90 год БНР ва Украіне...
Беларусы Севастопаля плануюць далучыцца да абвешчанай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” акцыі па святкаванні 90-годдзя беларускай дзяржаўнасці і правесці шэраг мерапрыемстваў.
06.11
Радзім Гарэцкі: “Ужо няведама, ці беларусы мы, ці не…”...
Грамадcкі рэдактар тыдня на Радыё “Свабода” акадэмік Радзім Гарэцкі двойчы запар абіраўся прэзідэнтам Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету” “Бацькаўшчына”, зараз ён сябра Малой і Вялікай Радаў гэтай арганізацыі. Як мяняецца беларуская дыяспара? Хто ў ёй найбольш аўтарытэтны? Чым адрозныя беларусы ад замежнікаў? На такія пытанні адказаў сп. Гарэцкі для Радыё “Свабода”.
05.11
Шведскі вопыт працы з лямцам для беларусаў...
Майстар-клас “Праца з лямцам” з 3 па 4 лістапада арганізавалі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і ГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” ў шчыльным супрацоўніцтве з шведскімі партнёрамі “IKC” і “Forum syd”. Паказаць і расказаць, што можна зрабіць з лямцу, у Беларусь прыехалі шведскія майстры.
21.11
Бенефіс беларускай паэткі Надзеі Артымовіч...
Тыднёвік беларусаў Польшчы “Ніва” 22 лістапада 2007 г. ладзіць ўрачыстую вечарыну-бенефіс слыннай беластоцкай беларускай паэткі Надзеі Артымовіч.
З намі Вы можаце звязацца па тэлефонах:
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.
У Мінску адкрываецца выстава пра Галадамор...
Выстава архіўных дакументаў савецкіх органаў дзяржаўнай бяспекі “Рассакрэчаная памяць” адкрыецца ў чацвер у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (вул. Карла Маркса, 12).
22.11
Улады не дазволілі пікеты ў дзень народзінаў палітвязня Казуліна...
Улады не дазволілі правесці пікеты ў дзень народзінаў палітвязня Аляксандра Казуліна, які прыпадае на 25 лістапада. У Мінску акцыі былі запланаваныя на плошчы Бангалор, у парку імя 50-годдзя Кастрычніка і на вуліцы Арлоўскай.
Прапановы Eўразвязу Беларусі застаюцца ў сіле...
Мінуў год, як была абвешчаная новая палітыка Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі. Прапановы Еўразвязу па-ранейшаму застаюцца ў сіле, гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі. Еўразвяз прапанаваў значныя эканамічныя і гуманітарныя выгоды народу Беларусі ў выпадку, калі беларускія ўлады вызваляць палітвязняў, правядуць дэмакратызацыю выбарчай сістэмы.
Анатоль Сідарэвіч выдаў кнігу пра “фанатыка беларускай ідэі”...
У Мінску ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла з друку кніга “Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні”. Яна прысвечана выдатнаму беларускаму дзеячу, аднаму з ідэолагаў Беларускага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Івану Луцкевічу (1881 – 1919).
21.11
Улада не прызнае Курапаты...
У Міністэрстве культуры лічаць, што памятныя знакі, пабудаваныя грамадскасцю ў Курапатах, не з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
У Мінску праходзіць выстава ўнікальных старадрукаў...
Выстава “Выданнi вiленскiх друкарняў ХVI – першай чвэрцi XX стагоддзя” адкрылася ў бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук у панядзелак і мела быць толькі 4 дні. Але шалёны інтарэс наведнікаў вымусіў арганізатараў працягнуць яе да канца лістапада.
21.11
Завяршылася расследаванне другой справы Артура Фінькевіча ...
Амаль месяц знаходзіцца ў магілёўскім следчым ізалятары моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, на якога завялі яшчэ адну крымінальную справу. “Расследаванне справы завяршылася, Артур з ёй азнаёміўся, цяпер справу перадалі ў пракуратуру і праз колькі дзён перададуць у суд”, — паведаміла адвакат Фінькевіча Ганна Рыбалка.
Генпракуратура настойвае на прысудзе Казуліну ...
Генеральная пракуратура адмовілася апратэстоўваць прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты Беларусі палітвязню Аляксандру Казуліну. Пра гэта абаронцу Аляксандра Казуліна паведамілі ў лісце з Генеральнай пракуратуры.
20.11
“Невыязнымі” будуць тысячы беларусаў...
Дакладная колькасць асоб, якія ўвойдуць у адзіны банк дадзеных аб грамадзянах з часова абмежаваным правам на выезд з Беларусі, стане вядомая толькі пасля яго канчатковага фармавання, але ўжо сёння зразумела, што такіх людзей будуць тысячы. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
20.11
Дазволенае святкаванне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну ...
Мінскі абласны выканаўчы камітэт дазволіў правядзенне мерапрыемстваў у мясцінах, звязаных з гісторыяй Слуцкага Збройнага Чыну. Аб гэтым паведаміў адзін з арганізатараў адзначэння гадавіны паўстання, гісторык Антон Астаповіч.
19.11
Ці будзе “Наш край” на беларускай мове?...
Па інфармацыі Таварыства беларускай мовы, выдавецтва “Беларусь” не мае намеру выпускаць адрыўны каляндар на беларускай мове “Наш край”. “Калі так станецца, то ў краіне поўнасцю спыніцца выдаванне адрыўных календараў на роднай мове”, – заявіў старшыня ТБМ Алег Трусаў.
19.11
Вялікае Княства Літоўскае. Хутка юбілей....
У літоўскай амбасадзе ў Мінску працуе выстава мастацкіх работ, прысвечаных Вялікаму Княству Літоўскаму. У праекце “Літва і ўсходнія суседзі: дыялог у выяўленчым мастацтве” бяруць удзел мастакі з Літвы, Беларусі і Украіны. Яны прэзентуюць свае творы, якія адлюстроўваюць гістарычныя постаці і падзеі часу Вялікага Княства Літоўскага.
19.11
Канстанцін Тызенгаўз вярнуўся ў Жалудок...
18 лістапада на касцёле ў Жалудку Шчучынскага раёна ўрачыста адкрыта памятная шыльда ў гонар заснавальніка беларускай арніталогіі Кастуся Тызенгаўза. Мясцовыя ўлады адмовіліся ад сумеснага ўдзелу ў імпрэзе, а з тутэйшых людзей, нават старэйшага ўзросту, амаль ніхто нічога не ведаў пра радаслоўную Тызенгаўзаў.
19.11
Першы пераклад твораў Васіля Быкава на іўрыт ...
Першы раз творы Васіля Быкава былі перакладзеныя на іўрыт. Аўтарам перакладу з’яўляецца Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі сп. Зэеў Бэн-Ар’е.
Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень будзе прэзентаваны ў Гродна...
У Гродне працягваецца распачатая рухам “За свабоду” “Гродзенская восень прэзентацый”. 21 лістапада сваю працу “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень” будзе прэзентаваць гродзенцам даследчык і публіцыст Уладзімір Хільмановіч. Арганізацыйную працу ў выданні гэтай кнігі аказала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
19.11
У Полацку забаранілі фестываль “Рок-Кола”...
Рада па каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў пры Полацкім гарвыканкаме прыняла рашэнне прыпыніць правядзенне фестывалю ў горадзе, які праходзіў на Полаччыне 17 год.
19.11
Памёр народны артыст СССР і Беларусі Віктар Роўда...
У ноч з 17 на 18 лістапада на 87-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр народны артыст СССР і Беларусі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктар Роўда.
19.11
Cвёнтэк просіць вярнуць у Беларусь ксяндза Худка...
Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк просіць вярнуць у Беларусь ксяндза Гжэгажа Худка, польскага грамадзяніна. Такі зварот кардынал накіраваў да старшыні Рэчыцкага райвыканкаму Аляксандра Баранава, які адмовіў настаяцелю мясцовага касцёла ў рэгістрацыі для каталіцкага служэння.
16.11
КХП-БНФ папярэджвае чыноўнікаў за асіміляцыю і русіфікацыю...
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ працягвае публікаваць спісы чыноўнікаў, якім дасланы матэрыял “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Паводле сяброў КХП-БНФ, гэта “папярэджанне для чыноўнікаў, якія праводзяць палітыку асіміляцыі беларусаў”.
“Беларускія народныя казкі” выйдуць на 10 дысках...
Лідэр гурту “Палац” і вядучы радыёверсіі гіт-параду “Тузін Гітоў” Алег Хаменка ўзяўся за праект “Беларускія народныя казкі”. Наклад першай часткі гэтага грандыёзнага праекту быў раскуплены, а ўвесь ён – на 10 дысках – мае пабачыць свет пасля Каляд.
15.11
Прадпрымальнікі на Бангалоры будуць мітынгаваць за дыялог з уладамі...
Мінскія ўлады дазволілі прадпрымальнікам правесці 19 лістапада мітынг у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Заяўку ў Мінгарвыканкам падавалі актывісты рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”.
15.11
Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годьдзя Адама Мальдзіса...
У Мінску выйшаў зборнік пад назвай “Беларусь і беларусы ў прасторы і часе” да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. У Беларусі пакуль слаба прадстаўлена традыцыя выдання кніг у гонар навукоўцаў, якія актыўна працуюць. Гэта кніга імкнецца запоўніць прабел.
15.11
Беларускі МЗС уручыў ноту пратэсту амбасадару ЗША...
Амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт уручаная нота пратэсту ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі Мінфінам ЗША да канцэрна “Белнафтахім”. Пра гэта 15 лістапада паведаміў журналістам прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.
15.11
Піпі Доўгаяпанчоха – упершыню па-беларуску ...
Незалежнае выдавецтва “Колас” з нагоды 100-годдзя вялікай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн (Astrid Lingren) знаёміць беларускіх чытачоў з яе творамі. На пачатку 2008 г. выйдзе беларускі пераклад самай папулярнай кнігі А. Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха” (“Pippi Langstrump”).
Праваабаронцы патрабуюць адмяніць абавязковае размеркаванне...
Сёлета супраць студэнтаў, якія не даехалі па размеркаванні, завялі 65 крымінальных спраў. Сумы не малыя – ад трох да пяці тысяч даляраў. Юрысты з Беларускага хельсінскага камітэту звярнуліся ў Канстытуцыйны суд.
14.11
Мастакі пачалі кампанію ў абарону спадчыны Альфрэда Ромэра...
Мастакі Беларусі пачалі кампанію ў абарону спадчыны Альфрэда Ромэра — беларускага, літоўскага і польскага мастака, медальера, мастацтвазнаўцы і грамадскага дзеяча. Сёлета — 175 гадоў з яго дня нараджэння.
У Беларусі створаны Дзяржатамнагляд...
Новая інстытуцыя будзе органам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яе функцыяй будзе дзяржаўнае рэгуляванне і ліцэнзаванне ў галіне бяспечнага выкарыстання атамнай энергіі, іанізуючага выпраменьвання, бяспекі радыяцыйных адкідаў.
Карлсан загаварыў па-беларуску...
Да стагоддзя знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн група энтузіястаў выдала па-беларуску адзін з самых яе вядомых твораў “Малы і Карлсан-з-даху”.
12.11
“Казачны свет” у Мінску...
13 лістапада ў сталіцы стартуе фестываль дзіцячага шведскага кіно, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн. Усе фільмы – у беларускім перакладзе.
12.11
Толькі 5% прадпрымальнікаў жадаюць зарэгістраваць унітарныя прадпрыемствы...
Паводле Міністэрства эканомікі, больш за 9 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў падалі дакументы для перарэгістрацыі ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Больш за паўтары тысячы чалавек такія прадпрыемствы ўжо стварылі. Гэта зусім няшмат, калі ўлічыць, што ў Беларусі каля 200 тысяч індывідуальных бізнесоўцаў. Лідэры прадпрымальніцкага руху гавораць, што гэта кампанія ўладаў і не магла быць паспяховай, але па-рознаму бачаць далейшае развіццё падзей.
12.11
“Чорны спіс” невыязных з Беларусі...
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі стварае банк дадзеных аб грамадзянах, якім часова забароненае пакідаць рэспубліку, паведамілі ў дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.
06.11
Апазіцыя плануе новыя пікеты...
Закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян” уступіць у сілу 17 снежня. У гэты дзень беларуская апазіцыя плануе правесці каля паўтары тысячы сацыяльных пікетаў па ўсёй краіне.
06.11
Вуліц Вайніловіча, Сапегі і Брыля ў Менску не будзе...
Вераснёўскае рашэнне дэпутатаў Мінгарсавету аб перайменаванні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, а таксама наданні гарадскім вуліцам імён Сапегі і Брыля, не прайшло прававой экспертызы ў Міністэрстве юстыцыі.
06.11
Беларуская моладзь дазнаецца пра Еўразвяз...
Культурна-адукацыйны праект “Два погляды на Еўропу”, падрыхтаваны Еўразвязам спецыяльна для Беларусі, распачынае другую акцыю. 7-га лістапада ў Міжнародным адукацыйным цэнтры IBB пройдзе семінар для студэнтаў і школьнікаў.
У Магілёве адзначылі 120-я ўгодкі з дня нараджэння Цішкі Гартнага...
4 лістапада ў Пячэрскі лесапарк Магілёва да памятнага знака беларускаму пісьменніку, першаму старшыні савецкага ўраду Беларусі прыйшлі два дзесяткі чалавек. На сімвалічным месцы пахавання Зміцера Жылуновіча адбыўся непрацяглы мітынг.
05.11
На радзіму Льва Сапегі вярнулася старое Евангелле...
У царкве Святой Тройцы, што знаходзіцца ў Астроўне — на радзіме славутага канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі — нядаўна адбылася знакавая падзея. Сюды вярнулася Евангелле, выдадзенае больш за стагоддзе таму, у 1896 г.
Грошы на помнік Сысу сабраныя дзякуючы беларускім музыкам...
Лепшыя музыкі краіны ўвечары ў суботу спявалі песні на вершы Анатоля Сыса і свае хіты. Галоўная мэта імпрэзы – сабраць суму, неабходную для ўсталявання помніку паэту на яго магіле ў Гарошкаве – дасягнута. Усяго ахвяравана было (за выняткам выдаткаў на арганізацыю канцэрту) – 2.747.860 беларускіх і 100 расійскіх рублёў.
125-годдзе Якуба Коласа...
Заўтра, 3 лістапада, класіку беларускай літаратуры, грамадскаму дзеячу, перакладчыку, педагогу, аднаму з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы, народнаму паэту БССР, заслужанаму дзеячу навукі БССР Якубу Коласу споўнілася б 125 год.
З 1 лістапада ў Магілёве з’явілася беларускамоўная група ў дзіцячым садку...
Загад аб адкрыцці ў дзіцячым садку № 81 першай ў горадзе беларускамоўнай групы падпісаў начальнік аддзела адукацыі Ленінскага раёна Магілёва Аляксандр Гапееў. Як распавёў старшыня магілёўскай абласной арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Алег Дзячкоў, на сённяшні дзень ёсць чатыры заявы ад бацькоў, якія хочуць запісаць дзяцей у гэтую групу.
02.11
Дзяржслужбоўцы павінны валодаць дзвюма мовамі — А. Лукашанец...
Дырэктар Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец падчас І З’езду навукоўцаў Беларусі заявіў, што навукоўцы мусяць дамагчыся новай заканадаўчай нормы. Яе сутнасць у тым, што вольнае валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі з'яўляецца абавязковай умовай прыёму адмыслоўца на дзяржаўную службу або ў любую дзяржаўную ўстанову.
С. Бэльхасэн: “Палітычны рэжым у Беларусі – самы рэпрэсіўны ў Еўропе”...
“Я пераканалася ў тым, што абвінавачанні адносна Дашкевіча і Фінькевіча з’яўляюцца смешнымі”, – заявіла сёння прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн. Яна дадала, што мае намер стварыць камітэт у падтрымку палітвязня Андрэя Клімава.
01.11
Год таму быў асуджаны лідэр “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч...
Роўна год таму быў асуджаны адзін з лідэраў незарэгістраваная маладзёвай арганізацыі “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч. 1 лістапада 2006 г. суд прызнаў яго вінаватым у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і прыгаварыў на паўтара года пазбаўлення волі.
01.11
У Мінску толькі 268 прадпрымальнікаў перайшлі ва ўнітарныя прадпрыемствы...
Да 10 лістапада (апошні дзень, калі можна зарэгістраваць прыватнае унітарнае прадпрыемства па льготнай сістэме) засталося 6 працоўных дзён. Але, нягледзячы на гэта, з 45 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў у ПУП перайшлі толькі 268 чалавек. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама.
01.11
Тацяна Клімава: Мой муж трапіў у пекла...
Жонка палітвязня Андрэя Клімава Таццяна сёння заявіла журналістам, што апошні тыдзень яна не можа атрымаць лістоў ад мужа і ня ведае, ці даходзяць яе пасланні.
01.11
Амбасадары краін Еўрасаюза 2 лістапада наведаюць Курапаты...
2 лістапада, у дзень, калі многія еўрапейцы традыцыйна ўшаноўваюць памерлых, кіраўнікі місій Еўрапейскага Саюза ў Мінску, іх сем'і, іншыя чальцы дыпламатычнага корпуса ўскладуць кветкі і запаляць свечкі ва ўрочышчы Курапаты — адным з месцаў пахавання ахвяр і рэпрэсій у былым Савецкім Саюзе.
23.11
Шведскія эксперты: “Фінансавага крызісу Беларусі не пазбегнуць”...
Спецыялісты Стакгольмскага Інстытута пераходнай эканомікі і эканомік краін Усходняй Еўропы (SITE) пры Стакгольмскай школе эканомікі, даследаваўшы беларускую рэальнасць, прыйшлі да высновы: калі Беларусь пры яе хварэючым аплатным балансе захавае цяперашнія тэмпы знешніх запазычанняў, фінансавага крызісу краіне не пазбегнуць.
23.11
Беларус з Латвіі – у альманаху Нью-Ёрка ...
Выйшаў з друку першы штогадовы альманах “Беларус” у Нью-Ёрку. Сярод іншых там надрукаваныя творы Станіслава Бабкевіча, актывіста беларускай суполкі Ліепаі “Мара” (Латвія).
ААН асуджае Беларусь за парушэнне правоў чалавека...
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый асуджае Беларусь за парушэнне правоў чалавека. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая 21 лістапада. У падтрымку дакумента прагаласавалі 68 дзяржаваў, супраць – 32.
Не хоча быць разам з Аляксандрам Лукашэнкам...
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Грузіі ад аб’яднанай апазіцыі, вядомы ў краіне бізнесмен Леван Гачэчыладзэ выступае за выхад краіны з СНД. Пра гэта ён заявіў 21 лістапада.
Венгры дапамогуць ЕГУ...
Прэм’ер-міністр Венгрыі Ферэнц Дзюрчань 20 лістапада ў межах аднадзённага візіту ў Вільню наведаў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт.
21.11
З Гродна ў Друскенікі на ровары...
Літоўцы прапануюць стварыць паміж гарадамі-пабрацімамі Гроднам і Друскенікамі трасу для веласіпедыстаў. Пытанне разглядаецца ў часе сустрэчы кіраўнікоў.
21.11
Святкаванне 101-й гадавіны “Нашай Нівы” ў Варшаве...
23 лістапада, у пятніцу, у Варшаве адбудзецца сустрэча з рэдактарам “Нашай Нівы” Aндрэем Дыньком. Імпрэза прымеркаваная да 101-й гадавіны з дня выхаду першага нумару газеты.
21.11
Сурвілла на 90-годдзе БНР у Мінск не прыедзе...
Нацыянал-дэмакратычная супольнасць Беларусі вясной збіраецца шырока адзначыць 90-годдзе з дня ўтварэння БНР. Але старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ў Мінск не прыедзе.
Дзень салідарнасці з Беларуссю...
Традыцыйны дзень салідарнасці са зніклымі і палітзняволенымі Беларусі прайшоў у шэрагу краінаў замежжа 16 лістапада.
19.11
“ABSENT BELARUSIAN ART” – фэст новага беларускага мастацтва...
16-17 лютага 2008 г. у Санкт-Пецярбургу ў Музеі нонканфармізму (вул. Пушкінская, 10) пройдзе фестываль “ABSENT BELARUSIAN ART”. У мерапрыемстве возьмуць удзел мастакі, літаратары, скульптары, перформары, музыкі.
19.11
Беларуска стала нацыянальнай прыгажуняй ...
Беларуская дзяўчына, памочніца старшыні Яраслаўскай арганізацыі руска-беларускай дружбы “Сяброўства” Сняжана Паповіч стала пераможцай конкурсу “Нацыянальная прыгажуня”, які праходзіў 7 лістапада ў Яраслаўлі.
“Муха ціп-топ”...
Кніга пра моладзь і для моладзі “Муха ціп-топ” днямі пабачыла свет у Беластоку. Асновай для яе сталі тэксты і малюнкі маладых аўтарак Олі Каліны і Наталькі Кандрацюк-Свярубскай, якія былі выдадзеныя ў газеце беларусаў Польшчы “Ніва” ў цыкле “Муха ціп-топ”.
16.11
Беларусы ў Войску Польскім...
У Музеі Незалежнасці Польшчы ў Варшаве адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у гадах 1918-1945”.
Прыхільнікі і праціўнікі Лукашэнкі сышліся ля сцен беларускай амбасады ў Маскве...
Расійскае моладзевае аб’яднанне “Абарона” правяло каля пасольства Беларусі ў Маскве акцыю салідарнасці з беларускай апазіцыяй. У ёй узялі ўдзел дзесяць чалавек, яны асвісталі амбасаду і выгуквалі лозунгі: “Жыве Беларусь!” і “Беларусь — у Еўропу, Лукашэнку — у …”.
16.11
Як Радыё “Швецыя” загаварыла па-беларуску ...
На пачатку лістападу беларуская праграма Радыё Швецыі адзначыла дзень нараджэння. Гэтая праграма – частка грамадскага сэрвісу шведскага радыё і тэлебачання. Яе можна слухаць чатыры разы на тыдзень на кароткіх хвалях альбо ў Інтэрнэце radiobelarus.se. Як усё пачыналася, чым адметны гэты беларускамоўны радыёэфір, хто і як там працуе?
16.11
Беларусь не дазволіла Еўропе стаць свабоднай ад пакарання смерцю ...
Трэці камітэт ААН пасля доўгага абмеркавання прыняў праект рэзалюцыі аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю. За дакумент прагаласавалі 99 краін, 52 – супраць і 33 устрымаліся. Праціўнікі рэзалюцыі заявілі пра ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў шляхам навязвання ім сваёй сістэмы правасуддзя.
15.11
Расія павялічыла мыта на нафту...
Прэм’ер-міністар Расіі Віктар Зубкоў падпісаў пастанову пра павышэнне мыта на вываз з краіны сырой нафты. З 250 даляраў за тону сыравіны, мыта з 1 студзеня павялічваецца да 275 даляраў. Аднак, згодна з беларуска-расійскім міжурадавым пагадненнем, якое прадугледжвае ўстанаўленне цаны пры выкарыстанні каэфіцыенту 0,293, пры экспарце нафты Беларусь заплаціць Расеі 80,3 даляры за тону, замест цяперашніх 73,3.
Адкрыццё выставы беларускага мастака ў Нью-Ёрку...
25 лістапада ў Беларускім музеі падчас святкавання 50-й гадавіны набажэнстваў у Саборы св. Кірылы Тураўскага, ў Нью-Ёрку адбудзецца адкрыццё выставы вядомага ў свеце беларускага мастака Генадзя Драздова.
15.11
Адбыўся 41-шы З’езд Беларусаў Канады...
Адна з старэйшых беларускіх арганізацый Паўночнай Амерыкі, Згуртаванне Беларусаў Канады, правяла свой 41-ы з’езд напрыканцы кастрычніка ў Таронта. З’езды ЗБК праходзяць кожныя два гады.
Чэшская амбасада будзе выдаваць нацыянальныя візы на наступны год...
З 21 снежня Чэхія ўступае ў Шэнгенскую зону. Аднак дагэтуль невядома, калі пачнецца выдача шэнгенскіх віз і ці будзе ўведзеная асобная нацыянальная віза для знаходжання толькі ў Чэхіі. Рашэнне міністэрства замежных спраў гэтай краіны чакаецца ў бліжэйшы час.
14.11
Альманах “Беларус-2008”...
Рэдакцыя газеты “Беларус” пачынае рыхтаваць літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа “Беларус 2008”. Гэта ўжо другі падобны альманах “Беларуса”. Першы пабачыў свет у гэтым годзе.
Шэнгенская віза для ўкраінцаў будзе каштаваць 35 еўра, для беларусаў – 60...
Еўрапарламент даў згоду на ўступленне ў сілу пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Украінай. Гэтыя пагадненні будуць вынесеныя на разгляд Савета ЕЗ для іх канчатковага ўхвалення. Адпаведныя праекты дакладаў Барбары Кудрыцкай былі падтрыманыя сёння на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу.
13.11
Беларусы ў Катынскіх спісах...
У Польшчы слова “Катынь” асацыюецца са злачынствам, актам генацыду – расстрэлам 19000 ваеннапалонных – польскіх афіцэраў – якія ўтрымліваліся ў лагерах на тэрыторыі СССР. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у Польшчы вядзецца праца па стварэнню “катынскіх спісаў”, то бок пошук і ідэнтыфікацыя ўсіх загінуўшых асобаў. Чытаючы ўжо даступныя спісы, таксама і беларусы знаходзяць блізкія прозвішчы.
13.11
Пенсіянерам з Латвіі залічаць і беларускі стаж ...
Міністэрства дабрабыту Латвіі распрацавала праект дагавора з Рэспублікай Беларусь у галіне сацыяльнай бяспекі, які прадугледжвае адмену абмежаванняў на выплату пенсій жыхарам абедзвюх краін.
13.11
Сустрэча з Валянцiнам Акудовiчам у Маскве...
Беларускае зямляцтва Масквы запрашае на сустрэчу з беларускім філосафам, паэтам і літаратурным крытыкам – Валянцінам Акудовічам. Тэма сустрэчы “Беларускі нацыяналізм – вытокі і перспектывы”.
13.11
Беларусы ў 2008 годзе змогуць з’ездзіць у Польшчу па нацыянальнай візе...
У ноч з 20 на 21 снежня Польшча ўступае ў Шэнген. Адпаведна амбасада гэтай краіны пачне выдаваць шэнгенскія візы, якія будуць каштаваць 60 еўра. Працэдура атрымання візы ўскладніцца. Па словах прэс-сакратара польскай амбасады Монікі Садкоўскай, нягледзячы на Шэнген, беларусы змогуць атрымаць нацыянальныя візы на пачатак студзеня. Толькі зрабіць гэта неабходна да 21 снежня.
Публікацыі беларускіх гісторыкаў уключаныя ў зборнік “Камунізм на міжнародны трыбунал” ...
Публікацыі сямі беларускіх гісторыкаў уключаныя ў зборнік “Камунізм на міжнародны трыбунал”. 15-16 чэрвеня 2007 г. у васьмі краінах Еўропы – Албаніі, Беларусі, Латвіі, Літве, Македоніі, Славакіі, Украіне і Эстоніі – прайшлі нацыянальныя канферэнцыі на тэму “Камунізм на міжнародны трыбунал”.
06.11
Заўтра пачнуць вырашаць, ці патаннеюць візы для беларусаў...
Адразу тры камітэты Бундэстагу збіраюцца 7 лістапада абмеркаваць парламенцкі праект аб зніжэнні кошту шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі. Парламентарыі Нямеччыны прапануюць зрабіць бясплатнымі візы для моладзі да 25 гадоў, адмяніць візавы збор для ўдзельнікаў навуковых і культурных абменаў.
Чэхі судзяць сталінскіх пракурораў...
Камуністычны пракурор, што спрычынілася да вынясення смяротнага выраку актывістцы антыкамуністычнага руху Міладзе Гараковай, атрымала восем год зняволення.
06.11
Беларусы Масквы ўшанавалі памяць ахвяраў камунізму...
3 лістапада, на Дзяды, прадстаўнікі беларускай дыяспары Масквы ўсклалі кветкі да Салавецкага каменю – мемарыялу ахвяраў бальшавізму. Падчас акцыі яны таксама распаўсюдзілі спецыяльны зварот.
05.11
Беларускія могілкі ў свеце...
Спецыяльны фотарэпартаж з выявамі беларускіх могілак ва ўсім свеце пабачыў свет на сайце газеты “Нашай Нівы”. Аўтарамі выступілі Алег і Наталля Гардзіенкі, таксама прадстаўленыя фота з архіва Лявона Юрэвіча.
05.11
Вечная памяць героям паўстання 1794 года...
4 лістапада ў дзень гібелі Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака мазавецкая грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці наведала магілу славутых генералаў паўстання 1794 года. Змагары за вольнасць спачываюць на дзядзінцы храма Маці Божай Пераможнай у Варшаве.
05.11
Падзяка ахвярадаўцам...
Спіс ахвярадаўцаў на набыццё будынку Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Беларускага грамадскага цэнтру ў Нью-Ёрку апублікаваны на сайце http://www.belaoc.org/. Арганізатары святкавання з нагоды 50-годдзя першага набажэнства ў Саборы св. Кірылы Тураўскага запрашаюць ахвярадаўцаў і іх нашчадкаў далучыцца да святкавання і выказваюць ім шчырую падзяку.
05.11
Камандзір беларускіх “лясных братоў”...
На 5 лістапада прыпадаюць 100-я ўгодкі з дня народзінаў Міхала Вітушкі, кіраўніка Беларускага антыбальшавіцкага Супраціву ў 1945—1959 гадах. Ён памёр зусім нядаўна — вясной 2006 года ў Заходняй Нямеччыне, дзе жыў пад іншым прозвішчам. А ў Беларусі яго “пахавалі” яшчэ ў 1945-м.
02.11
ААН збіраецца вярнуць у чарнобыльскую зону “нармальнае жыццё”...
Як паведамляе цэнтр навінаў ААН, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун накіраваў Генеральнай асамблеі даклад, прысвечаны змякчэнню наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У ім ён нагадаў пра ініцыятыву Беларусі аб’явіць трэцяе дзесяцігоддзе пасля аварыі на ЧАЭС дзесяцігоддзем устойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў і паведаміў пра намер распрацаваць у рамках ААН план дзеянняў па іх адраджэнні.
02.11
Ушанаванне памяці святамучаніка Георгія Бортніка...
Беларуская парафія св. Кірылы Тураўскага Львова пачыла памяць святамучаніка Георгія Бортніка. Распачаліся мерапрыемствы Вячэрняй 31 кастрычніка у прыватнай дамавой царкве св. Кірылы Тураўскага.
Праз 2 месяцы – у Венесуэлу без візаў...
Беларусь і Венесуэла ўводзяць бязвізавы рэжым для ўладальнікаў службовых і дыпламатычных пашпартоў, а таксама турыстаў.