Суд прыпыніў справу «Новага Жыцця» на нявызначаны тэрмін

5 красавіка ў царкву “Новае Жыццё” прыйшла пастанова Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, у якой паведамляецца пра прыпыненне вытворчасці па справе суполкі. Гэта азначае, што наступнае паседжанне пераносіцца на нявызначаны тэрмін.

“… у сувязі з накірункам запыту кампетэнтнаму органу вытворчасць па справе прыпыніць да атрымання адказу на запыт суду ад кампетэнтнага органа”, – адзначаецца ў тэксце пастановы.

"Выклікае здзіўленне той факт, што суддзя праз 2 тыдні пасля прыняцця рашэння накіраваць запыт у кампетэнтны орган так і не здолела вызначыцца, у які менавіта кампетэнтны орган будзе ён накіраваны", – пракаментаваў юрыст царквы "Новае Жыццё" Сяргей Луканін афіцыйны ліст.

За 5 месяцаў, што цягнецца судовы разгляд, былі выслуханыя меркаванні кіраўнікоў і службоўцаў кампетэнтных органаў краіны: Дзяржаўнага Камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Камітэта па землеўладкаванні Мінгарвыканкама, Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтву Мінгарвыканкама, аддзела Дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель і геадэзічнага нагляду, аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама, фонду “Мінгармаёмасць”.

"Відавочна, што суд зацягвае час, бо не ў стане вынесці законнае рашэнне", – лічыць Сяргей Луканін.

Нагадаем, што ВХС разглядае законнасць рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта аб пазбаўленні "Новага Жыцця" права карыстання зямлёй і перапрафілявання будынка царквы ў культавы.

charter97.org

‹‹ на галоўную | у архіў