диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Архіў навінаў


  нашы навіны  
18.06 Уручаная першая прэмія В. Ластоўскага за беларускамоўнае выкладанне ў ВНУ...
16 чэрвеня лепшыя беларускамоўныя выкладчыкі ВНУ былі ўганараваныя прэміяй імя акадэміка Вацлава Ластоўскага. Заснавалі прэмію напачатку года Таварыства беларускай школы, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Саюз беларускіх пісьменнікаў, ПЭН-цэнтр, іншыя грамадскія структуры. У складзе журы былі такія вядомыя асобы, як дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Йорку Вітаўт Кіпель; доктар Янка Запруднік; Ала Орса-Рамана; прафесар Гарвардскага ўніверсітэту Курт Вулгайзер ды іншыя.
12.06 Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларусі ва ўмовах рынкавай эканомікі...
Двухдзённы міжнародны круглы стол “Эканамічныя і палітычныя перспектывы Беларусі ва ўмовах рынкавай эканомікі” арганізавала МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. У ім прынялі ўдзел палітыкі, эканамісты і журналісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і інш.
 
  нашы навіны  
04.06 Святкаванне дзесяцігоддзя навучання па-беларуску ў Беластоку...
Аб’яднанне бацькоў у Беластоку запрашае на святкаванне 10-годдзя вывучэння беларускай мовы ў школах Беласточчыны.
З намі Вы можаце звязацца па тэлефонах:
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.

  навіны Беларусі  
 
  навіны замежжа  
29.06 У Ляўках пройдзе “Свята вольнай беларускай паэзіі”...
У вёсцы пад Оршай побач з музеем Янкі Купалы (былым лецішчам паэта) фестываль пройдзе ўжо трэці раз. Творчых людзей у Ляўкі запрашаюць у ноч з 7 на 8 ліпеня. Пачнецца фестываль а 20-й гадзіне.
29.06 У Мінску ўсклалі кветкі да магілы Янкі Купалы ў сувязі з днём яго смерці...
Учора на Вайсковых могілках у Мінску адбылося ўскладанне кветак да магілы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
18.06 Суд адмовіў Таццяне Севярынец ў аднаўленні на працы...
Сёння суддзя Першамайскага раённага суда Таццяна Родзіна агучыла пастанову ў справе аднаўлення Таццяны Севярынец на працы. Суд адхіліў пазоў спн. Севярынец да Аддзелу адукацыі Першамайскага раёна Віцебска.
15.06 Вядомыя беларусы выступілі ў абарону права на свабоду сумлення...
Шэраг вядомых палітыкаў, грамадскіх актывістаў, пісьменнікаў паставілі свае подпісы за змену закону “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”.
15.06 Падпісаная Дырэктыва №3...
Учора прэзідэнт падпісаў доўгачаканую Дырэктыву №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспецы дзяржавы”. Дакумент аказаўся не такім страшным, як пра гэта сказаў былы глава канцэрна “Белнафтахім” Аляксандр Бароўскі, а толькі падрыхтаваў глебу для страшных рашэнняў у будучыні.
14.06 У абарону Крысціны Шацікавай выступіла група беларускіх жанчын...
Група вядомых беларускіх жанчын выступіла ў падтрымку грамадскай актывісткі Крысціны Шацікавай, якую могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў.
14.06 Доказы са справы Казуліна будуць накіраваны у ААН...
Рэчавыя доказы па крымінальнай справе былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна будуць накіраваныя адмысловаму прадстаўніку ААН па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Адрыяну Севярыну.
14.06 Пераможцы польскай алімпіяды па беларускай мове – госці Беларусі...
З сённяшняга дня пераможцы трынаццатай алімпіяды па беларускай мове, якая штогод праходзіць у Польшчы, – госці Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.
14.06 Дзень Васіля Быкава...
Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў заклікаюць на дзень нараджэння Васіля Быкава, 19 чэрвеня ў 18:00, ускласці кветкі да ягонай магілы.
12.06 Беларускія маці дачакаліся падарунка...
За нараджэнне першага дзіця дадуць амаль што 900 тысяч рублёў (прыкладна 420 даляраў). Нараджэнне другога і наступных дзяцей папоўніць сямейны бюджэт на 1 млн. 125 тысячаў (гэта прыкладна 530 даляраў).
06.06 Запіс на літоўскую візу па тэлефоне...
З 1 чэрвеня 2007 года пасольства Літвы ў Мінску па просьбах наведнікаў ажыццяўляе папярэдні запіс на атрыманне візы толькі па тэлефоне.
06.06 Перформанс у абарону правоў вернікаў...
Моладзь зладзіла пікет-пэрформанс перад будынкам Камітэту рэлігіяў і нацыянальнасцяў пры Савеце міністраў. Мэтай акцыі было прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў вернікаў.
06.06 Ствараецца партыя ўлады?...
Па ўсёй Беларусі пачалі ўтварацца “аддзяленні” грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, якая аб’ядноўвае прыхільнікаў курсу дзеючага прэзідэнта.
06.06 У ваенна-патрыятычных лагерах дзеткі вучацца патрыятызму і зазнаюць гвалт...
Колькасць ваенна-патрыятычных лагераў у краіне павялічыцца ў 3,5 разы. Пэўна, гэта паказчык, што за год існавання яны набылі папулярнасць. Але перад тым, як адправіць туды сваё дзіця, трэба даведацца, што разам з ім там будуць вучыцца патрыятызму тыя, хто стаіць на ўліку міліцыі. А гэта ўжо зусім іншы патрыятызм.
06.06 “Беларусь, якой не паказвае Беларускае тэлебачанне”...
Рух “За Свабоду” аб’явіў конкурс аматарскіх мікрафільмаў, прысвечаных жыццю беларусаў. “Называецца конкурс “Беларусь, якой не паказвае Беларускае тэлебачанне”. Усе, у каго ёсць якая-небудзь апаратура для відэазапісу, могуць паспрабаваць сябе ў ролі рэжысёра і журналіста”, – гаворыць Юля Коцкая, прэс-сакратар руху “За Свабоду”.
06.06 Забыты пясняр савецкай эпохі...
Cёння 102-гі дзень народзінаў Петруся Броўкі —народнага паэта Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Сталінскіх прэміяў другой і трэцяй ступені, лаўрэата Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі БССР, шматлікіх літаратурных прэміяў імя Якуба Коласа, Янкі Купалы, стваральніка Беларускай энцыклапедыі. Аблашчаны ў свой час уладай, ён абсалютна забыты цяпер.
05.06 Пераводы з-за мяжы можна будзе атрымаць толькі ў беларускіх рублях?...
Ужо ад 2 чэрвеня грошы, якія дасылаюць з-за мяжы праз пошту, беларусы могуць атрымаць толькі ў беларускіх рублях.
05.06 У Гродна пачалася пазменная вахта для абароны гістарычных будынкаў...
Грамадскасць Гродна пачала сістэматычнае пазменнае дзяжурства каля прызначанага да зносу будынка канца XIX стагоддзя на вуліцы Урыцкага, 5.
05.06 Пратэстанцкага пастара А.Бокуна пакаралі трыма суткамі арышту...
Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў пастара пратэстанцкай царквы Яна Хрысціцеля, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Антонія Бокуна арыштам на трое сутак за правядзенне несанкцыянаванага ўладамі набажэнства.
04.06 Беларусь адна з першых у Еўропе паводле колькасці зняволеных...
У Беларусі 426 зняволеных на 100 тысяч чалавек. Наша краіна займае адно з першых месцаў у Еўропе па гэтым паказчыку. Такія дадзеныя апошніх даследаванняў Міжнароднага цэнтру вывучэння турмаў пры лонданскім King' s College. Першае месца ў Еўропе займае Расія (623 чалавекі). У дзесятку лідэраў таксама трапілі яшчэ 7 постсавецкіх краін.
04.06 У Мінску адначасова маліліся 3 тысячы вернікаў...
3 чэрвеня евангельскія хрысціяне сабраліся на супольную малітву. Перад набажэнствам казалася пра ганенні і, у прыватнасці, рэпрэсіі ў адносінах да пастараў царквы “Ян Прадвеснік”.
01.06 Больш за 100 магілёўскіх донараў адмаўляюцца здаваць кроў...
У Магілёве пачынаецца масавы пратэст донараў. Больш за 100 ганаровых донараў Беларусі выказалі намер пачаць забастоўку на знак пратэсту супраць адмены льгот.
01.06 Вернікі моляцца за свабоду веравызнання...
3 чэрвеня ў 18.00 у мінскай царкве “Боская ласка” адбудзецца малітва за магчымасць правядзення набажэнстваў у жылых і іншых памяшканнях, а таксама за тое, каб жылыя памяшканні можна было пераводзіць у культавыя.
01.06 30% беларусаў лічаць, што прэзідэнт мусіць заўсёды выступаць па-беларуску...
29,7% рэспандэнтаў, апытаных у траўні Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, заявілі, што прэзідэнт Беларусі павінен заўжды выступаць (па тэлебачанні, радыё) па-беларуску.
   
 
18.06 Пераможцаў алімпіяды па беларускай мове з Польшчы запрашаюць вучыцца ў БДУ...
З Мінска вярнуліся пераможцы і ўдзельнікі алімпіяды па беларускай мове, якая ўжо 13-ы раз праводзілася ў Польшчы. У сталіцы Беларусі адбыўся яе фінальны этап, у якім удзельнічала 28 фіналістаў з двух ліцэяў — з Гайнаўкі і Бельска-Падляшскага. Сёлетніх пераможцаў чакала неспадзяванка, якую паведаміў ім рэктар Белдзяржунівэрсітэту.
18.06 Акцыі салідарнасці з Беларуссю...
16 чэрвеня ў шэрагу краінаў свету прайшоў Дзень салідарнасці з Беларуссю.
18.06 Еўразвяз пазбавіў Беларусь гандлёвых прэферэнцый...
Рашэнне адмяніць гандлёвыя ільготы для тавараў, якія экспартуюцца з Беларусі, было прынятае з прычыны няздольнасці кіраўніцтва Беларусі выконваць правы незалежных прафсаюзаў. Гэты крок прывядзе да падаражання некаторых беларускіх тавараў на еўрапейскім рынку. Пра гэта заявіў Еўракамісар у гандлі Пітэр Мандэльсан.
15.06 Фільм “Урок беларускай мовы” паказаны на фестывалі ў Нью-Йорку...
Дакументальны Фільм “Урок беларускае мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага быў паказаны на міжнародным кінафестывалі ў Нью-Йорку. Арганізатарам выступіла арганізаваным праваабарончай арганізацыяй “Human Rights Watch”.
15.06 Прэзідэнт ЗША яшчэ на год падоўжыў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і А. Лукашэнкі...
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джордж Буш яшчэ на год працягнуў фінансавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў.
15.06 Дапамажы мастацтву трапіць да цёці...
Артыстычная галерэя “Зоя” ў Варшаве пачала акцыю пад назовам “Дапамажы мастацтву трапіць да цёці”. Усе ахвотныя асобы могуць прыйсці ў галерэю, выбраць паштоўку і выслаць яе сваім знаёмым.
14.06 Прадстаўнікі Рады БНР удзельнічалі ў адкрыцці помніка ахвярам камунізму ў Вашынгтоне...
Учора ў сталіцы ЗША ля будынку Кангрэсу быў адкрыты помнік ахвярам камунізму.
14.06 Змены ў інтэрнэт-старонцы ЗБВБ...
Аднавілася старонка Задзіночання беларусаў Вялікай Брытаніі. Цяпер яна даступная па адрасе: http://belarusians.co.uk/zbvb, а таксама www.zbvb.org..
14.06 Коласаўскі Дзядзька Антось зноў у Вільні...
Учора ў сценах Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні адкрылася фотавыстава пад назвай “Як дзядзька Антось у Вільню ездзіў”.
14.06 Беларус атрымаў ганаровы прыз за працу для дзяцей...
Мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук атрымаў на 14-м Фестывалі дзіцячых тэатраў у сербскім горадзе Субоціца ганаровую ўзнагароду — статуэтку “Маленькі прынц”.
14.06 Эмігрант з Беларусі Шымон Перас – новы прэзідэнт Ізраіля...
Новым прэзідэнтам Ізраіля будзе 84-гадовы кандыдат цэнтрысцкай партыі “Кадзіма” Шымон Перас. Гэта стала зразумела сёння пасля таго, як па выніках першага тура галасавання ў Кнэсеце (ізраільскім парламенце) яго сапернікі знялі свае кандыдатуры.
14.06 “N.R.M.” з новым альбомам у Польшчы...
Адзін з найлепшых беларускіх гуртоў “N.R.M.” 13 чэрвеня прыехаў у Польшчу, каб прэзентаваць новы альбом. Канцэрты пройдуць у Варшаве, Кракаве і Вроцлаве.
14.06 Украінская недзяржаўная арганізацыя запрашае ў валанцёрскі летнік...
Украінская недзяржаўная арганізацыя “Інстытут грамадскага лідэрства” запрашае валанцёраў у міжнародны летнік “Пад Каменем”. Моладзі прапануецца дапамагчы ў аднаўленча-рэстаўрацыйных працах у кляштарным комплексе ў мястэчку Падкамень, што ў Бродзінскім раёне на Львоўшчыне.
14.06 Купалле ў Вялікабрытаніі...
Святкаванне Купалля ў Лондане адбудзецца ў суботу 23 чэрвеня.
12.06 Беларусь унесеная ў спецпараграф даклада МАП і будзе пазбаўлена прэферэнцыяў Еўразвязу...
Беларусь унесена ў спецыяльны параграф даклада Міжнароднай канферэнцыі працы. Пра гэта паведаміла выканаўчы дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Карэн Керціс. Гэтае рашэнне, пакрэсліла яна, азначае, што сітуацыя з правамі прафсаюзаў у Беларусі з’яўляецца “адным з тых сур’ёзных выпадкаў, якому МАП павінна надаваць пільную ўвагу”.
12.06 Фестываль беларускай песні магчыма будзе праводзіцца ва ўсіх краінах Балтыі...
Саюз беларусаў Латвіі прапануе правесці Міжнародны фестываль беларускай песні ва ўсіх краінах Балтыі.
12.06 Адрыян Севярын: “Усе маі рэкамендацыі былі праігнараваны беларускім урадам”...
На працягу 2006 года стан у галіне правоў чалавека ў Беларусі ўвесь час пагаршалася. Пра гэта заявіў спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях стану ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын, прадстаўляючы 12 чэрвеня сваю справаздачу на пятай сесіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе.
12.06 Беларусы ЗША: “Жывём зменамі”...
Беларуска-амерыканскае задзіночанне абрала новага старшыню Вячку Станкевіча. Упершыню ў галасаванні брала удзел моладзевая арганізацыя. Што зменіцца ў грамадскім жыцці амерыканскіх беларусаў?
11.06 Купалле ў Маскве...
Беларусы Масквы плануюць супольнае Купалле.
11.06 У ААН не выключаюць скасавання пасады дакладчыка па Беларусі...
У Жэневе адкрылася 5-я сесія Рады ААН у пытаннях правоў чалавека. На працягу тыдня прадстаўнікі 47 краінаў-сябраў Рады павінны завяршыць механізм перадачы гэтаму праваабарончаму органу ўсіх адмысловых працэдур, якія былі прынятыя за 60 гадоў папярэдняй структурай – Камісіяй правоў чалавека.
06.06 Расія прызнала рахункі па аварыі на трубапровадзе Унеча-Вентспілс...
Расія прызнала рахункі па ліквідацыі аварыі на расійскім трубаправодзе Унеча-Вентспілс у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Аб гэтым 6 чэрвеня заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Бура.
06.06 Буш заклікаў вызваліць Казуліна і іншых палітвязняў...
Выступаючы ў Празе на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дэмакратыі і бяспекі, прэзідэнт ЗША Джордж Буш заклікаў да неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных у розных краінах свету. Першым у шэрагу імёнаў Буш назваў былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.
05.06 Сустрэча з ветэранамі ў Томску...
Сустрэча з ветэранамі Другой сусветнай вайны адбудзецца на пачатку ліпеня ў Аўтаноміі беларусаў Томска.
05.06 Беларусы ўзялі ўдзел у свяце славянскай культуры і пісьменнасці...
Цудоўнае свята, прысвечанае Дню славянскай культуры і пісьменнасці, адбылося ў Ліепаі. Яго ладзіў Лiепайскi ўкраінскі саюз “Радына”. Сярод іншых моў – рускай, польскай, украінскай, чэшскай – гучала і прыгожая беларуская.
05.06 Выстава беларускага мастака Міколы Купавы адкрылася ў Нью-Йорку...
Беларускі музей у Нью-Йорку прадстаўляе персанальную выставу знакамітага беларускага мастака Міколы Купавы.
05.06 “Газпрам” заплаціў першыя грошы за “Белтрансгаз”...
“Газпрам” выплаціў Беларусі 625 млн. долараў, выкупіўшы такім чынам у ААТ “Белтрансгаз” 12,5% акцый. Пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы.
01.06 Чацвёрты фестываль беларускай культуры ў Вроцлаве...
4—10 чэрвеня Калегіум Усходняй Еўропы ладзіць чарговы фэст беларускай культуры.
   

Навіны за іншы перыяд:

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович отдых, туризм, путешествия; отдых озера Италия; Гостиницы, базы отдыха в Крым - Kurortmag; женская парфюмерия