диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Архіў навінаў


  нашы навіны  
31.08 Таленавітыя маладыя літаратары і мастакі вярнуліся з летніку ў Балгарыі...
Пераможцы літаратурна-мастацкага конкурсу “Беларусь маёй будучыні” вярнуліся з Балгарыі. У гэтым годзе менавіта там праходзіў летнік, які, як і конкурс, арганізавала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
 
  нашы навіны  
27.08 Кампанія супраць цэнзуры і кантролю ў Байнэце...
Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org), Інтэрнэт-супольнасць Трэці Шлях (www.3dway.org), і партнёры па Маніфесце “Разам да Перамогі!” (www.peremen.info) прапаноўваюць усім жадаючым далучыцца да кампаніі “Супраць кантролю і цэнзуры ў Байнэце”.
   
З намі Вы можаце звязацца па тэлефонах:
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.

  навіны Беларусі  
 
  навіны замежжа  
31.08 Рэжысёр Мікалай Пінігін паставіць “Пінскую шляхту” Дуніна-Марцінкевіча...
У траўні наступнага года на сцэне тэатра імя Янкі Купалы павінна адбыцца прэм’ера спектакля паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”. Пра гэта паведаміў рэжысёр Мікалай Пінігін.
31.08 Казуліна папярэдзілі пра лісты, якія нельга пісаць на волю ...
Адміністрацыя віцебскай калоніі, дзе трымаюць Аляксандра Казуліна, абмежавала кола людзей, якім вязень можа дасылаць лісты.
31.08 Мінск, які мы можам згубіць...
Рэканструкцыі гістарычных цэнтраў Беларусі непакояць людзей, якія памятаюць гісторыю сваёй краіны, усё болей. Пра гэта пішуць і журналісты. Так, матэрыял “Мінск, які мы можам згубіць” прысвечаны старым дамам і вуліцам Мінска.
31.08 Штраф за беларускую мову...
Сяргей Сямёнаў атрымаў штраф блізу 500 даляраў толькі за тое, што папрасіў бланк мытневай дэкларацыі і адмовіўся запаўняць яе на рускай мове.
31.08 БАЖ абвяшчае фотаконкурс “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”...
1 верасня стартуе фотаконкурс “Беларусь, якую заўтра мы не ўбачым”, які ладзіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) у межах медыя-кампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну”. Тры пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і падарункі ад БАЖ.
30.08 У Байнэце з’явіўся Лунэт...
30 жніўня ў беларускім сегменце Інтэрнэтe стартавала акцыя “Падаруй Лукашэнку яго Лунэт!”, якая закліканая прадэманстраваць абсурднасць і небяспечнасць патрабаванняў Аляксандра Лукашэнкі зрабіць кантроль за Інтэрнэтам у Беларусі больш жорсткім. У гэты дзень каля 40 сайтаў, што падтрымалі гэтую акцыю, размясцілі ў сябе банеры, якія вядуць наведвальнікаў у Лунэт – правобраз Інтэрнэту ў разуменні А. Лукашэнкі. У прыватнасці, на яго пошукавы сэрвіс Лундэкс, відэа-сэрвіс ЛуТуб, блогі Лу-часопіс.
30.08 У лесе пад Гомелем можа ляжаць пяць тысячаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій...
Сёння Аргкамітэт па ўшанаванні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій распаўсюдзіў заяву, дзе выказаў недавер як да “камісіі ўпаўнаважаных, створаных пры Гомельскім райвыканкаме дзеля вывучэння і перазахавання парэшткаў невядомых людзей, так і да гомельскіх уладаў” у цэлым. Прычынай для гэтага стала фактычная адмова мясцовых уладаў займацца пытаннем знойдзеных пад Гомелем невядомых пахаванняў часоў сталінскіх рэпрэсій.
30.08 У Сынковічах адзначылі 600-годдзе славутага храма-крэпасці...
Урачыстасці з нагоды 600-годдзя храма-крэпасці Святога Архангела Міхаіла прайшлі ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Паводле легенды, яго гісторыя звязана з імем вялікага князя ВКЛ Вітаўта.
30.08 Улады 20 гарадоў краіны адмовілі ў правядзенні пікетаў у падтрымку Казуліна...
Улады адмовілі ў правядзенні 30 жніўня пікетаў у падтрымку палітвязня Аляксандра Казуліна.
30.08 Леанід Маракоў выдаў кнігу пра непамяркоўных беларусаў...
Выйшаў з друку першы ў гісторыі Беларусі зборнік мастацкіх твораў, прысвечаны рэпрэсаваным – “Непамяркоўныя. Трэцяя спроба”. Іх аўтарам з’яўляецца пісьменнік, даследчык гісторыі бальшавіцкіх рэпрэсій у Беларусі Леанід Маракоў.
29.08 Былы сталінскі вязень атрымаў дапамогу ад беларускай дыяспары з ЗША...
Пастар Эрнест Сабіла перадаў былому вязню сталінскіх лагераў, свайму сулагерніку Цімоху Вострыкаву матэрыяльную дапамогу ад беларускай дыяспары ў ЗША. Іх сустрэча адбылася ў Гомелі.
29.08 Беларусам дапамогуць годна адзначыць Міжнародны год бульбы...
Год бульбы дапаможа адзначыць Беларусі Прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у нашай краіне. Нагадаем, Генеральная асамблея ААН абвясціла 2008 год Міжнародным годам бульбы.
28.08 27 жніўня 1937 году ў Мінску адбыўся першы масавы расстрэл...
Учора споўнілася 70 гадоў ад першага масавага расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. 27 жніўня 1937 г. у Мінску закатавалі групу археолагаў, настаўнікаў, каталіцкіх святароў – разам больш за пяцьдзесят чалавек. Сёння ў Курапатах адбылася жалобная імпрэза ў памяць ахвяраў сталінскага тэрору.
28.08 Віктара Юшчанку просяць расследаваць масавыя расстрэлы пад Гомелем...
Прадстаўнікі грамадскага аргкамітэта па ушанаванні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій звярнуліся да прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі з просьбай даць адпаведныя даручэнні кампетэнтным службам па праверцы версіі аб забойствах украінскіх грамадзян пад Гомелем у даваенныя гады.
28.08 Ці будуць у Магілёве выкладаць і выхоўваць па-беларуску?...
Зараз у абласным цэнтры няма ніводнай навучальнай установы з выкладаннем на беларускай мове. Менавіта на гэты факт звярнула ўвагу мясцовая арганізацыя ТБМ у звароце да кіраўніка абласной управы адукацыі Алега Кулакоўскага.
27.08 Пачалася падрыхтоўка да фэсту “Аршанская бітва-2007”...
Пачалася падрыхтоўка да традыцыйнага фэсту беларускай аўтарскай песні і паэзіі “Аршанская бітва-2007”. Ён мае адбыцца 8 верасня на гістарычным месцы Аршанскай бітвы 1514 г. – на беразе Дняпра блізу Оршы. Пачатак а 20-й гадзіне.
27.08 “Вясна” без рэгістрацыі...
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі праваабарончага аб’яднання “Вясна”, паколькі статут арганізацыі не адпавядае патрабаванням закону “Аб грамадскіх аб’яднаннях”.
24.08 Беларусь уводзіць візавыя санкцыі супраць амерыканскіх службоўцаў...
Беларусь уводзіць візавыя абмежаванні для амерыканскіх службоўцаў у адказ на рашэнне Дзярждэпартаменту ЗША аб пашырэнні спісу неўязных беларускіх грамадзян у ЗША. Адначасова наша краіна спрашчае працэдуру ўезду іншых амерыканцаў.
24.08 Учора Пімену Панчанку споўнілася б 90 гадоў...
Паэт нарадзіўся ў сям’і рабочых у 1917 годзе. Бацькі ў пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. Пасля рэвалюцыі вярнуліся ў Беларусь.
24.08 Аляксандр Лукашэнка прадаў “Мотавела” за 24 мільёны долараў...
Сёння стала вядома пра падпісанне дамовы аб продажы мінскага прадпрыемства “Мотавела”. 99,27% акцый, што належалі дзяржаве, прададзеныя аўстрыйскай фірме “АТЕС Holding GmbH”.
24.08 Міністэрства юстыцыі папярэдзіла шэраг партый...
Папярэджанні атрымалі Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя” і БСДП (Грамада). Як заяўляе Мінюст, згодна з законам палітычныя партыі павінны мець Мінскую гарадскую і абласныя арганізацыйныя структуры не менш чым у чатырох абласцях.
24.08 У КДБ ёсць карта з месцамі расстрэлаў у Беларусі энкавэдыстамі людзей...
Храм у гонар новамучанікаў будзе створаны ў крыпце праваслаўнага сабора ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці. У 1937 г. там знаходзілася турма НКВД.
23.08 У Гродне паўстае незалежная кніжная серыя...
Гродзенская філія руху “За свабоду” засноўвае выдавецкую серыю “Гарадзенская бібліятэка “Горад Святога Губерта”. Аснову серыі складуць кнігі, якія трапілі пад цэнзарскія нажніцы сучасных ідэолагаў, творы незалежных аўтараў.
23.08 Паўлу Севярынцу прысудзілі 15 сутак...
22 жніўня суддзя Маскоўскага раёну Брэста Вольга Смірнова вынесла прысуд Паўлу Севярынцу. Палітык пакараны на 15 сутак арышту паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу — “паўторнае парушэнне Закону аб сходах і масавых мерапрыемствах”.
22.08 Вядомы ў 90-х гадах беларускі музыка дасць канцэрт ў Мінску...
Экс-лідэр вядомай беларускай групы “Why Not” Андрэй Краўчанка прыедзе на Радзіму на некалькі дзён. Ягоны канцэрт адбудзецца ў адным з клубаў Мінска.
21.08 Малады Фронт змагаецца за рэгістрацыю...
Мінскі гарадскі суд прызнаў правамернай адмову ўпраўлення юстыцыі “Маладому Фронту” ў рэгістрацыі. Суддзя Зоя Салаўёва палічыла зыск незарэгістраванай арганізацыі да ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкаму неабгрунтаваным і прызнала законнасць адмовы ў рэгістрацыі.
21.08 У Мінску адкрылася фотавыстава Андрэя Лянкевіча “Жыццё з мастацтвам” ...
“Жыццё з мастацтвам” – пад гэтай назваю ў мінскай галерэі “Падземка” адкрылася выстава фотажурналіста “Нашай Нівы” Андрэя Лянкевіча. Серыя прысвечана карцінам вядомага аўстрыйскага мастака Аляксандра Вальтнера, якія патрапілі ў прыватныя калекцыі мільянераў.
21.08 Канферэнцыя супраць разбурэння помнікаў...
13 верасня ў Мінску пройдзе нацыянальная канферэнцыя, прысвечаная ратаванню архітэктурнай спадчыны.
21.08 На Віцебшчыне пачаўся мастацкі пленэр, прысвечаны Язэпу Драздовічу...
20 жніўня ўвечары ў Германавічах, што ў Шаркоўшчынскім раёне Віцебшчыны, распачаўся мастацкі пленэр, прысвечаны Язэпу Драздовічу. Цягам тыдня ўдзельнікі гэтай творчай акцыі наведаюць усе мясціны Віцебшчыны, звязаныя з асобай легендарнага мастака-вандроўніка.
17.08 “Тузін” за “N.R.M.”...
Песня гурту “N.R.M.” “Мінск і Менск” стала лепшай па выніках гэтага музычнага сезону на Інтэрнэт-партале “Тузін Гітоў”.
17.08 Беларускай мовы ў Беларусі ўсё меней...
На беларускай мове ў Беларусі навучаюцца 21,5% школьнікаў. Пра гэта заявіла старшыня “Таварыства беларускай школы” Алесь Лозка.
17.08 Збітая пад час акцыі салідарнасці актывістка падала заяву ў міліцыю...
18-гадовая моладзевая актывістка Таццяна Цішкевіч падала заяву ў міліцыю ў сувязі з яе збіццём невядомымі супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
16.08 На месцы Аршанскай бітвы будзе ўсталявана памятная шыльда...
На шыльдзе з чорнага граніту высечаны словы “Вечная памяць героям Аршанскай перамогі!” Такі надпіс прапанаваў зрабіць пісьменнік Уладзімір Арлоў. Эскіз шыльды стварыў мастак Алесь Пушкін.
16.08 Беларускія дэмакраты склалі папярэдні спіс магчымых кандыдатаў на выбары...
Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі склалі папярэдні спіс магчымых кандыдатаў на ўдзел у будучых выбарах у Палату прадстаўнікоў.
15.08 Названыя лаўрэаты прэміі Дзмітрыя Завадскага...
Сталі вядомыя імёны журналістаў, якія ў гэтым годзе атрымаюць прэмію Дзмітрыя Завадскага “За мужнасць і прафесіяналізм”, якую штогод уручаюць расійскі “Первый канал” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Сярод прапанаваных БАЖ кандыдатур кіраўніцтва “Первого канала” выбрала ў якасці лаўрэатаў Генадзя Барбарыча (газета “Белорусы и рынок”), Анатоля Гатоўчыца (БелаПАН, “Народная воля”, Гомель) і Наталлю Макушыну (радыёжурналіст, Гродна).
15.08 Акцыі салідарнасці з Казуліным пройдуць па ўсёй Беларусі...
У Брэсце, Баранавічах, Клецку, Магілёве і ў іншых гарадох Беларусі актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў беларускай і Свабоднага прафсаюза беларускага падалі заяўкі на правядзенне 30 жніўня пікетаў у падтрымку зняволенага былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.
15.08 Віцэ-маршалка Сенату Польшчы не ўпусцілі ў Беларусь...
Віцэ-маршалак Сенату Польшчы Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гродна разам з намеснікам кіраўніка канцылярыі Сенату Рамуальдам Ланчкоўскім для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Войска Польскага. На памежным пераходзе “Брузгі” беларускія памежнікі адмовілі Кш. Путру ва ўездзе.
14.08 У Аргенціну, Малайзію і Венесуэлу беларусы паедуць без візаў...
Беларусь плануе ўвесці бязвізавы рэжым з Аргенцінай, Малайзіяй і Венесуэлай.
14.08 Распачалася медыякампанія “Журналісты за гістарычную спадчыну”...
У Беларусі распачалася медыякампанія “Журналісты за гістарычную спадчыну”. Яе ініцыятарам з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
14.08 “Наша Ніва”пачала выдаваць “Нацыянальных герояў Беларусі”...
Постэр з выявай Янкі Купалы стаў першым у серыі “Нацыянальныя героі Беларусі”, які нядаўна выйшаў у выдавецтве “Нашай Нівы”. У бліжэйшы час гэтую калекцыю папоўняць Васіль Быкаў, Кастусь Каліноўскі, Якуб Колас і іншыя слынныя сыны і дочкі нашай Бацькаўшчыны.
14.08 Ці заплацяць беларусы за візу 60 еўра...
Беларусь прапануе Еўразвязу спрасціць працэс выдачы візаў. Гэта звязана з тым, што з 1 студзеня будучага году суседкі Беларусі далучаюцца да Шэнгенскага пагаднення.
13.08 У Беларусі плануецца прадстаўляць прэферэнцыі суайчыннікам, якія вяртаюцца на радзіму...
Беларускія ўлады плануюць прадстаўляць ільготы і прэферэнцыі суайчыннікам, якія вяртаюцца на радзіму. Пра гэта журналістам паведаміў першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.
13.08 У Зэльве моладзь ушанавала памяць Ларысы Геніюш...
Некалькі дзесяткаў маладых людзей ушанавалі ў Зэльве (Беларусь) памяць Ларысы Геніюш, знакамітай беларускай паэткі і дзеяча нацыянальнага руху. Гэтымі днямі ёй споўнілася б 97 гадоў.
13.08 Пачаты збор подпісаў за наданне імя Янкі Брыля адной з вуліц Мінску...
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны 13 жніўня пачало збор подпісаў за наданне імя народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля адной з вуліцаў беларускай сталіцы.
13.08 Новыя бесперасадачныя вагоны Беларускай чыгункі...
Са снежня 2007 г. па маршрутах Мінск-Вена і Мінск-Будапешт пачнуць курсіраваць новыя бесперасадачныя вагоны. Па словах спецыялістаў, дадзеныя напрамкі папулярныя сярод пасажыраў.
10.08 ТБМ ушанавала памяць Янкі Брыля...
Да 90-годдзя Янкі Брыля па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы (ТБМ) “Белпошта” надрукавала спецыяльны канверт. Крыху раней ТБМ выдала каляндар з яго партрэтам. Цяпер Таварыства ініцыюе збор подпісаў грамадзянаў, каб надаць імя памерлага летась выдатнага пісьменніка адной з вуліцаў Мінска і ўсталяваць памятную шыльду на доме, дзе ён жыў.
10.08 МЗС Беларусі літоўцам: не дапусціце правакацый...
Беларускі бок спадзяецца, што Літва не дапусціць правядзення ў рамках музычнага фестывалю “Будзем разам” прапагандысцкіх недружалюбных і недобрасуседскіх акцый антыбеларускай накіраванасці. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі.
09.08 Дэмакраты – за сацыяльныя правы беларусаў...
Некалькі вялікіх мерапрыемстваў, накіраваных на абарону сацыяльных правоў жыхароў Беларусі, маюць адбыцца напрыканцы лета і ўвосень. 9 жніўня названыя канкрэтныя даты іх правядзення.
09.08 Беларускі ўрад рыхтуе яшчэ 150 млн долараў для “Газпрома”...
“Белтрансгаз” абавязаны пералічваць плацяжы “Газпрому” не пазней за 23 чысло наступнага месяца. Пра гэта заявіў прадстаўнік расійскага газавага манапаліста Сяргей Купрыянаў.
06.08 “Адзін дзень у БНР-2008”...
Новы творчы конкурс абвясціла беларуская служба Радыё “Свабода”. Арганізатары прапануюць паразважаць: гісторыя склалася інакш, Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 г., і краіна рыхтуецца да святкавання 90-х угодкаў Дня Волі.
06.08 Сёння – дзень беларускага кнігадруку...
490 гадоў таму, 6 жніўня 1517 г., Францыск Скарына выдрукаваў у Празе сваю першую кнігу. Гэта быў “Псалтыр”. Потым ён выдаў яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць “Царствы” за 4 кнігі).
03.08 25 тысячаў беларусаў – за змены ў закон аб веравызнанні...
За змяненні ў закон аб веравызнанні ўжо выступіла 25 тысяч беларусаў.
03.08 “Газпром” пагражае зменшыць пастаўкі газу ўжо на наступным тыдні...
Калі Беларусь за наступны тыдзень не выплаціць рэшту доўгу, пастаўкі газу ў краіну будуць зніжаныя на 30%, прапарцыйна фактычнай аплаце.
02.08 Польская віза ўжо з 1 лістапада будзе каштаваць 60 еўра...
У Мінску з 31 ліпеня па 1 жніўня прайшлі беларуска-польскія консульскія кансультацыі.
01.08 Завяршаецца набор студэнтаў у Польшчу па праграме Каліноўскага...
1 жніўня ў Беларусі завяршыліся гутаркі з кандыдатамі на вучобу ў Польшчы па праграме Каліноўскага.
01.08 “Газпром” пагражае зменшыць пастаўкі газа ў Беларусь...
З 3-га жніўня расійскі канцэрн “Газпром” мае намер скараціць аб’ёмы паставак газа ў Беларусь на 45%. Беларускі бок рыхтуе для “Газпрома” прапановы для ўрэгуліравання гэтай сітуацыі.
01.08 Новыя правілы правапісу выкладуць у Інтэрнэце...
Праект закона “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” будзе размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Беларусі, каб усе, хто жадае, змаглі выказаць свае заўвагі і пажаданні. Гэтае рашэнне было прынятае 31 ліпеня на пасяджэнні камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў.
01.08 З 1 жніўня літоўскую візу можна атрымаць толькі па папярэднім запісе...
Ад сённяшняга дня консульскі аддзел амбасады Літвы ў Беларусі выдае візы толькі па запісе ў журнале папярэдняй рэгістрацыі.
   
 
31.08 Каля 600 тысяч беларусаў працуюць за мяжой...
Каля 600 тысяч беларусаў выехалі на заробкі за межы краіны. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка на пасяджэнні Савета міністраў.
31.08 Беларусь запрасілі на канферэнцыю Еўразвязу...
Беларусь запрасілі ў якасці краіны-назіральніцы на канферэнцыю па пытаннях Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ЕПД).
31.08 Беларусь – кепскі сусед Літвы...
Паводле праведзенага апытання 60% літоўцаў лічаць Беларусь не добрым суседам для сваёй краіны.
30.08 Сёлета на вучобу па праграме Каліноўскага прынялі 63 студэнты...
На вучобу па праграме Каліноўскага ў Польшчы сёлета прыняты 63 беларусы, якія пацярпелі за свае палітычныя перакананні. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Іна Кулей.
30.08 Сёння ў свеце ўзгадваюць пра зніклых...
Сёння – Сусветны Дзень зніклых без вестак. З гэтай нагоды Камітэт Чырвонага Крыжа заклікаў міжнародную супольнасць дбаць пра вырашэнне гэтай праблемы. Паводле дадзеных ААН, ад 1980 г. было зарэгістравана каля 50-ці тысяч гвалтоўных знікненняў людзей у больш як 90 краінах. У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, штогод знікаюць тысячы людзей, але ўвага міжнароднай грамадскасці прыцягнутая да палітычных знікненняў.
29.08 “Хочам вучыцца па-беларуску!”...
1-га верасня 2007 года шэраг маладзёвых арганізацый ды інтэрнэт-праектаў плануюць правесці інфармацыйную акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!” у выглядзе святкавання Дня ведаў. Запланаваны святочныя флэш-мобы, імпрэзы ды віншаванне першакласнікаў.
29.08 У 2009 годзе Вільня стане культурнай сталіцай Еўропы...
Праз два гады Літва будзе адзначаць тысячагоддзе першай згадкі аб ёй у летапісах. Вось чаму Вільня першая са сталіц новых краін Еўрапейскага Звязу атрымала такі ганаровы тытул. Плануецца ажыццявіць 400 праектаў, 250 — у гэтым годзе, астатнія — ў наступным.
29.08 С. Шарэцкі: “Куды мне вяртацца? У турму?”...
Былы старшыня Вярхоўнага Савету 13-га склікання Сямён Шарэцкі вось ужо 6 гадоў жыве ў ЗША. Ён з’ехаў з Беларусі ў 1999 г. ў Вільню, а ў 2001 г. атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Зараз экс-спікер беларускага парламенту займаецца творчай дзейнасцю, піша ў эмігранцкія выданні артыкулы пра Беларусь ды плануе напісаць кнігу “Прывіды і міфы камунізму”. Час ад часу сочыць за падзеямі на радзіме, але вяртацца туды пакуль намеру не мае.
29.08 Сайт пра ўрочышча Курапаты ...
Распачаў працу сайт www.kurapaty.org пра ўрочышча Курапаты – святыню беларускага народу, дзе пахаваныя беларусы, знішчаныя ў 1929-1937 гг. Існаванне сайту стала магчымым пры дапамозе сяброў Беларускага моладзевага руху Амерыкі.
29.08 Рускую мову выцясняюць з рэспублік былога СССР...
Сёлета зімой прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў 2007-мы год Годам рускай мовы. Расійскія ўлады запланавалі мноства афіцыйных мерапрыемстваў ды імпрэзаў у Расіі і за мяжой для папулярызацыі рускай мовы. Тым не менш, паводле ацэнак экспертаў, сфера ўжывання рускай мовы ў краінах былога СССР няўхільна звужаецца.
29.08 Месячнік беларускай культуры ў Латвіі...
Ліпень для беларусаў – месяц асаблівы. Менавіта ў гэтым месяцы, менавіта на Купалле – любімае беларусамі свята, нарадзіўся пясняр нашага народа Іван Дамінікавіч Луцэвіч, які пазней стаў вядомы як Янка Купала. І нам беларусам асабліва прыемна, што менавіта ў ліпені ў адным з раёнаў нашай Ліепаі, у ваенным гарадку, праходзіў месячнік беларускай культуры.
29.08 Кастусю Лукашову пакінулі крымінальны прысуд...
Увечары 28 жніўня Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў крымінальны прысуд Кастусю Лукашову. Раней брат Вячаслава Сіўчыка быў асуджаны на два гады ўмоўна за нібыта здзейснены супраціў міліцыі.
29.08 Толькі кожная дзесятая кніга, выдадзеная сёлета, напісаная па-беларуску...
Сёлета ў першым паўгоддзі ў Беларусі выдадзена амаль 7 тысяч кніг і брашур тыражом 27,6 мільёнаў асобнікаў, паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.
28.08 Беларускаму навукоўцу прысудзілі прэмію імя Сакрата...
Еўрапейская асамблея бізнесу прысудзіла прэмію імя Сакрата дырэктару Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Більдзюкевічу.
28.08 У Таварыстве беларускай культуры ўспаміналі Лявона Луцкевіча...
28 ліпеня ў Таварыстве Беларускай Культуры Літвы адбылася імпрэза, прысвечаная 10 угодкам з дня смерці Лявона Луцкевіча.
28.08 На Украіне адбыўся сход беларускіх нацыяналістаў...
Актывісты беларускіх нацыянальных арганізацый з Валынскай, Роўненскай і Львоўскай абласцей Украіны 3 жніўня правялі ў Львове І Вальны Сойм беларускіх нацыяналістаў Украіны.
27.08 Мільён еўра для беларускіх студэнтаў вылучыла нідэрландскае міністэрства адукацыі...
культуры і навукі на стыпендыі для маладых беларусаў, якія з палітычных прычын не могуць атрымаць адукацыю на радзіме. Праграма таксама разлічаная на маладых зімбабвійцаў.
27.08 Семінар для беларускіх партнёраў...
7 верасня ў Вільне ў Доме правоў чалавека адбудзецца інфармацыйны семінар, прысвечаны Вышэградскай групе.
27.08 На львоўскім кінафестывалі фільм “Плошча” атрымаў “Сэрца льва”...
У Львове ўзнагароджаны дакументальны фільм беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
27.08 Музычны дэсант на мяжы...
“Музыка адкрывае межы”. Пад такім лозунгам 25-26 жніўня на літоўска-беларускім памежжы прайшоў міжнародны музычны фестываль “Будзьма разам”. Акрамя музычна-забаўляльнай, імпрэза несла і пэўную палітычную нагрузку.
24.08 Сёння стартуе фестываль “be2gether”...
У літоўскай вёсцы Нарвілішкі, што літаральна ў 40 мэтрах ад беларускай мяжы, разам з такімі вядомымі ва ўсім свеце праектамі, як “Morcheeba”, “Therapy?” і “Bloodhoung Gang”, выступяць тры беларускія гурты. Гэта – “Ляпіс Трубяцкой”, “Drum Ecstasy” і “IQ48”.
23.08 Ушанавалі беларускіх святароў на Віленшчыне...
Таварыства беларускай мовы Віленcкага краю ўшанавала памяць беларускіх святароў. Устаноўлена памятная шыльда ў Віленскім раёне, на радзіме Францішка Багушэвіча.
23.08 Беларус заваяваў “золата” на алімпіядзе па інфарматыцы ў Заграбе...
Залаты медаль на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ў Харватыі заваяваў беларускі шасцікласнік Гена Караткевіч.
23.08 У Рызе пачынаюцца Дні латгальскіх беларусаў...
У Рызе пачынаюцца Дні латгальскіх беларусаў. 23 і 24 жніўня іх праводзіць Культурна-адукацыйнае таварыства беларусаў “Уздым”.
22.08 “Тутэйшыя” на французскай мове...
У Парыжы выйшлі “Тутэйшыя” Купалы ў перакладзе на французскую мову. Пераклалі з беларускай Ларыса Гіймэ ды Вірджынія Шыманец. А прадмову напісала Мары-Крысцін Отан-Мат’ё.
22.08 На беларуска-ўкраінскай мяжы пройдзе рок-фэст “Права быць свабодным” ...
“Права быць свабодным” пройдзе ў Луцку пад патранатам мясцовых гарадскіх уладаў. Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасня з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лесі Украінкі. Для беларускіх гледачоў будзе арганізаванае месца пад намётавы гарадок.
21.08 Рыгора Барадуліна пераклалі на японскую мову...
У Токіо тысячным тыражом выйшла кніга вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў перакладзе на японскую мову “Малітва ветру”.
20.08 Імпрэза да 450-годдзя Льва Сапегі ў Нью-Йорку...
19 жніўня ў Саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылася імпрэза з нагоды 450-годдзя Льва Сапегі, палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага.
20.08 Беларус стаў дэпутатам парламента Казахстана...
Этнічны беларус Леанід Піталенка трапіў у лік дзевяці дэпутатаў ніжняй палаты казахскага парламента ад Асамблеі народа Казахстана.
17.08 Беларуская музыка ў Маскве...
“Чатыры стагоддзі беларускай вакальнай музыкі” будуць прадстаўленыя ў Маскве ў рамках Міжнароднага музыкальнага фестывалю “Збіраем сяброў”. Праграму пад такой назвай пакажа 20 жніўня ў расійскай сталіцы Беларуская акадэмія музыкі.
17.08 Акцыі ў дзень салідарнасці прайшлі ў Чэхіі, Польшчы і Украіне...
У шэрагу еўрапейскіх краінаў прайшлі акцыі ў падтрымку Беларусі.
16.08 Еўрапейцы цікавяцца Беларуссю...
15 жніўня з польскага мястэчка Белавежа стартаваў міжнародны веласіпедны тур “Салідарнасць з турыстычнай Беларуссю”. Ініцыятарам яго правядзення з’яўляецца грамадзянін Галандыі Мэнна Хаўстра, прадстаўнік Еўрапейскага цэнтру па эка- і агратурызму.
16.08 МЗС Польшчы пратэстуе супраць забароны польскім палітыкам уехаць у Беларусь...
Міністэрства замежных спраў Польшчы заявіла пратэст надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу Беларусі ў Польшчы Паўлу Латушку ў сувязі з забаронай на ўезд у Беларусь польскім парламентарыям.
16.08 16 жніўня ў Беларусі і за мяжой пройдуць акцыі салідарнасці...
Сёння ў Беларусі і ў замежжы пройдуць акцыі салідарнасці з заклікам да беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў і пачаць дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне.
15.08 Еўрапарламент звярнуўся ў ЮНЕСКА з просьбай абараніць Горадню ад разбурэння...
Прадстаўнік Камітэта Тадэвуш Звефка падрыхтаваў таксама адмысловую заяву, у якой асуджаецца праграма рэканструкцыі будынкаў гістарычнага цэнтра Гродна і заклік да мясцовых ўладаў спыніць падобныя дзеянні.
14.08 У Аўгустове распачаў працу беларускі кансулят...
Каб атрымаць турыстычную візу ў Беларусь неабавязкова звяртацца ў Беласток, Гданьск ці Варшаву. У Аўгустове на паўночным усходзе Польшчы распачаў працу консульскі аддзел Рэспублікі Беларусь.
14.08 Памерла Галіна Войцік...
Сёння раніцай у Вільні, на 81-м годзе жыцця, памерла вядомая беларуская дзяячка, спецыяліст у старанямецкай мове Галіна Войцік.
14.08 Беларускі “Народны Альбом” у Варшаве...
У Варшаве навучэнцы зачыненага ў Беларусі гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа паказалі жыхарам польскай сталіцы мюзікл паводле “Народнага альбому” (аўтар Міхал Анемпадыстаў).
13.08 Распачаўся чарговы конкурс на журналісцкую прэмію імя Буцэрыюса...
Нямецкі фонд “Zeit-Stiftung” і нарвежскі фонд “Fritt Ord” аб’явілі пра чарговы, дзесяты па ліку конкурс на прэмію імя вядомага нямецкага выдаўца, журналіста і юрыста Герда Буцэрыюса.
13.08 Дрэздэн пабачыць беларускую рэчаіснасць...
З 14 жніўня па 6 верасня ў Дрэздэне (Германія) пройдзе серыя культурных мерапрыемстваў, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі – “У фокусе Беларусь – Вобразы беларускай рэчаіснасці”.
10.08 Дзень нараджэння Янкі Запрудніка...
9 жніўня споўнілася 81 год аднаму з самых вядомых і актыўных беларусаў замежжа –доктару Янку Запрудніку. Янка Запруднік назаўсёды заставаўся і застаецца верным ідэалу сваёй маладосці – беларускай нацыянальнай справе.
10.08 Літва рыхтуе тэлепраграмы для Беларусі...
Літоўскае грамадскае тэлебачанне неўзабаве пачне рабіць штотыднёвыя спадарожнікавыя праграмы для Беларусі.
10.08 У Карлавым універсітэце будзе выкладацца беларуская мова...
Інстытут славістычных і ўсходнееўрапейскіх ведаў філасофскага факультэту Карлава ўніверсітэту ўводзіць курс беларускай мовы. З такой ініцыятывай выступілі самі студэнты.
10.08 Абвешчаны тэндэр на закупку абсталявання для тэлеканалу “Белсат”...
9 жніўня аб’яўлены тэндэр на закупку абсталявання для спадарожнікавага тэлеканала “TV Беларусь” (гандлёвая марка “Белсат”). Пра гэта паведаміла каардынатар праекта, супрацоўніца Польскага грамадскага тэлебачання (TVP) Агнешка Рамашэўска.
08.08 “Газпром” атрымаў сваё...
Беларусь пагасіла запазычанасць за расійскі газ, паведаміў 8 жніўня афіцыйны прадстаўнік “Газпрому” Сяргей Купрыянаў.
08.08 Італьянскія байкеры прысвячаюць мотапрабег ахвярам Хірасімы і Чарнобылю...
У Італіі стартаваў 20000-кіламетровы еўразійскі мотапрабег “Венецыя – Чарнобыль – Хірасіма”. Распачатае 6 жніўня на венецыянскай плошчы Сан Марка мотападарожжа пройдзе праз многія краіны абодвух кантынентаў, у тым ліку і праз Беларусь, і завершыцца ў японскім горадзе Хірасіма ў сярэдзіне верасня.
07.08 У ЗША маліліся за беларускую моладзь ...
У Саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне ў Нью-Йорку 5 жніўня пасля нядзельнай літургіі адбыўся малебен за беларускую моладзь, якая пацярпела ад пераследу за грамадскую і палітычную дзейнасць.
07.08 ЗША ўзмацняюць санкцыі супраць адміністрацыі Александра Лукашэнкі...
Дзярждэпартамэнт ЗША абмежаваў выдачу візаў для новых катэгорый беларускіх чыноўнікаў, а таксама іхных жонак і мужоў. У спіс увайшлі афіцэры КДБ і МУС у званні вышэй за падпалкоўніка, супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў, члены выбарчых камісій.
07.08 Больш за сорак студэнтаў абраныя на Праграму Каліноўскага...
44 студэнты, адлічаныя з беларускіх ВНУ, працягнуць навучанне ў Польшчы ў межах праграмы Каліноўскага. Пра гэта паведаміла каардынатар камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Ала Кароль.
06.08 Таджыкі і беларусы разам спявалі народныя песні...
У Таджыкістане завяршыліся Дні беларускай культуры.
06.08 “Рэпарцёраў без межаў” непакоіць жаданне Лукашэнкі кантраляваць байнэт...
Праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” выказвае занепакоенасць у сувязі з нядаўняй заявай прэзідэнта Беларусі аб неабходнасці ўзмацніць кантроль за беларускім інтэрнэтам.
03.08 Малебен за беларускую моладзь...
5 жніўня, 2007 году, у нядзелю, у Саборы Святога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, адбудзецца Малебен за беларускую моладзь, якая змагаецца за незалежнасць Беларусі.
02.08 Канада пакарала Беларусь за парушэнне правоў чалавека...
Канада пазбавіла Беларусь гандлёвых прэферэнцый. Гэтая паўночнаамерыканская краіна павялічыла імпартную пошліну на беларускія тавары.
02.08 Брытанскі даследчы цэнтр прагназуе ў Беларусі дэфолт...
Брытанскі даследчы цэнтр “Global Іnsight” знізіў суверэнны рэйтынг Беларусі да сітуацыі магчымага дэфолту.
01.08 Літаратурны фестываль у Брне: першыя вынікі і водгукі ...
У чэшскім Брне над тэатрам “Husa na provazku” трыццаць адзін дзень ліпеня лунаў бел-чырвона-белы сцяг. 31 ліпеня завяршыўся найбуйнейшы ў Чэхіі літаратурны фестываль “Месяц аўтарскага чытання”, ганаровымі гасцямі на якім былі беларускія літаратары. Фестываль праходзіў пад патранатам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнберга.
01.08 БАЗА споўнілася 59 год...
31 ліпеня ў 1949 г. ў Амерыцы пачала дзейнічаць адна з найстарэйшых і найбуйнейшых арганізацыяў беларускай дыяспары – Беларуска-амерыканскае задзіночанне.
   

Навіны за іншы перыяд:

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович перевод немецкого текста