| 31.10 |
“Дзеяслоў” раздаў “Залатыя апострафы”...
30 кастрычніка ў Гістарычнай майстэрні адбылася вечарына, прысвечаная пяцігоддзю літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”. Пісьменнікі хацелі правесці імпрэзу ў Доме літаратара, але ім адмовілі ў арэндзе памяшкання. Невялікая зала майстэрні ледзьве змагла змясціць усіх жадаючых трапіць на прэзентацыю. |
| 31.10 |
А.Шатэрнік усталяваў адрамантаваную “Лаву Клінтана” ў Курапатах...
Адноўлены мемарыяльны знак “Ад народу Злучаных Штатаў Амерыкі народу Беларусі дзеля памяці” сёння быў нанава ўсталяваны ў Курапатах. |
| 31.10 |
Шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры дазволеныя...
Мінскія ўлады дазволілі правесці 4 лістапада ў нядзелю шэсце і мітынг у Лошыцкім Яры з нагоды Дня памяці продкаў. Адпаведную заяўку падавалі актывісты Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ. |
| 31.10 |
Беларускі сыр і масла на экспарт будуць прадаваць толькі праз біржу...
Урад прыняў рашэнне аб экспартным продажы сыроў і масла толькі праз “Беларускую ўніверсальную таварную біржу”. |
| 31.10 |
Антыкамуністычны форум знайшоў сабе памяшканне ў Мінску...
Антыкамуністычны форум адбудзецца 3 лістапада ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ. Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэту Алесь Міхалевіч. Раней дырэктар сталічнага Палаца культуры МАЗ адмовіў арганізатарам-антыкамуністам у арэндзе памяшкання. |
| 29.10 |
Удзельнікі шэсця “Дзяды” прайшлі каля 10 кіламетраў ...
Больш за тысячу чалавек у нядзелю ўзялі ўдзел у традыцыйным шэсці “Дзяды” і мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 г., у часы сталінскіх рэпрэсіяў, адбываліся масавыя расстрэлы мірных грамадзянаў. |
| 29.10 |
Артур Фінкевіч змешчаны ў ізалятар...
Адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артур Фінкевіч, які адбывае пакаранне у магілёўскай спецкамендатуры, змешчаны ў следчы ізалятар. Тут ён будзе знаходзіцца да суду. |
| 29.10 |
Фэст памяці паўстанцаў у Свіслачы ...
На радзіме братоў Каліноўскіх 27 кастрычніка прайшоў фэст памяці герояў паўстання 1863-64 гг. Сустрэча была прымеркаваная да Дзядоў і ўгодкаў смерці Віктара Отана Каліноўскага. Амаль сто ўдзельнікаў з Мінску, Свіслачы, Гарадзеншчыны наведалі памятныя мясціны, усклалі кветкі, запалілі знічы. |
| 29.10 |
70 гадоў таму ў Мінску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлігенцыі ...
29 кастрычніка 1937 г. у Мінску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ не ведала гісторыя. На працягу ночы былі расстраляныя 22 беларускія і літаратары, у наступную ноч яшчэ чацвёра. |
| 25.10 |
У Курапатах усталявалі адноўлены Крыж пакутаў...
Увечары 24 кастрычніка ў Курапатах пад Мінскам, на месцы масавых пахаванняў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій быў усталяваны адноўлены Крыж пакутаў. |
| 25.10 |
Габрэйскія арганізацыі адрэагавалі на выказванне А.Лукашэнкі...
Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчынаў выказаў занепакоенасць выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі пра габрэяў — яны прагучалі 12 кастрычніка на канферэнцыі для расійскіх журналістаў. Вось цытата з заявы: “Наш непакой выкліканы перадусім тым, што неасцярожнае выказванне можа заклікаць да непрадказальных паводзінаў на побытавым узроўні тых, хто з’яўляецца носьбітам разбуральнай бацылы антысемітызму”. |
| 25.10 |
Унікальны сайт пра Купалу і Коласа...
Праект пад назвай “Класікi сусветнай літаратуры Янка Купала i Якуб Колас. Да 125-годдзя з дня нараджэння” створаны гэтым летам на сайце Дзяржаўнай архіўнай службы пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі. |
| 24.10 |
Парламент прыняў праект закону аб амністыі...
Палата прадстаўнікоў сёння прыняла законапраект “Аб амністыі некаторых катэгорый асобаў, якія здзейснілі злачынства”. |
| 24.10 |
Прыпыняецца выхад беларускамоўнага адрыўнога календара “Родны край”...
З наступнага года ў Беларусі прыпыніцца выпуск беларускамоўнага адрыўнога календара “Родны край”. У дзяржаўным выдавецтве “Беларусь” сцвярджаюць, што ён для іх “нерэнтабельны”, бо кепска прадаецца. |
| 24.10 |
У Беларусі з’явіцца Нацыянальны гістарычны музей...
Прэзідэнт Беларусі сёння даручыў Міністэрству культуры сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук у наступным годзе стварыць канцэпцыю новага Нацыянальнага гістарычнага музея. |
| 24.10 |
Народны літаратурны тэатр “Жывое слова” 25-га кастрычніка адкрывае новы сезон...
Усіх прыхільнікаў тэатральнага мастацтва будуць чакаць а 19-ай у 500-ай аўдыторыі другога корпуса БДПУ імя Максіма Танка па адрасе вул. Савецкая, 18. Менавіта тут вось ужо 42-гі тэатральны сезон збіраюцца студэнты, якіх вабіць сцэна, каму хочацца шукаць, тварыць і перамагаць. |
| 24.10 |
“Сацыяльны марш” накіроўваюць па маршруце Еўрапейскага...
Заяўнікам Сацыяльнага маршу 23 кастрычніка падчас сустрэчы ў Мінгарвыканкаме быў прапанаваны традыцыйны маршрут акцыі: Акадэмія навук – плошча Бангалор. |
| 24.10 |
Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі” прыняты ў першым чытанні...
Сёння палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. |
| 24.10 |
Беларускія прадпрымальнікі будуць адлічваць на гісторыю і культуру ...
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 527, які прадугледжвае выплату адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама выплату кампенсавання за нанесеную шкоду. |
| 24.10 |
“Дзяды” пройдуць па праспекце Незалежнасці...
Шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памінання продкаў “Дзяды” дазволеныя. Пра гэта паведамляе намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Сяргея Папкова. |
| 24.10 |
Індывідуальных прадпрымальнікаў становіцца не менш, а больш ...
Нягледзячы на тое, што колькасць ПУПаў (прыватных унітарных прадпрыемстваў) павінна станавіцца больш, гэтага не адбываецца. Прадпрымальнікі не спяшаюцца змяніць свой статус і шукаюць пралаз, каб выкруціцца. |
| 24.10 |
У Свіслачы адзначаць Дзень памяці паўстанцаў 1863 г. ...
27 кастрычніка ў Свіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 г. |
| 24.10 |
Стогадовы юбілей Астрыд Ліндгрэн...
Віктарыну і конкурс у гонар стагоддзя шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн абвясціла беларуская служба “Радыё Швецыя”. |
| 22.10 |
Конкурс для спецыялістаў трохмернага мадэлявання...
БДУ культуры і мастацтваў і партал камп’ютэрнай графікі cgtalk.by абвяшчаюць першы міжнародны конкурс “Трохмернае мадэляванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”. |
| 22.10 |
Мінаблвыканкам дазволіў мітынг памяці 28 кастрычніка ў Курапатах...
Дазвол на акцыю ў Курапатах атрымалі сёння арганізатары ад Мінаблвыканкаму. Паводле намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Сяргея Папкова, пачатак дазволенага мітынгу ў Курапатах у 14 гадзін 30 хвілін. |
| 22.10 |
Не стала прафесара Лойкі...
21 кастрычніка на 64-м годзе жыцця памёр доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Леанід Лойка. |
| 22.10 |
Малочныя прадукты падаражаюць...
Міністэрства эканомікі Беларусі падвысіла ўзровень лімітавых адпускных цэн на малако, кефір, смятану і тварог, паведаміў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч. |
| 22.10 |
“Дух — гэта, людзі, Я!..”...
Пад такім назовам 27 кастрычніка ў Гарошкаве (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) адбудзецца свята паэзіі ў гонар Дня народзінаў паэта Анатоля Сыса. |
| 19.10 |
Змітра Дашкевіча “дасужваюць”...
Справу лідэра “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча перадалі ў Шклоўскі раённы суд. Паводле другога абвінавачання, актывісту, які ўжо асуджаны на паўтара году, пагражае яшчэ шэсць месяцаў зняволення. |
| 19.10 |
Цана на газ складзе каля 125 даляраў...
Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2008 г. складзе прыблізна 125 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў журналістам 19 кастрычніка намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі Іван Мацераў. |
| 19.10 |
Аляксандр Лукашэнка даў згоду на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі...
Кіраўнік беларускай дзяржавы ухваліў праект пагаднення для перамоваў паміж Беларуссю і Еўракамісіяй аб адкрыцці ў Мінску прадстаўніцтва гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі. |
| 19.10 |
Канцэрт памяці Анатоля Сыса...
3 лістапада ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе канцэрт, прысвечаны памяці Анатоля Сыса. Cабраныя сродкі пойдуць на помнік паэту. |
| 19.10 |
Дзяржава манапалізуе імпарт цыгарэт...
18 кастрычніка прэзідэнт Лукашэнка выдаў Дэкрэт №4, які замацоўвае за дзяржавай выключнае права на імпарт тытунёвай сыравіны ды вырабаў. Гэта значыцца, ўсталёўвае манаполію. |
| 18.10 |
Амбасадар Ізраіля: “У словах Лукашэнкі чутны водгалас антысемітызму”...
“Выказванні прэзідэнта Беларусі ў адрас габрэяў выклікаюць здзіўленне і шкадаванне”, – так пракаментаваў амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зееў Бэн-Ар’е словы Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі 12 кастрычніка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных СМІ. |
| 18.10 |
Расія адмаўляецца будаваць газаправод па тэрыторыі Беларусі...
Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што будаўніцтва другой ніткі газаправода Ямал–Еўропа па тэрыторыі Беларусі адкладзенае на нявызначаны тэрмін з прычыны праблем з уласнасцю на тэрыторыі Польшчы. |
| 18.10 |
Лепшыя беларускамоўныя гурты атрымаюць узнагароды...
18-19 кастрычніка запланаваны фэст кліпаў беларускамоўных выканаўцаў “Кліп-марафон 2007”. На імпрэзе будуць прадэманстраваныя больш за 30 музычных відэа, зробленыя ў перыяд ад 1991 да 2007 г. |
| 18.10 |
Крыж Еўфрасінні Полацкай з’явіўся на беларускай манеце...
Нацыянальны банк учора выпусціў у зварот тыражом дзве тысячы штук сярэбраную памятную манету “Крыж Еўфрасінні Полацкай” наміналам адна тысяча рублёў. |
| 18.10 |
Спецдакладчык ПАРЭ спадзяецца на сустрэчу з палітзняволенымі ...
Дакладчык па Беларусі Палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Андрэа Рыгоні мае намер сустрэцца з палітзняволенымі. |
| 18.10 |
Новыя беларускамоўныя дыскі і кніжкі для праваслаўных...
Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў выпушчаны два дыскі беларускамоўных праваслаўных богаслужэнняў: аудыё-дыск “Бажэственная Літургія” і дыск у фармаце МР-3 “Пачуй, Божа, малітву маю!”. |
| 15.10 |
Кожны восьмы беларус хацеў бы жыць у адной дзяржаве з Польшчай...
Сацыёлагі НІСЭПД (Вільнюс, Літва) падчас вераснёўскага даследавання задалі беларусам пытанне пра тое, як бы яны прагаласавалі, калі б праходзіў рэферэндум аб аб’яднанні Беларусі і Польшчы ў адну дзяржаву. |
| 15.10 |
Улады перадалі каталікам паўразбураны Воўчынскі касцёл...
Камянецкія ўлады прынялі рашэнне пра перадачу Пінскай рыма-каталіцкай епархіі будынка паўразбуранага касцёла ў вёсцы Воўчын. Яго 300-гадовая гісторыя найперш звязаная з імем апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. |
| 15.10 |
У Вілейцы з’явілася вуліца легендарнага гетмана Орліка...
Вуліца легендарнага гетмана Піліпа Орліка (1672–1742) з’явілася ў Вілейцы. Гэты дзяржаўны дзеяч, дыпламат, змагар за незалежнасць Украіны нарадзіўся ў вёсцы Касута ў цяперашнім Вілейскім раёне, аднак большую частку свайго жыцця правёў далёка ад Беларусі. |
| 15.10 |
ТБМ “прабівае” публікацыю беларускамоўных Правілаў дарожнага руху...
Таварыства беларускай мовы “прабівае” публікацыю беларускамоўных Правілаў дарожнага руху і блізкае да поспеху. Пра гэта паведаміў старшыня ТБМ Алег Трусаў. |
| 15.10 |
Паслы краінаў ЕЗ сустрэліся з грамадскімі і палітычнымі актывістамі...
Паслы краін Еўрапейскага Звязу 12 кастрычніка ў Гомелі сустрэліся з прадстаўнікамі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый. Дыпламаты цікавіліся палітычнай сітуацыяй у рэгіёне, а таксама праблемамі, звязанымі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. |
| 15.10 |
Прыватных унітарных прадпрыемстваў 400 з магчымых 200 тысяч...
Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выказалі жаданне перарэгістравацца ў прыватныя унітарныя прадпрыемствы, паступова расце. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. |
| 15.10 |
Аляксандр Лукашэнка: мы вярнулі ў школьныя праграмы Талстога і Дастаеўскага...
“Па маёй ініцыятыве са школьных праграмаў былі прыбраны ўсе нацыяналісты, так званыя пісьменнікі. Нацыяналізм – страшнае зло, і вы ў Расіі ведаеце гэта больш, чымсьці хто-небудзь”, – сказаў прэзідэнт Беларусі на прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ. |
| 11.10 |
Помнік Касцюшку з’явіцца ў Старых Дарогах...
Мастацтвазнаўца, кіраўнік клуба “Спадчына” Анатоль Белы марыць сабраць у Старых Дарогах усіх славутых беларусаў, якія прынеслі славу Айчыне. 15 кастрычніка, тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё чарговага помніка чарговаму шчыраму беларусу, якога ведае сусвет — Тадэвушу Касцюшку. Урачыстасць прымеркавана да 190-годдзя з дня смерці змагара і на зямлі беларускай, і на зямлі амерыканскай. |
| 11.10 |
У Мінску адкрылася выстава жывапісу і графікі Міхаіла Сеўрука...
10 кастрычніка ў Мінску, у гарадской мастацкай галерэі твораў народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу і графікі вядомага беларускага мастака Міхаіла Сеўрука (1905–1979). |
| 11.10 |
У Беларусі за тры дні затрыманыя 18 актывістаў...
У Беларусі напярэдадні правядзення “Еўрапейскага маршу” працягваюцца затрыманні актывістаў. Паводле звестак незарэгістраванага ў Беларусі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, за тры дні ў краіне затрыманыя 18 чалавек і, праўдападобна, лічба гэтая яшчэ павялічыцца. |
| 10.10 |
Справа Зміцера Дашкевіча перададзена ў пракуратуру...
Адвакат Аляксандр Галіеў сустрэўся са Зміцерам Дашкевічам, які паведаміў яму, што ўчора ў яго быў чарговы допыт, а матэрыялы па новай крымінальным справе ўжо перададзеныя ў пракуратуру. |
| 10.10 |
Сёння – 50 гадоў пісьменніку Леаніду Дранько-Майсюку...
Сябар юбіляра пісьменнік Уладзімір Някляеў зазначыў, што “Леаніда Дранько-Майсюка Уладзімір Караткевіч называў паэтам з рысамі рыцара”. “Уяўленні аб рыцарстве майго сябра звязаныя з яго адносінамі да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяго кроўнага, беларускага”, – сказаў Ул. Някляеў. |
| 10.10 |
Індывідуальным прадпрымальнікам могуць забараніць увоз абутку і вопраткі...
Імпарт прадукцыі лёгкай прамысловасці ў Беларусь павінны здзяйсняць толькі юрыдычныя асобы. Такую думку выказаў старшыня канцэрна “Беллегпрам” Эдуард Нарышкін. |
| 10.10 |
Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе юбілейны альбом на вершы Генадзя Бураўкіна...
19 кастрычніка, а 19:00, у малой залі КЗ “Мінск” пройдзе чарговы канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і “WZ-Orkiestra”. У аднаго з самых пладавітых беларускіх музыкаў у хуткім часе выйдзе юбілейны дзесяты альбом. Гэтым разам на вершы Генадзя Бураўкіна. |
| 09.10 |
“Грамадоўцы” адзначаць гадавіну галадоўкі Казуліна...
Прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне пікетаў, прымеркаваных да ўгодкаў пачатку галадоўкі экс-кандыдата у прэзідэнты, а зараз палітвязня Аляксандра Казуліна. |
| 09.10 |
На курапацкім камяні выбілі надпіс “Ахвярам сталінізму”...
Сябры грамадскага камітэту дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій перарабілі закладны курапацкі камень у памятны знак. |
| 09.10 |
“Малады Фронт” будзе скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН...
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прызнаў правамерным рашэнне ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкаму адмовіць у рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню “Малады Фронт”. |
| 07.10 |
Беларусь і Польшча распрацоўваюць турыстычны маршрут па Белавежскай пушчы...
Беларускія спецыялісты супольна з польскімі калегамі распрацоўваюць для турыстаў трансгранічны маршрут па Белавежскай пушчы. |
| 07.10 |
Гаспадарчы суд не задаволіў пазоў БХК да ўраду...
Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў пазоў Беларускага Хельсінскага камітэту да Савету міністраў і Міністэрства фінансаў. Праваабаронцы кажуць, што гэтае рашэнне падрывае давер камісіі Еўразвязу да ўраду Беларусі. |
| 07.10 |
Развітанне з Яўгенам Будзінасам...
5 кастрычніка ў пасёлку Дудуткі каля вёскі Дудзічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, адбылося развітанне з пісьменнікам і журналістам Яўгенам Будзінасам (18.02.1944–04.10.2007). |
| 07.10 |
У Мінску плануецца форум “У будучыню без камунізму”...
Антыкамуністычны форум у процівагу камуністычнаму маюць намер правесці 3 лістапада ў Мінску прадстаўнікі правага крыла беларускай апазіцыі. |
| 04.10 |
Аповесць чэшскага класіка Бажэны Нямцовай “Бабуля” пераклалі на беларускую мову ...
Прэзентацыя перакладу на беларускую мову аповесці чэшскай пісьменніцы Бажэны Нямцовай “Бабуля” прайшла 3 кастрычніка ў амбасадзе Чэхіі ў Беларусі. |
| 04.10 |
Памёр Яўген Будзінас...
Сёння раніцай памёр пісьменнік Яўген Будзінас. Яўген Будзінас – аўтар вядомай кнігі “Дураки”, былы кіраўнік выдавецкай фірмы “Полифакт”, стваральнік Музею матэрыяльнай культуры ў Дудутках. |
| 04.10 |
Збор сродкаў на крыж А. Сыса...
Помнік на магіле Анатоля Сыса да трэцяе гадавіны смерці паэта збіраецца паставіць скульптар Генік Лойка. Камень ужо замоўлены, але на выраб бракуе грошай. |
| 04.10 |
In Вільня veritas...
Зборнік лірыкі маладых беларускіх паэтаў “In Вільня veritas” (“Ісціна ў Вільні”) прэзентаваны ў музеі Максіма Багдановіча 3 кастрычніка. Прэзентацыя зладжаная ў межах паэтычнага фестывалю “Парадак словаў”, які адбываецца ў Беларусі ад 2 па 7 кастрычніка. |
| 03.10 |
І праз 30 гадоў “Калігула” ў Беларусі забаронены...
Дэпартамент кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі абнавіў спіс фільмаў, забароненых і абмежаваных да паказу на тэрыторыі краіны. На сайце ведамства змешчаныя 84 назвы кінастужак замежных вытворцаў. |
| 03.10 |
Дзеці рэпрэсаваных хочуць усталяваць капліцу ля КДБ...
Уладзімір Раманоўскі і Сяргей Ханжанкоў, чые бацькі былі рэпрэсаваныя за сталінскім часам, звярнуліся да старшыні Мінгарвыканкаму Міхаіла Паўлава са зваротам-заяўкай. Яны просяць дазволу на ўсталяванне 29 кастрычніка часовай капліцы на адным з перакрыжаванняў Гарадскога вала і праспекта Незалежнасці альбо насупраць комплексу будынкаў МУС і КДБ. |
| 03.10 |
Нязгодны Ліцэй пачаў заняткі...
Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа пачаў пяты навучальны год у нелегальных умовах. У 2003 г. ліцэй ліквідавалі згодна з патрабаваннем Міністэрства адукацыі з фармулёўкай “дзеля аптымізацыі навучальнага працэсу”. |
| 03.10 |
Дазвольны штамп для выезду за мяжу не адмяняюць?...
Згодна з рашэннем Канстытуцыйнага суда Беларусі штамп на выезд за мяжу мусіць быць скасаваны. Раней улады абяцалі, што дазвольныя запісы ў пашпартах адменяць ужо ў студзені 2008 г. Аднак у АВІРах грамадзянам і надалей ставяць дазвольныя штампы ў пашпарты на тэрмін да пяці гадоў, беручы за гэта плату. |
| 02.10 |
КДБ будзе бараніць моладзь ад дэструктыўных сіл...
Камітэт дзяржаўнай бяспекі павінен эфектыўна процідзейнічаць замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы Беларусі. Пра гэта сёння заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас вырашэння кадравых пытанняў. |
| 02.10 |
Прысуд Андрэю Клімаву пакінулі без зменаў ...
Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд аднаму з лідэраў беларускай апазіцыі Андрэю Клімаву. Пра гэта паведаміў праваабаронца Валеры Шчукін. Працэс прайшоў пры зачыненых дзвярах: журналістаў і праваабаронцаў у залу суду не ўпусцілі. |
| 02.10 |
Семнаццаць тэатраў з васьмі краін свету ў “Тэатральным куфары-2007”...
Тэатр пачынаецца з куфара! З асаблівага рэжысёрскага куфара, у які ён укладае свае задумы і ідэі. Куфар – гэта яшчэ і сімвал Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў “Тэатральны куфар-2007”, які ў чацвёрты раз адкрыўся 1 кастрычніка ў залі Палаца прафсаюзаў. |
| 02.10 |
У Пінску ўшанаваны Рышард Капусьціньскі...
У Пінску з’явілася памятная шыльда вядомаму польскаму пісьменніку і рэпарцёру Рышарду Капусьціньскаму, які нарадзіўся і правёў дзяцінства на беларускім Палессі. Адначасова быў выдадзены зборнік вершаў Р. Капусьціньскага ў перакладзе на рускую і беларускую мовы. |
| 02.10 |
Лідэры партый прарваліся ў парламент...
Лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну і Анатолю Ляўковічу — удалося патрапіць у будынак «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу», каб перадаць подпісы грамадзян супраць адмены ільгот. |
| 02.10 |
У Беларусі страйкуюць каля 20 тысяч прадпрымальнікаў...
Паводле лідэра кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, такія лічбы паведамляюць яму з рэгіёнаў краіны. На дадзены момант не працуе большасць прадпрымальнікаў на буйных рынках Бабруйска, Барысава, Слуцка, Рэчыцы і іншых гарадоў. |
| 01.10 |
На сайце “Мартыралог Беларусі” больш за тысячу новых біяграмаў ахвяраў...
Інтэрнэт-старонка “Мартыралог Беларусі” (martyraloh.org) папоўнілася больш чым тысяччу біяграмамі ахвяраў камуністычных рэпрэсій. У асноўным гэта спісы людзей, рэпрэсаваных у Мінску і Віцебску. Да снежня 2008 г. плануецца выставіць каля 60 тысячаў біяграмаў. Праз старонку “Мартыралогу Беларусі” можна шукаць прозвішчы сваіх родных і знаёмых. |
| 01.10 |
Полацкая епархія адзначае сваё 1015-годдзе...
Урачыстасці, прысвечаныя 1015-годдю Полацкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, працягнуцца ўвесь гэты тыдзень. Святочнае богаслужэнне адбудзецца ў адрэстаўраваным Богаяўленскім кафедральным саборы. |
| 01.10 |
Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу споўнілася 76 гадоў...
Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу 30 верасня споўнілася 76 гадоў. |
| 01.10 |
У Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій...
29 верасня ў Мінску сябры Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ правялі талаку ў Курапатах. Таксама з ініцыятывы Грамадскага камітэту дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій адбыліся жалобныя цырымоніі ў парку Чэлюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты. |
| |
|