Сядзібе БНФ (нов. пр. Машэрава, 8)”. Акрамя таго аргкамітэт абвясціў конкурс дзіцячага малюнка аб праблеме Чарнобыля ў Беларусі (Творы можна дасылаць на электронны адрас 26krasavika@gmail.com, альбо прыносіць у сядзібу Партыі БНФ (былая Варашэні, 8)).
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|