УВАГА! Акцыя выратавання гістарычнай часткі Гродна...
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” далучылася да грамадскай кампаніі абароны Гродна і заклікае арганізацыі беларускай дыяспары, усіх неабыякавых далучыцца да кампаніі ратавання горада, напісаўшы і даслаўшы лісты пратэсту на наступныя адказных чыноўнікаў.
Вітаўту Кіпелю – 80!...
30 траўня спаўняецца 80 гадоў Вітаўту Кіпелю, вядомаму дзеячу беларускай дыяспары ў ЗША, навукоўцу, сябру Вялікай рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, няспыннаму рупліўцу на ніве беларушчыны. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” віншуе спадара Вітаўта Кіпеля з юбілеем. Жадаем доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і плённай далейшай працы на карысць нашай агульнай Бацькаўшчыны.
Падарожжа да Беларускага мемарыяльнага крыжа...
Таронтаўскi aддзел ЗБК разам з Радай Парафіі Царквы Св. Кірылы Тураўскага (Таронта) запрашае Вас на вандроўкі ў Мідланд, Антарыа, да Беларускага мемарыяльнага Крыжа ў прошчы пакутнікаў. Вандроўка адбудзецца у нядзелю, 27 мая 2007 года.
22.05
Запрашэнне ў веласіпедную вандроўку...
Заснавальнік старэйшага ў Эстоніі Беларуска-эстонскага культурнага таварыства “БЭЗ” Уладзімір Дзехцярук запрашае ў вандроўку на роварах.
Штомесячные сустрэчы беларусаў Канады...
Таронтаўская Управа Задзіночання беларусаў Канады запрашае ўсіх суродзічаў-беларусаў на штомесячныя сустрэчы у памяшканні Беларускага культурна-рэлігійнага цэнтру ў Таронта (524 St.Clarens Аve.)...
10.05
Кангрэс Беларуска-амерыканскага задзіночання...
26 траўня адбудзецца Кангрэс Беларуска-амерыканскага задзіночання. На кангрэсе пройдуць выбары новай Галоўнай Управы, а таксама будзе зацверджана праграма працы БАЗА на бліжэйшыя два гады...
08.05
Беларускі фестываль – 2007...
Беларуская праваслаўная царква Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт Рыверы, Нью Джэрсі, запрашае на святкаванне беларускіх традыцыяў. Сёлета 23-га чэрвеня 2007 году парафіяльны камітэт ладзіць восьмы Беларускі Фестываль. Імпрэза адбудзецца ад 11-й гадзіны раніцы да 8-й вечара ў царкоўным парку і залі...
08.05
“Беларус” заканчвае прыём твораў для літаратурнага альманаху...
Набліжаецца апошні тэрмін дасылкі твораў беларускіх літаратараў замежжа для друку ў зборніку (альманаху), які будзе выдрукаваны сёлета рэдакцыяй газеты “Беларус”. Просім усіх, хто планаваў даслаць свае творы, даслаць усе матэр’ялы да 31 траўня 2007 году....
Алесь Марачкін: “Мы пойдзем шляхам Драздовіча і Орды”...
Да грамадзянскай кампаніі “Выратуем Горадню” далучаюцца беларускія і замежныя мастакі. У нядзелю 10 чэрвеня ў Горадні адбудзецца адкрыты мастацкі пленэр-акцыя “Мастакі супраць разбурэння Гародні”. Згоду ўзяць удзел у пленэры ўжо выказалі больш за 20 айчынных мастакоў, сярод якіх Алесь Пушкін, Алесь Марачкін, Міхал Анемпадыстаў. Мастакі пакінуць на палотнах выявы Старога горада, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія ўлады вызначылі пад знос.
23.05
Павел Севярынец і Мікола Статкевіч на волі...
Асуджаныя на два гады “хіміі” за арганізацыю масавых беспарадкаў Павал Севярынец і Мікола Статкевіч выйшлі на волю датэрмінова за “ўзорныя паводзіны”. Некалькі разоў на працягу году суд адмаўляў ім права ў датэрміновым вызваленнем, спаслаўшыся на адсутнасць пакаяння ва ўчыненым злачынстве.
23.05
“Адзін пункт пропуску – адзін прыпынак”...
Да канца бягучага года Дзяржаўны камітэт памежных войскаў і Дзяржаўны камітэт мытні Беларусі плануюць укараніць на мяжы пры афармленні грамадзян, якія перасякаюць беларускую мяжу на аўтатранспарце, прынцып “адзін пункт пропуску – адзін прыпынак”. Пачаць прымяняць такі падыход, што аналагічны “аднаму акну”, мяркуецца ўжо з першага чэрвеня.
VIP-персонаў на кангрэсе практычна не будзе...
Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыбрала са спісу патэнцыйных дэлегатаў Кангрэсу дэмакратычных сілаў практычна ўсіх VIP-асобаў, значных людзей для Беларусі, якія праходзілі на мінулы кангрэс без збору подпісаў.
22.05
Заўтра дэпутаты скасуюць ільготы...
23 траўня Палата прадстаўнікоў прыме ў двух чытаннях праект закона “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”.
Святар, якога высылаюць з Беларусі, звярнуўся ў суд...
18 траўня Яраслаў Лукасік, евангельскі хрысціянін, якому быў ануляваны дазвол на сталае пражывання ў Рэспубліцы Беларусь, звярнуўся ў суд з просьбай адмяніць “незаконае рашэнне Мядзельскага РАУС ад 08.05.2007 года аб ануляванні дазволу на сталае пражыванне на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь”, так як гэтае рашэнне не абаснаванае, а таксама гэтым рашэннем парушаюцца правы шматдзетнай сям’і.
Дамова пра продаж “Белтрансгазу” падпісаная...
Расійскі газавы гігант ААТ “Газпром” і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь у пятніцу падпісалі дамову куплі-продажу акцый “Белтрансгазу”.
Аляксандр Казулін адкрыў у калоніі бібліятэку...
Палітвязень Аляксандр Казулін з дапамогай іншых зняволеных адкрыў у сваім атрадзе ў калоніі “Віцьба-3” бібліятэку. Больш за 200 кніг, якія збіраліся для палітвязня Валерыя Леванеўскага, перадала рэдакцыя газеты “Белорусы и рынок”.
З Беларусі высылаюць польскага святара...
8 траўня Аддзяленне ўнутраных спраў Мядзельскага райвыканкаму анулявала дазвол на пастаяннае жыхарства грамадзяніну Польшчы пастару Царквы хрысціян веры евангельскай Яраславу Лукасіку. Яму было загадана пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам месяца. Афіцыйная прычына гэтага рашэння “дзейнасць накіраваная на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі ў сферы міжканфесійных адносінаў”.
16.05
У Мінску будуць судзіць камунізм...
“Камунізм — на міжнародны трыбунал”. Пад такой назвай 16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца міжнародная канферэнцыя з удзелам вядомых беларускіх гісторыкаў.
16.05
Канстытуцыйны суд падтрымаў ТБМ...
Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра “Карона” выкарыстоўваць беларускую мову разам з рускай у афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” Алега Трусава.
У Ружанах адкрыюць памятны знак Льву Сапегу...
У жніўні гэтага года падчас свята пасёлка Ружаны (Пружанскі раён Берасцейскай вобласці) на руінах галоўнага корпуса рэзідэнцыі князёў Сапегаў, помніка архітэктуры XVII-XVIII ст., запланавана адкрыццё памятнага знаку канцлеру ВКЛ Льву Сапегу. Пра гэта паведамляецца ў лісце Упраўлення культуры Берасцейскага аблвыканкама кіраўніцтву “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.
16.05
Беларускі рок пад забаронай: адмененыя канцэрты гуртоў “Крама”, “Indiga”, “Partyzone”, “ZET” і “IQ48”...
Рок-канцэрт у Мазыры з удзелам гуртоў “Partyzone” і “Indiga” забараніў намеснік мэра горада, у Мінску ідэолагі чарговы раз адмовілі ў правядзенні канцэрту гурту “Крама”. У панядзелак чыноўнікі забаранілі яшчэ адзін канцэрт – сумесны выступ “ZET” і “IQ48”. Канцэрт удалося правесці ў іншым месцы, але на яго арганізатараў склалі пратакол.
Гадавіна рэферэндуму пра змену дзяржаўнай сімволікі...
Учора была гадавіна рэферэндуму пра змену дзяржаўнай сімволікі. 12 гадоў таму, 14 траўня 1995 года, быў праведзены рэферэндум, на які выносіліся пытанні аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня” ў якасці дзяржаўных сімвалаў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць парламент. У гэты дзень у шмат якіх гарадах Беларусі з’явіліся фактычна сёння забароненыя бел-чырвона-белыя сцягі.
15.05
Народныя паэты і пісьменнікі заклікаюць людзей падтрымаць “Малады Фронт”...
Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі – народныя паэты, пісьменнікі, гісторыкі і літаратуразнаўцы, а таксама лідэры ўсіх палітычных партыяў звярнуліся да грамадскасці з заклікам 30 траўня ў 14 гадзінаў прыйсці ў Савецкі суд на Лагойскі тракт, 3, сталіцы і падтрымаць актывістаў “Маладога Фронту”.
15.05
125 гадоў першаму Народнаму артысту Беларусі...
Сёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Галубка, беларускага драматурга, тэатральнага рэжысёра, акцёра, мастака-дэкаратара, пейзажыста. У. Галубок быў першым Народным артыстам БССР.
13.05
CD-фармат беларускай літаратуры...
У беларускіх крамах не першы год прадаюцца творы расійскай ды замежнай класікі ў аўдыё-варыянце. Сёлета зрушыліся з месца і беларускія выдаўцы — некалькі падобных праектаў ужо рэалізуюцца.
13.05
У дэмакратычнай кааліцыі будзе пяць сустаршыняў...
Так вырашылі дэлегаты рэгіянальных канферэнцый аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. І нават сітуацыя ў Магілёўскай вобласці, дзе на пасяджэнні не было кворуму, не можа паўплываць на канчатковае рашэнне.
11.05
Выйшла кніга, прысвечаная масаваму расстрэлу беларускай эліты...
Выйшла ў свет дакументальная кніга пісьменніка Леаніда Маракова «Толькі адна ноч», прысвечаная дзеячам беларускай культуры, расстраляным у падвалах мінскай унутранай турмы НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
11.05
У Мінску і Магілёве адбыліся рэгіянальныя кангрэсы...
Сталі вядомыя вынікі галасавання дэлегатаў мінскай і магілёўскай канферэнцый аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Мінскія дэмакраты выступаюць за сустаршынства на пасадзе лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў, а магілёўскія адмаўляюцца ўдзельнічаць у кангрэсе наогул.
“Маладой грамадзе” адмоўлена ў рэгістрацыі...
Міністэрства юстыцыі адмовілася зарэгістраваць маладзёвае грамадскае аб’яднанне “Маладыя сацыял-дэмакраты – “Маладая Грамада”. У адмове адзначана, што статут грамадскага аб’яднання не адпавядае патрабаванням дзевятага артыкулу закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях”.
11.05
Ад пачатку грамадскай варты ў Гародні будынкі не зносяць...
Гарадзенская моладзь ужо каля тыдня трымае варту ля будынкаў у старой частцы горада, якія мясцовыя ўлады пастанавілі знішчыць. Удзельнікі варты звяртаюць увагу на тое, што ад пачатку грамадскай хвалі пратэстаў улады не адважыліся знесці ніводнага помніка архітэктуры, хаця паводле першапачатковага плану яны ўжо не павінны існаваць.
Мы розныя, але мы разам...
19 траўня Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага правяло міжнацыянальную дыскатэку.
27.05
Купалле ў Іркуцку...
Да супольнай сустрэчы Купалля рыхтуюцца беларусы Іркуцка. Як адзначае старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, святкаванне, як і звычайна, пройдзе ў самую кароткую ноч году — з 23 на 24 чэрвеня.
27.05
Тыдзень беларускай культуры ў Іркуцкай вобласці...
Ад 20 траўня да 4 чэрвеня ў Іркуцкай вобласці (Расія) адбываецца вялікі фестываль “Тыдзень беларускай культуры 2007”. На момант падрыхтоўкі бюлетэня да друку завяршыліся першыя два дні фэсту. Старшыня “Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” Алег Рудакоў распавёў пра ход правядзення фэсту.
Вечар беларускае культуры ў Пльзні ...
Імпрэза “Пльзеньска-беларускі тузін” адбылася 23 траўня ў кавярні “Iнкогніта”. Iніцыявалі вечар Віталь Воранаў (студэнт Заходне-чэшскага ўніверсітэту ў Пльзні) разам з вядомымі мясцовымі чэшскімі літаратарамі Маркетай Чэканавай і Здэнькам Заічкам.
“Малады Фронт” надалей нелегальны...
Упраўленне юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі “Малады Фронт”. Чыноўнікі спаслаліся на памылкі ў статуце.
26.05
Беларусь вінная Газпрому 400 мільёнаў даляраў...
Першы намеснік кіраўніка ўраду Уладзімір Сямашка паведаміў журналістам, што да 23 ліпеня Беларусь павінна пагасіць запазычанасць перад “Газпромам”.
23.05
Віні Пух загаварыў па-беларуску...
Славуты на ўвесь свет мішка, вядомы беларускім дзецям пад імем Віні Пух, а дакладней кажучы — Вінні Пых загаварыў на беларускай мове.
Быкаў па-ангельску...
Ва Украіне ў львоўскім выдавецтве “ВолЯ” пабачыла свет новая кніга прыпавесцяў Васіля Быкава. Яна дзвюхмоўная — тэксты змешчаныя паралельна ў арыгінале і па-англійску.
21.05
У Варшаве адбыўся “Марш за жыццё і сям'ю”...
У Варшаве адбыўся “Марш за жыццё і сям'ю”. Мерапрыемства з’яўляецца своеасаблівым адказам на “Парад роўнасці”, які ўчора адбыўся ў польскай сталіцы. “Марш за жыццё і сям'ю” з’яўляецца акцыяй, якая мае на мэце падкрэсліць адданасць палякаў сямейным каштоўнасцям, а таксама чалавечай годнасці ад зачацця да натуральнай смерці. У Маршы бяруць удзел і свецкія каталікі з Беларусі.
Будзе выдадзены ўвесь Быкаў ...
Укладанне поўнага збору твораў Васіля Быкава распачаў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Пра гэта 18 траўня ў Вільні заявіў старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч.
18.05
“Тыдзень Беларускай Культуры ў Іркуцкай вобласці” адкрые выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва...
“Тыдзень Беларускай Культуры-2007” пройдзе ў Іркуцкай вобласці (Расія) з 20 траўня па 4 чэрвеня. Як паведаміў старшыня рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Яна Чэрскага” Алег Рудакоў, першым мерапрыемствам стане выстава-конкурс “Беларускае рамяство жыве ў Прыбайкаллі”. Выстава адкрыецца ў абласным краязнаўчым музеі 20 траўня.
Канада не падтрымае абранне Беларусі ў Раду ААН па правах чалавека...
“Канада не падтрымлівае абранне Беларусі ў Раду ААН па правах чалавека і будзе заклікаць іншыя дзяржавы – сяброў ААН галасаваць за Славенію і Боснію і Герцагавіну”, – гаворыцца ў лісце канадскага ўраду да лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.
Польскія суддзі не давяраюць беларускім калегам...
Акруговы суд у Вроцлаве вырашыў не выдаваць беларускім уладам 30-гадовага беларуса Максіма Раменчыка — ягонай экстрадыцыі дамагалася беларуская пракуратура, абвінавачваючы Раменчыка ў разбоі. Абаронцы беларуса даводзілі, што гэта пераслед за палітычную дзейнасць.
Беларускай бібліятэцы ў Лондане 36 год...
Учора споўнілася 36 год, як была адкрытая Беларуская бібліятэка і музей імя Францыска Скарыны ў Лондане. Адкрыў іх 15 траўня 1971 года Роберт Аўты, прафесар параўнаўчай славянскай філалогіі ўніверсітэту Оксфарда, а дабраславіў Архіепіскап Даменік Энрыцы, апостальскі прадстаўнік у Вялікабрытаніі.
Сход парафіі ў Нью-Йорку...
Cправаздачна-перавыбарчы сход парафіі Кафедральнага Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбудзецца пасля літургіі 3 чэрвеня 2007 г.
15.05
Светлай памяці Аляксандра Сільвановіча...
У Злучаных Штатах Амерыкі, у горадзе Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі), 14 траўня на 71-м годзе пасля цяжкай хваробы памёр Аляксандр Сільвановіч. Гэта быў шматгадовы працаўнік на беларускай грамадскай, рэлігійнай, культурнай і палітычнай ніве.
Беларусі не месца ў Радзе правоў чалавека ААН...
Прадстаўнікі палітычных колаў Еўропы звярнуліся да Генеральнай асамблеі Аб’яднаных нацый з патрабаваннем адхіліць кандыдатуру Беларусі як новага сябра Рады ААН па правах чалавека. Еўрапейскія палітыкі называюць вылучэнне Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове “проста скандалам” і нават “двума скандаламі”.
13.05
Стужка “Урок беларускай мовы” ў Нью-Йорку...
20 траўня ў Нью-Йорку адбудзецца дэманстрацыя фільма “Урокі беларускай мовы”, які распавядае пра сённяшнюю беларускую адукацыю ў падпольных умовах. Ён атрымаў шэраг прызоў.
13.05
Перанос травеньскага сходу ў Нью-Йорку...
Праз адсутнасць кворуму травеньскі сход Нью-Йоркскага аддзелу БАЗА перанесены і адбудзецца ў нядзелю, 20 траўня. На парадку дня справаздачы і выбары кіраўніцтва аддзелу, а таксама выбарчы сход па выбарах дэлегатаў на Кангрэс БАЗА.
13.05
Сакрат Яновіч: “Я баюся толькі Божага суду, а не людскога”...
Як паведамлялася на нашым сайце ў навінах за 11 траўня, вядомы дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, літаратар Сакрат Яновіч прызнаўся ў люстрацыйнай анкеце, што быў свядомым супрацоўнікам камуністычнай службы бяспекі. Ягоную заяву пракаментавалі іншыя беларусы.
11.05
“Басовішча–2007” ...
Неўзабаве стануць вядомыя назвы гуртоў, якія возьмуць удзел у адборачным туры конкурсу “Басовішча”, што ў ліпені традыцыйна адбудзецца ў Гарадку на Беласточчыне. Адборачны канцэрт на фэст мае адбыцца з сярэдзіне чэрвеня, але арганізатары ўжо атрымліваюць заяўкі маладых гуртоў на ўдзел у конкурсе.
11.05
Створаная ініцыятыва “Беларуская нацыянальная памяць” ...
Варшаўскія беларусы ўшанавалі памяць забітага 67 гадоў таму ў Варшаве генерала Станіслава Булак-Балаховіча. У часе акцыі было абвешчана аб стварэнні ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць”.
11.05
Сакрат Яновіч – агент спецслужбаў Польскай народнай рэспублікі...
Вядомы дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, літаратар Сакрат Яновіч, у люстрацыйнай анкеце прызнаўся, што ў 1958-1970 гадах ён быў свядомым супрацоўнікам камуністычнай службы бяспекі пад псеўданімам “Кастусь”.
11.05
Беларусь зноў патрапіла ў спіс найгоршых дзяржаваў...
Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” апублікавала спіс самых рэпрэсіўных, на думку яе экспертаў, рэжымаў. Сярод 17 названых дзяржаваў ёсць і Беларусь, адзіная прадстаўніца Еўропы ў гэтым “чорным спісе”.
10.05
Сход беларусаў у Нью-Йорку...
У суботу, 12 траўня 2007 году, у Грамадскай залі пры Саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, aдбудзецца сход аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання і выбарчы сход для абрання дэлегатаў на Кангрэс БАЗА...
10.05
Сайт БАЗА зноў працуе...
Сайт хакераў, якія “узламалі” сайт Беларуска-амерыканскага задзіночання, дзякуючы моладзі Беларускага маладзёвага руху ў Амерыцы прыпыніў сваю злачынную дзейнасць...
08.05
Партыя БНФ і АГП атрымалі нарвежскую ўзнагароду...
На з’ездзе Кансерватыўнай партыі Нарвегіі Хёйрэ ўпершыню была ўручаная ўзнагарода імя С’юра Ліндэбрэке за дзейнасць ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Узнагароду атрымалі Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя.
Беларусы з Польшчы падтрымліваюць Аляксандра Казуліна...
У Польшчы працягваюцца акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна – беларусы, якія жывуць у Варшаве накіравалі зварот у Вярхоўны суд Беларусі, у якім патрабуюць перагляду выраку ў справе экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта.
08.05
Рэдактар сайту nn.by уганараваны прэміяй імя Лорэнца Наталі...
Андрэй Дынько стаў лаўрэатам прэміі імя Лорэнца Наталі за 2006 год. Гэтая прэмія прысуджаецца за найлепшы артыкул. Дынько стаў першым у гісторыі прэміі цэнтральнаеўрапейскім журналістам, уганараваным ёй.
08.05
Поспех беларуса ў прэстыжным спаборніцтве...
Малады беларус, скарбнік Згуртавання Беларускае Моладзі ў Амерыцы, Андрэй Чыж заняў пачэснае 10 месца ў фінансавым спаборніцтве, якое праводзілася аўтарытэтным фінансавым выданнем ЗША– журналам “Bаrrоn’s”.