Увага! Аднаўленне ў раздзеле Артыкулы...
Звярніце ўвагу на два артыкулы, якія размешчаныя на нашым сайце. “Удзячнасьць – мастацтва душы” Янкі Запрудніка і “Руская культура на Беларусі плюс ці мінус?” Леаніда Лыча.
19.09
50 год Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Йорку...
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Парафіяльная Рада ды Сястрынства Кафедральнага Сабору Святога Кірылы Тураўскага запрашаюць 25 лістапада 2007 г. на ўрачыстую Літургію, прысвечаную 50-м угодкам ад пачатку набажэнства ў нашым Саборы.
07.09
Славянскі фестываль у ваколіцы Вашынгтону...
Славянскі фестываль адбудзецца недалёка ад Вашынгтона ў суботу 29-га верасня 2007 г. Сярод розных музычных і танцавальных гуртоў выступае Беларускі ансамбль сям’і Казакоў, адбудзецца выстава беларускіх вырабаў і шмат іншага.
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.
27.09
Выйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча...
25 верасня ў Мінску прэзентаваная кніга Міколы Ермаловіча з серыі “Гукавая кніга па-беларуску”. Гэта першае выданне паэзіі, філасофіі і публіцыстыкі Міколы Ермаловіча. Аўдыёкніга выдадзеная намаганнямі грамадскага аб’яднання “Ветэраны адраджэння”, Культурніцкай камісіі партыі БНФ і іншымі ініцыятывамі.
24.09
“Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны суд...
Праваабаронцы падалі ў Вярхоўны суд скаргу на дзеянні Мін’юсту, які адмовіў у рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна”.
21.09
Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч – новы галава каталіцкага касцёлу ў Беларусі...
Папа рымскі Бэнедыкт XVІ прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мінска-Магілёўскім мітрапалітам, адначасна адклікаючы яго з пасады мітрапаліта Маскоўскай дыяцэзіі Божай Маці. Ён зойме месца 93-гадовага кардынала Казіміра Свёнтэка.
21.09
Конкурс для беларускамоўных настаўнікаў...
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць па-беларуску, праводзіць конкурсы “Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска” і “Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны”.
21.09
Беларусь і Кітай пачалі перамовы аб будаўніцтве АЭС...
“Перамовы між беларускім і кітайскім бакамі наконт будаўніцтва ў вашай краіне атамнай станцыі толькі пачаліся, таму нічога канкрэтнага я сказаць пакуль не магу. Я ведаю толькі, што беларускі бок зацікаўлены ў нашых паслугах”, – заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі пасол Кітаю У Хунбінь.
21.09
Графы Чапскія вяртаюцца ў Мінск ...
У Мінску ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі сёння адкрылася выстава “Праз стагоддзі да графаў фон Гутэн-Чапскіх”.
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова “Імёны Свабоды”...
“Імёны Свабоды” — дванаццатае выданне ў серыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзе”. У кнігу ўвайшоў 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды 18–21 стагоддзяў. Ад 1 студзеня 2006 г. да Дня Волі 2007 г. ў ранішнім эфіры “Свабоды” Уладзімір Арлоў расказваў пра беларускіх патрыётаў, змагароў за волю і незалежнасць. Выданне склалі выбраныя эсэ з больш чым трохсот радыёперадачаў.
20.09
Біяметрычныя візы ў консульстве Вялікабрытаніі...
Амбасада Вялікабрытаніі ўводзіць біяметрычныя візы. Для падачы дакументаў кожная асоба павінна будзе прысутнічаць асабіста, каб зняць электронныя адбіткі пальцаў і зрабіць лічбавы здымак.
Мытня дала “дабро” беларускай мове...
Сёння старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі паведаміў, што бліжэйшым часам на мытнях з’явяцца бланкі дэкларацыяў на беларускай мове.
19.09
Сёння – дзень бел-чырвона-белага сцяга і Пагоні...
19 верасня 1991 г. на пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны – Рэспубліка Беларусь, а таксама зацверджаныя дзяржаўныя сімвалы – герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг. Як гэта адбывалася, згадвае сябра Прэзідыуму Вярхоўнага Савету 12 склікання, старшыня дэпутацкай камісіі ў замежных справах Пятро Садоўскі.
18.09
У дзень асенняга раўнадзенства Японія стане бліжэй...
22-23 верасня ў Мінску пройдзе штогадовы фестываль японскай культуры “Хіган”. На працягу двух дзён далёкая краіна “ўзыходзячага сонца” стане больш блізкай беларусам.
18.09
Беларускі Калегіум абвясціў чарговы набор...
Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка (абноўленая праграма), найноўшая гісторыя, філасофія/літаратура.
Аб’яднанне імя Генадзя Карпенкі збіраецца прапагандаваць ягоныя ідэі...
Сёння вядомаму беларускаму палітыку Генадзю Карпенку споўнілася б 58 гадоў. А напярэдадні Міністэрства юстыцыі перарэгістравала міжнароднае грамадскае аб’яднанне, якое носіць ягонае імя. Гэтую арганізацыю па-ранейшаму ўзначальвае ўдава палітыка – Людміла.
Выйшаў кампакт-дыск “Беларускі софт”...
Новы кампакт-дыск “Беларускі софт” змяшчае больш за 200 беларусізаваных праграмаў: аперацыйныя сістэмы, тэкставыя і графічныя рэдактары, праграмы для працы з мультымедыямі, гульні і забаўкі, пераклады, кніжкі і іншае. Аўтар ідэі і кіраўнік праекту Алесь Мазанік.
Мартыралог ахвяраў сталінскіх рэпрэсій...
Ад 1 верасня на сайце “Мартыралог Беларусі” друкуюцца кароткія біяграфіі ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў – усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зняволеныя ў канцлагерах, высланыя з Беларусі ў гады савецкага тэрору.
У Мінску адкрылася выстава да ўгодкаў перамогі на Сініх Водах...
У Таварыстве беларускай мовы адкрылася выстава дзіцячых твораў, прысвечаная 645-м угодкам перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага пад камандаваннем князя Альгерда на Сініх Водах і вызвалення Украіны ад татарскага панавання.
11.09
Памяці страчанай спадчыны...
У чацвер (13 верасня) у памяшканні грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў і культуры” пройдзе агульнанацыянальны семінар “Помнікі нашы”.
11.09
Школьнікаў, якія наведвалі “Свабодны тэатр”, выклікаюць у КДБ...
Ужо трох наведвальнікаў спектаклю 22 жніўня, затрыманых міліцыяй, выклікалі ва Упраўленне ўнутраных спраў і КДБ, паведаміла дырэктарка “Свабоднага тэатру” Наталля Каляда. Усе выкліканыя – непаўналетнія навучэнцы мінскіх школаў. Падчас “размоў” іх упэўнілі, што яны не змогуць паступіць у ВНУ Беларусі, а пры паўторным наведванні “Свабоднага тэатру” будуць “адлічаныя са школ”.
11.09
Адбылося ўручэнне прэміі імя Змітра Завадскага...
10 верасня ўвечары адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі імя З. Завадскага лаўрэатам 2007 года. Першы канал расійскага тэлебачання шосты раз уручае прэмію за прафесіяналізм і мужнасць. Лаўрэатамі 2007 г. сталі Анатоль Гатоўчыц, Наталля Макушына і Генадзь Барбарыч. Прэміяй імя Ігара Гермянчука Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча.
11.09
Беларускую кнігу – дзецям!...
У рамках кампаніі “Беларускую кнігу – беларускім дзецям” распачаты збор беларускамоўных кнігаў для дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны.
11.09
Мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў...
Учора ў беларускай сталіцы прайшоў мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. Каля тысячы асобаў сабралася на плошчы Бангалор на санкцыянаваную акцыю, каб выразіць свой пратэст супраць указа № 760, які адбірае ў дробных бізнесоўцаў магчымасць прымаць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя чальцоў сям’і. Да згаданага дакумента дадаўся наступны ўказ – № 302, паводле якога прадпрымальнікі мусяць перайсці ва ўнітарныя прадпрыемствы і рэгістравацца па месцы жыхарства.
10.09
У Мінску мітынгуюць прадпрымальнікі...
Людзі сабраліся – некалькі соцень – а 12-й гадзіне на сталічнай плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Заяўку на правядзенне мітынгу падалі 12 актывістаў аб’яднання “Перспектыва”, у тым ліку старшыні некалькіх радаў прадпрымальнікаў рынкаў з Мінска, Гомеля, Віцебска і іншых гарадоў.
10.09
Адменены інстытут прапіскі...
Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка 7 верасня падпісаў указ № 413 “Аб удасканаленні сістэмы ўліку грамадзянаў па месцы жыхарства і месцы знаходжання”.
07.09
У Глушы на Магілёўшчыне з’явіцца музей Алеся Адамовіча...
3 верасня пісьменніку споўнілася б 80 гадоў, аднак беларускія ўлады фактычна ніяк не адзначылі гэтую дату. Стварэнне музея стала магчымым выключна дзякуючы высілкам дачкі пісьменніка Наталлі Адамовіч-Шувагінай.
200 літраў хімічных рэчываў патрапілі ў Нёман у выніку аварыі...
У Гродне ліквідаваныя наступствы аварыі, якія прывялі да забруджвання ракі Нёман. У выніку прарыву трубы водазабору вытворчага аб’яднання “Белкард” у Нёман патрапілі амаль 200 літраў хімічных рэчываў, якія знешне нагадваюць мазут.
“Славутыя асобы Беларусі” на сядзібе Партыі БНФ ...
Ад учарашняга дня ў сядзібе Партыі БНФ працуе мастацкая выстава “Славутыя асобы Беларусі”. 10 графічных і 30 літаграфічных партрэтаў да ўвагі гледачоў прапанавалі мастакі Зміцер Шапавалаў, Валянцін і Лілія Варэцы. На палотнах вядомыя гістарычныя постаці: Ефрасіння Полацкая, Барбара Радзівіл, Тадэвуш Касцюшка, Мікола Гусоўскі і іншыя.
06.09
“Сотнікаў” Быкава замяніў “Аблаву” ...
На “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча далі ўдвая менш часу, а на ўроках беларускай літаратуры будуць расказваць пра творы Чаргінца і супрацоўнікаў Міністэрства адукацыі. З праграмы выключаны творы пра сталінскія рэпрэсіі.
06.09
У Мінску 10 верасня адбудзецца мітынг прадпрымальнікаў...
Мінгарвыканкам дазволіў прадпрымальнікам з рэчавых і харчовых рынкаў правесці 10 верасня мітынг на плошчы Бангалор. Заяўленая колькасць удзельнікаў – 500 чалавек. Ініцыятар акцыі, пачатак якой а 12-й гадзіне – грамадскае аб’яднанне “Перспектыва”.
06.09
Сёння спаўняецца 10 гадоў “Маладому фронту”...
Сёння спаўняецца 10 гадоў арганізацыі “Малады Фронт”. 6 верасня 1997 г. у Мінску адбыўся ўстаноўчы сход аб’яднання. Першыя некалькі гадоў “Малады фронт” дзейнічаў пры партыі Беларускі народны фронт, зараз арганізацыя – цалкам самастойная структура.
Больш як 25 місіянераў высланыя з Беларусі...
У рамках праекту “Хрысціянскі праваабарончы дом” беларускія праваабаронцы правялі маніторынг парушэнняў правоў хрысціян у краіне ў першай палове 2007 г. У маніторынг увайшла інфармацыя пра факты парушэнняў правоў вернікаў, а таксама звароты, лісты, матэрыялы афіцыйнай перапіскі рэлігійных структур з органамі ўлады і іншыя дакументы. Аналіз сітуацыі паказвае, што за мінулыя паўгода ў Беларусі парушаліся правы вернікаў усіх хрысціянскіх дэнамінацый.
80-годдзе Алеся Адамовіча дзяржава “забыла”...
Ніякіх урачыстасцяў з нагоды 80-годдзя знанага пісьменніка, кінасцэнарыста і грамадcкага дзеяча сёння не запланавана. Не выдадзена ў дзяржаўных выдавецтвах новых кнігаў Алеся Адамовіча, не ўшанаванае імя пісьменніка ў назвах ніводнай вуліцы ў мясцінах, звязаных з ягоным жыццём, па-ранейшаму чакае музейнай экспазіцыі яго родная хата ў вёсцы Глуша, што на Бабруйшчыне. Хоць пісьменнік пайшоў з жыцця ўжо трынаццаць гадоў таму.
27.09
На кафедры беларускай філалогіі ў Беластоку патрэбны рэформы...
Першага курса беларусістыкі у Беластоцкім універсітэце ў гэтым годзе не будзе. Не набралася дастаткова ахвотных для адкрыцця групы. “Сітуацыя можа паўтарыцца і ў наступным годзе, калі тэрмінова не правесці рэформы на кафедры беларускай філалогіі”, - распавёў прадэкан Беластоцкага ўніверсітэту Васіль Сегень.
27.09
Беларускі фестываль у Нью-Йорку...
30 верасня ў Нью-Йорку адбудзецца Беларускі фестываль. Ён праводзіцца ў рамках міжнароднага кірмашу “Atlantic Antic” адзін раз у год.
25.09
Ізраіль можа скасаваць візы для беларусаў...
Паводле міністра турызму Ізраіля Іцхака Аарановіча, першымі пад адмену турыстычных віз патрапяць расіяне, а потым, магчыма, беларусы, украінцы і грамадзяне іншых рэспублік былога СССР.
Беларуская “Плошча” ў Вашынгтоне...
У Вашынгтоне, ў офісе Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту (IRI) адбыўся паказ фільму беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Аўдыторыя гледачоў гэтым разам складалася з амерыканскіх палітыкаў, палітолагаў і журналістаў, якія цікавяцца палітычнымі працэсамі ў Беларусі.
25.09
Беларускаму зямляцтву Масквы – 1 год...
Канцэрт і імпрэза ў гонар 1-годдзя Беларускага зямляцтва Масквы адбудзецца 29 верасня ў 12.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Н. Някрасава.
25.09
На сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org адбылася рэвалюцыя...
Дзякуючы падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў, Беларускай віртуальнай бібліятэцы kamunikat.org удалося збудаваць сучасны бібліятэчны сайт з каталогам, пошукавай сістэмай, падпіскай на навіны праз RSS, топ-спісам выданняў і інш.
Беларусы пабачаць “Белсат” 10 снежня...
Вяшчанне беларускага незалежнага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” пачнецца 10 снежня сёлета. Пра гэта абвясціла ягоны дырэктар Агнешка Рамашэўска.
Беларускі рок-фэст ва Украіне стане традыцыйным...
У выходныя ва ўкраінскім горадзе Луцку адбыўся беларускі рок-фэст “Права быць свабодным”. У фестывалі ўзялі ўдзел беларускія гурты “Крама”, “Neuro Dubel”, “ULIS”, “Indiga”, “Znich”, “Tav.Mauzer”, “B:N:”, “Сцяна” і ўкраінскі “Тінь Сонця”. Музыкі сабралі некалькі тысяч гледачоў з Украіны і Беларусі.
У мястэчку Вэйхэрава ўшаноўваюць памяць беларускіх класікаў...
У музеі Кашубска-Паморскай музыкі і літаратуры генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Руслан Есін адкрыў выставу, прысвечаную 125-ым угодкам з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.
24.09
Беларусы Швецыі ладзяць сустрэчу ...
1 кастрычніка адбудзецца сустрэча з журналістам і фатографам Марыяй Сёдерберг, якая цягам многіх год адсочвала жыццё беларускіх дзяўчат, што трапілі да гандляроў людзьмі і былі вымушаны займацца за мяжой прастытуцыяй. Акрамя гэтага будзе праведзена латарэя з цікавымі прызамі.
Беларусы не будуць плаціць за афармленне шэнгенскіх віз...
Прэзідэнты Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі і Славакіі прынялі рашэнне, што пасля ўступлення ў шэнгенскую зону будзе адмененая плата за афармленне віз. У прыватнасці для грамадзянаў Украіны і Беларусі, а таксама іншых краін.
21.09
Генпракурорам ЗША можа стаць беларус...
Прапанаваны на пост міністра юстыцыі і генпракурора ЗША колішні федэральны суддзя Майкл М’юкейсі (Mukasey) – выхадзец з Беларусі, паведаміў РІА “Новости” Валер Шчукін, перакладчык, які доўгі час працаваў разам з М’юкейсі ў федэральным судзе Паўднёвай акругі Нью-Йорку.
Салістка “Гуды” вучыла ў Польшчы спяваць...
У этнаграфічным музеі ў Варшаве ў рамках цыклу “Сцежкі традыцыі” адбываюцца варштаты беларускага архаічнага спеву. Праводзіць іх удзельніца вядомага беларускага гурту “Гуда” Вольга Емяльянчык.
19.09
Беларускія ваяры – на фестывалі “Доле-2007”...
Удзел у фестывалі прымалі ваенна-гістарычныя клубы з шасці краін – латвійскія вікінгі, грэнадзёры з Санкт-Пецярбургу, ваяры з Швецыі, Літвы, Эстоніі і Беларусі. Беларускіх рыцараў прадстаўляла рэспубліканскае маладзёвае грамадскае аб'яднанне “Вялікае княства” з Мінска.
Беларускі моладзевы рух Амерыкі збірае подпісы пад зваротам у ААН...
Падчас пікету, які адбыўся 8 верасня ля будынка ААН у ЗША, быў прыняты зварот да генеральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае паўплываць на становішча ў Беларусі і ўзняць пытанне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бяспекі ААН. Беларускі моладзевы рух Амерыкі запрашае ўсіх надрукаваць зварот і назбіраць подпісаў у яго падтрымку.
Сярод расстраляных у Катыні былі этнічныя беларусы...
17 верасня прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі наведаў Катынь на Смаленшчыне, месца масавых расстрэлаў польскіх афіцэраў. Міністэрства нацыянальнай бяспекі Польшчы прыняло рашэнне аб тым, што ўсе польскія вайскоўцы, расстраляныя карнікамі НКВД у Катыні, Харкаве і Медным, будуць пасмяротна павышаныя па службе. Гэта датычыць амаль 15 тысяч чалавек.
12.09
Дзярждэпартамент ЗША асудзіў апошнія рэпрэсіі ў Беларусі...
Прэсавы сакратар Дзярждэпартаменту ЗША Шон Мак-Кормак учора выступіў з заявай “Рэпрэсіі ў Беларусі”. У заяве канстатуецца, што “беларускія ўлады ўзмацнілі кампанію запалохвання сваіх грамадзян”.
Памяці рыцараў Аршанскае бітвы ...
9 верасня сябры ТБК на чале з старшынёй Хведарам Нюнькам выправіліся ў вандроўку, якая стала трэцяй па ліку за гэты год, каб аддаць павагу забытым героям Аршанскай перамогі.
10.09
Акцыя падтрымкі маладых актывістаў пад дзвярыма ААН...
8 верасня Беларускі моладзевы рух Амерыкі правёў акцыю ў падтрымку актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Івана Шылы, Насты Азаркі і Яраслава Грышчэні.
У цэнтры Варшавы адбыўся пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна ...
Паводле арганізатара акцыі Ігара Крыштона, 30 жніўня і 7 верасня па ўсёй Беларусі мелі адбыцца пікеты салідарнасці з Аляксандрам Казуліным, але зрабіць гэтага не дазволілі ўлады. Таму беларусы, якія жывуць у Варшаве, вырашылі правесці такі пікет у польскай сталіцы.
10.09
“Крамбамбуля” ў Нямеччыне...
Упершыню ў гісторыі вядомы беларускі гурт “Крамбамбуля” дае ажно 2 канцэрты ў Нямеччыне.
10.09
14 гадоў за лекі ад кашлю...
Цвярскі суд Масквы прыгаварыў да 14 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму двух грамадзян Беларусі за кантрабанду 1 тысячы таблетак ад кашлю, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы.
07.09
Пашырэнне БАЗА...
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) робіць захады па пашырэнні колькасці гурткоў і аддзелаў.
Еўразвяз не дазволіць Лукашэнку перабіраць сферы супрацоўніцтва...
Еўразвяз выказвае занепакоенасць чарговымі арыштамі грамадскіх актывістаў у Беларусі. Прадстаўніца Еўракамісіі заявіла, што ЕЗ адхіляе прапановы афіцыйнага Мінска аб эканамічным супрацоўніцтве, бо ўмовай супрацоўніцтва з’яўляюцца дэмакратычныя змены ў Беларусі.
Пасведчанне паляка за мяжой Польшчы...
Сёння Сейм Польшчы прыняў законапраект аб Карце паляка. Гэта своеасаблівае пасведчанне прадстаўніка польскай дыяспары. Беларусы замежжа да гэтага часу не маюць нічога падобнага.
06.09
Беларускі рок-н-рол на “эміграцыі”...
Беларускія музыкі неўзабаве атрымаюць другую пасля “Басовішча” сцэнічную пляцоўку за мяжой. Праз два тыдні ва ўкраінскім горадзе Луцку ўпершыню адбудзецца фестываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Права быць свабодным”. Украінскую сцэну атрымаюць тыя гурты, якім у Беларусі ўлады не даюць магчымасці выступаць.
Амерыканскі гурт праспявала пра Беларусь...
“Low” – амерыканскі гурт з Мінесоты, які іграе ў стылі індыі-рок, праспяваў песню пра Беларусь. Радкі з песні кранаюць да глыбіні душы: “З маіх вуснаў,//Cкаваных лёдам,//Залепленых скотчам,//вырываецца: Беларусь…”.
04.09
Першы раз у першы клас...
Дзесяць першакласнікаў пачнуць адукацыю ў грамадскай пачатковай школе імя Святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку. Гэта першая ў Польшчы школа, якую вядзе праваслаўная арганізацыя – Брацтва Святых Кірыла і Мяфодзія. Акрамя абавязковых прадметаў будзе шэраг дадатковых, – паведаміла дырэктар школы Анна Смык-Койла.
04.09
Cяргей Лаўроў: Расія не плануе размяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі...
“Такіх планаў няма. Пра гэта Міністэрства замежных спраў ужо казала”, – заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі 3 верасня. Такім чынам ён пракаментаваў паведамленні СМІ са спасылкай на пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава аб тым, што Масква не выключае магчымасці размяшчэння ў Беларусі новых ваенных аб'ектаў.
“Палымяныя” беларусы...
Мінскія студэнты сталі пераможцамі міжнароднага конкурсу агнявых шоу на фестывалі сярэднявечнай культуры ў польскім горадзе Бычына.
03.09
Беларусы дапамогуць азербайджанцам...
Група спецыялістаў навукова-даследчага інстытуту адправіцца ў Азербайджан, каб правесці даследаванні стойкасці будынкаў. Беларускі бок звярнуўся з такой прапановай да ўладаў Азербайджану пасля трагедыі, якая здарылася на днях у Баку, дзе рухнуў будаваны пятнаццаціпавярховы будынак. У выніку загінула 5 будаўнікоў, а 4 паранена.