диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Лаўрэата прэміі імя Сапегі сустракалі паланезам Агінскага

Знаўца беларускай літаратуры, даследчык, між іншым, творчасці Дуніна-Марцінкевіча, перакладчык, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Язэп Янушкевіч, у сераду ў Варшаве быў уганараваны прэміяй імя Льва Сапегі.

Штогод гэтая прэмія ўручаецца менавіта 4 красавіка, у дзень нараджэння вялікага канцлера, а сёлета прыпадае на юбілей — Льву Сапегу было б 450 гадоў.

Узнагарода для выбітных беларускіх навукоўцаў была заснаваная летась пяццю польскімі ўуніверсітэтамі пад патранатам прэзідэнта Польшчы. Яна даецца за выдатныя заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці, а таксама ў збудаванні незалежнай дэмакратычнай Беларусі.

Язэп Янушкевіч атрымаў ганаровую грамату, якая была надрукавана згодна з гістарычнымі традыцыямі першадрукара Францішка Скарыны — ручным адбіткам. Цяпер, як лаўрэат прэстыжнай узнагароды, ён будзе мець магчымасць навуковай працы ды тэматычных выступаў у польскіх ВНУ.

Для спадара Янушкевіча адзначэнне аказалася вельмі дарэчным, бо нядаўна ён страціў працу ў Акадэміі Навук, а вось цяпер атрымаў магчымасць надалей займацца даследчай дзейнасцю.

У Варшаўскі Універсітэт, дзе адбывалася ўручэнне прэміі, павіншаваць лаурэата прыйшлі вельмі вядомыя асобы: міністр замежных спраў Польшчы Павел Коваль, пісьменнік Алесь Баршчэўскі, гісторык Валянцін Голубеў (дарэчы, леташні лаўрэат прэміі імя Сапегі) ды мноства іншых. Нават быў зачытаны ліст ад прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Язэп Янушкевіч на пытанне, якое значэнне мае для яго гэтая ўзнагарода, адказаў:

"Некалі, можа, яно і марылыся, што твае заслугі будуць ацэненыя, але так думалася ў маладосці, калі выйшла першая публікацыя. А пасля на першае месца становіцца проста праца — адказная, прафесійная, сумленная".

На дыпломе, які атрымаў Язэп Янушкевіч, напісаныя словы гетмана Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, словы, якія не аднаму пакаленню беларусаў былі компасам і якія па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі: "Для сумленнага чалавека няма нічога даражэйшага за свабоду, а няволяй ён грэбуе — настолькі, што не толькі скарбамі, але і жыццём ад яе адкупляецца".

www.belradio.fm

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович