диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Архіў навінаў


  нашы навіны  
25.04 Аляксандр Адзінец: “Мы мусім аддаць пашану нашым эмігрантам” ...
“Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў” – гэтак называецца кніга журналіста Аляксандра Адзінца, якая надоечы пабачыла свет у Мінску ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў 2004 г. З сігнальным асобнікам кнігі аўтар наведаўся ў мінскую студыю радыё “Свабода”.
24.04 Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў...
У серыі Бібліятэка “Бацькаўшчыны” выйшла новая кніга Аляксандра Адзінца, прысвечаная беларускай дыяспары з хвалі пасляваеннай эміграцыі. У кнізе сабраныя 73 успаміны дзеячаў беларускай дыяспары з усяго свету — тых, хто пасля 1944 г. апынуўся на захад ад свае радзімы.
24.04 “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост”...
Серыя Бібліятэка “Бацькаўшчыны” папоўнілася ўжо 12-й кнігай. “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” – гэта царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі.
18.04 Заснаваная прэмія імя Вацлава Ластоўскага...
Таварыства беларускай школы, згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, і іншыя беларускія грамадскія арганізацыі заснавалі прэмію імя Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.
13.04 Нашы спачуванні...
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" выказвае шчырыя спачуванні намесніку старшыні Рады Ніне Шыдлоўскай з нагоды заўчаснай смерці маці.
13.04 “Старыя інструменты Беларусі”: шукайце на DVD ды канале “Discovery”...
Учора адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма “Старыя інструменты Беларусі”. Адным яе арганізатараў выступіла МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. А сцэнарыстам і рэжысёрам стаў даследчык нацыянальных інструментаў Зміцер Сасноўскі, лідэр гурту “Стары Ольса”.
13.04 У Томску распачаўся Фестываль беларускай культуры “Радзіма мая – Беларусь”...
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” вітае Нацыянальна-культурную аўтаномію беларусаў Томска, удзельнікаў і гасцей Фестывалю беларускай культуры “Радзіма мая – Беларусь”!
 
  нашы навіны  
13.04 Купалле для беларусаў ЗША...
Сумеснае святкаванне Купалля плануюць беларусы ЗША.
З намі Вы можаце звязацца па тэлефонах:
(8-029) 572-82-92 — Алена Паўлаўна Макоўская, старшыня Рады;
(8-029) 625-83-78 — Ніна Анатольеўна Шыдлоўская, намесніца старшыні Рады.

  навіны Беларусі  
 
  навіны замежжа  
26.04 Тры шахі Аляксандра Казуліна...
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, які адбывае пакаранне ў Віцебскай калоніі, накіраваў генпракурору дакументы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Аляксандра Лукашэнкі.
26.04 Мілінкевічу шукаюць новага прэс-сакратара...
Журналіст Павел Мажэйка сыходзіць з пасады прэс-сакратара старшыні Палітсавета дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча.
26.04 21 год таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС...
Дваццаць адзін год таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі - найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва.
26.04 У Беларусі пачаўся збор подпісаў за ўнясенне зменаў у закон аб свабодзе сумлення...
Хрысціяне шматлікіх канфесіяў аб'ядналі свае намаганні і пачалі акцыю па зборы подпісаў, каб падаць у Канстытуцыйны суд Беларусі хадайніцтва аб унясенні зменаў у Закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”.
26.04 Алесь Бяляцкі стаў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека ...
Праваабаронца Алесь Бяляцкі абраны віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (штаб-кватэра ў Парыжы).
24.04 Новы акт вандалізму ў Курапатах...
У Курапатах невядомыя зламалі шэсць крыжоў і некалькі пашкодзілі.
24.04 На радзіму Дастаеўскага ўпершыню прыехаў яго праўнук...
У вёску Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці прыехаў праўнук Фёдара Дастаеўскага — Дзмітры Дастаеўскі, які пражывае ў Санкт-Пецярбургу.
24.04 Апазіцыйныя палітыкі наведалі хворых на анкалогію дзяцей...
Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, актывіст партыі Міхась Васілеўскі і сябра рады моладзевага крыла партыі “Моладзь БНФ” Стась Багданаў 21 красавіка перадалі пацыентам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах (Мінскі раён) кнігі на беларускай мове, кампакт-дыскі з беларускамоўнымі версіямі вядомых мультфільмаў, цацкі і адзенне.
24.04 “Белавія” ўвядзе дадатковыя рэйсы паміж Мінскам і Прагай...
Нацыянальная авіякампанія “Белавія” з 15-га траўня ўводзіць дадатковыя рэйсы паміж Мінскам і Прагай.
20.04 Аргкамітэт “Чарнобыльскага шляху” – на Бангалор!...
Аргкамітэт па правядзенні сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” прыняў рашэнне пра месца правядзення акцыі. Было вырашана, што збор людзей запланаваны на ранейшым месцы, то бок на плошчы Якуба Коласа а 18:00. Адтуль людзі накіруюцца да Акадэміі навук, дзе старшынёй аргкамітэту прафесарам Іванам Нікітчанкам будзе агучаная рэзалюцыя “Чарнобыльскага шляху 2007”. Больш на 26 красавіка не запланавана ніякіх мітынговых прамоваў.
20.04 “Дом сустрэч” для пацярпелых ад фашызму...
У памяшканні “Гістарычнай майстэрні” на вуліцы Сухой у Менску пачаў працу Дом сустрэч для ахвяраў, пацярпелых ад нацызму падчас Другой сусветнай вайны. Сацыяльны праект мае назву “Забяспечым годнае жыццё сведкам вайны”, ён будзе ажыццяўляцца цягам трох гадоў.
20.04 Адкрыты ліст архітэктараў: Ператварэнне Бэрнардынаў у гасцініцу непрымальнае...
Адкрытым лістом звярнуліся беларускія архітэктары з нагоды магчымай перабудовы кляштара Бернардынаў і манастырскага комплексу ў Мінску ў гасцінічны комплекс.
19.04 Льготы адмяняюць – студэнты дзейнічаюць...
Запланаваны разгляд пытання аб пазбаўленні льгот на праезд для студэнтаў у канцы траўня выклікаў у большасці студэнтаў незадаволенасць, якая перарасла ва ўзгодненыя актыўныя дзеянні.
19.04 У абарону хрысціянаў...
Учора ў сядзібе партыі БНФ адбылася прэзентацыя кнігі “Маніторынг парушэння правоў хрысціянаў Беларусі ў 2006 годзе”. Выданне прадставіў Хрысціянскі праваабарончы дом. На прэзентацыі да прысутных звярнуліся вядомыя грамадскія і рэлігійныя дзеячы.
19.04 Міністр адукацыі адказаў Мілінкевічу...
“У Беларусі пакуль няма неабходнасці ў стварэнні ў ВНУ еўрапейскіх цэнтраў інфармацыі аб правах чалавека і дэмакратыі”, — заявіў сёння на прэсавай канферэнцыі міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
19.04 Дадзеная санкцыя перабудаваць манастыр бернардынцаў у забаўляльны комплекс...
Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла сёння перадпраектную прапанову па рэканструкцыі і прыстасаванні будынкаў былога манастыра бернардынцаў у Мінску – помніка архітэктуры ХVІІ стагоддзя. Будынкі знаходзяцца на тэрыторыі верхняга горада па вуліцы Кірылы і Мяфодзія.
19.04 Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” папярэдзілі намесніка пракурора...
Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” адмовіліся весці перамовы ў Мінгарвыканкаме ў прысутнасці тэлеаператараў дзяржтэлеканалаў і МУС.
18.04 Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў адкрыць у ВНУ Беларусі Еўрапейскія цэнтры...
З ініцыятывай адкрыцця ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Беларусі Еўрапейскіх цэнтраў інфармацыі пра правы чалавека і еўрапейскую дэмакратыю выступіў сёння ў Страсбургу лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
18.04 Другога траўня распачнецца паштовая рэгістрацыя замежных абітурыентаў...
Рэгістрацыя замежных удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання будзе праводзіцца ў Мінску з 2 траўня па 1 чэрвеня. Абітурыенты з-за мяжы змогуць зарэгістравацца па пошце ў дзевяці сталічных вышэйшых установах.
13.04 У беларускім “чорным спісе” – 80 тысяч чалавек...
У аэрапортах Беларусі ўзмацняецца пашпартны кантроль.
13.04 Восем тысяч подпісаў у абарону касцёлу і кляштару...
У абарону касцёлу і кляштару бернардынцаў сабрана ўжо больш за 8 тысяч подпісаў. А Мінкультуры адзначае, што да іх не паступалі праектныя прапановы аб рэканструкцыі будынкаў былога кляштара бернардзінцаў у Мінску.
13.04 Аляксандру Мілінкевічу адмовілі ў тэлеэфіры...
Першы тэлеканал адмовіў Аляксандру Мілінкевічу ў прамым эфіры 25 красавіка.
13.04 Зніклую мемарыяльную дошку вярнулі ў амбасаду Нямеччыны...
Амбасадару Нямеччыны ў Беларусі Марціну Хэкеру перадалі мемарыяльную дошку памяці жыхароў Брэмену, якія загінулі ў мінскім гета ў Другую сусветную вайну.
13.04 Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 21 красавіка...
Рэспубліканскі суботнік адбудзецца ў Беларусі 21 красавіка. Адпаведная пастанова падпісана 9 красавіка.
13.04 Аргкамітэт “Чарнобыльскага шляху” звярнуўся да беларускага народу...
Аргкамітэт па правядзенню акцыі “Чырнобыльскі шлях” звярнуўся да беларускага народу з нагоды 21-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
13.04 Беларускае грамадства вызваліла Дзяніса Дзянісава...
Грамадзянскага актывіста Дзяніса Дзянісава ўчора выпусцілі да суда пад залог ў 15 мільёнаў рублёў (7500$). Грошы сабралі яго сябры і знаёмыя, у тым ліку і праз Інтэрнэт.
13.04 Кінапрэм’ера фільма пра жыццё ў Чарнобыльскай зоне...
24 красавіка на сядзібе партыі БНФ (Варвашэні (Машэрава), 8) адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма Віктара Корзуна “Верыць толькі ветру”, сюжэт якога пабудаваны на рэпартажы з 30 кіламетровай зоны вакол Чарнобыльскай АЭС.
13.04 Гісторыкі змагаюцца за гістарычны цэнтр Магілёва...
Магілёўскія гісторыкі дамагліся перапынення будаўніцтва двух аб’ектаў ў гістарычнай частцы Магілёва – на пешаходнай вуліцы Ленінскай і беразе ракі Дубравенка. Падрадчыкі распачалі будоўлю без неабходнага дазволу і нагляду археолагаў. Цяпер на месцы катлаванаў працуюць студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова.
13.04 “Таварыства беларускай мовы” выпусціла кнігу пра Міколу Ермаловіча...
У выдавецтве грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” выйшла ілюстраваная кніга “Мікола Ермаловіч”. Яе падрыхтавалі старшыня Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба “Спадчына” Анатоль Белы і члены клуба Анатоль Валахановіч і Надзея Сармант.
13.04 Адстаўку рэдактара “Звязды” не прынялі...
Галоўны рэдактар “Звязды” Уладзімір Наркевіч папрасіўся ў адстаўку месяц таму і сышоў у адпачынак. У сераду стала вядома, што калегія Міністэрства інфармацыі вырашыла “прыняць просьбу да ведама”, але не задаволіць....
13.04 Працуе сайт “Чарнобыльскага шляху”...
Да “Чарнобыльскага шляху”, які праводзіцца ў Беларусі кожны год да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у сеціве распачаў працу адмысловы сайт http://26.svaboda.info/.
06.04 Што пакажа незалежнае ТБ...
Пачатак вяшчання на Беларусь першага незалежнага спадарожнікавага тэлевізійнага канала ТБ "БЕЛСАТ" запланаваны на восень 2007 года. У распараджэнні інтэрнет-газеты "Салідарнасць" апынуўся праект развіцця новага тэлеканала...
06.04 Ідзе падрыхтоўка да "Чарнобыльскага Шляху"...
Адбыліся пасяджэнні працоўных групаў па падрыхтоўцы да "Чарнобыльскага Шляху"...
06.04 Суд прыпыніў справу "Новага Жыцця" на нявызначаны тэрмін...
5 красавіка ў царкву "Новае Жыццё" прыйшла пастанова Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, у якой паведамляецца пра прыпыненне вытворчасці па справе суполкі. Гэта азначае, што наступнае пасяджэнне пераносіцца на нявызначаны тэрмін...
06.04 Адчынены сайт у абарону мінскага манастыра бернардынцаў...
У глабальнай сетцы адчынены сайт www.help.ratz.ru у абарону помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя - мінскага манастыра бернардынаў з касцёлам святога Іосіфа, размешчанага па вуліцы Кірылы і Мяфодзія, 4, 6 і 8...
06.04 У ПАСЕ перададзеная першая тысяча подпісаў грамадзян Беларусі...
Сабраныя ініцыятывай "Беларусь у Раду Еўропы" 1.018 подпісаў перададзеныя ў офіс Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАСЕ)...
06.04 Лаўрэата прэміі імя Сапегі сустракалі паланезам Агінскага...
Знаўца беларускай літаратуры, даследчык, між іншым, творчасці Дуніна-Марцінкевіча, перакладчык, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Язэп Янушкевіч, у сераду ў Варшаве быў уганараваны прэміяй імя Льва Сапегі...
05.04 Пяцідзесятнікі абураны артыкулам у "Советской Белоруссии"...
Пяцідзесятніцкія цэрквы г. Століна і Столінскага раёна Брэсцкай вобласці накіравалі адкрыты зварот у Адміністрацыю прэзідэнта і рэдакцыю "Советской Белоруссии". Веруючыя абураныя артыкулам, змешчаным у афіцыйным “рупары” беларускай дзяржавы, які заклікае да амаральных паводзінаў...
05.04 Мілінкевіч прапануе даць яму эфір на БТ ...
Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму 25 красавіка ў жывым эфіры Першага нацыянальнага каналу абмеркаваць неабходныя меры па ўдасканаленні дзейнасці дзяржаўных органаў, адказных за работу па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС...
05.04 Пракуратура разгледзіць законнасць будаўніцтва гатэля на месцы манастыра бернардынцаў...
Пракуратура Мінска пачынае разгляд звароту “Таварыства беларускай мовы” (ТБМ) па факту зносу манастыра бернардынцаў у цэнтры Мінска і будаўніцтва на яго месцы гатэля. Старшыня ТБМ Алег Трусаў выказаў удзячнасць пракуратуры за жаданне правесці экспертызу будаўніцтва...
05.04 З 1 красавіка змененыя правілы атрымання літоўскіх візаў ...
З 1 красавіка змененыя правілы атрыманні літоўскіх віз для грамадзян Беларусі – зараз яны павінны дакументальна пацвярджаць сваю фінансавую заможнасць...
02.04 Анонсы...
Адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды Дударскага фэсту...
 
26.04 У Кракаве — Дні беларускай культуры...
У Кракаве адбываюцца Дні беларускай культуры. Сёння апошні дзень фестывалю.
26.04 Беларусь дала згоду на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску...
“Мы атрымалі рашэнне Міністэрства замежных спраў Беларусі на наш запыт, зроблены ў 2005 годзе, – сказала прэс-сакратар офісу Крысціна Хоман. – Беларускія ўлады прынялі станоўчае рашэнне аб адкрыцці прадстаўніцтва ў Мінску”.
25.04 Вяшчанне на Беларусь незалежнага тэлеканала пачнецца ў кастрычніку...
Пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага тэлеканала “ТВ Беларусь” падпісалі ў аўторак Грамадскае польскае тэлебачанне і Міністэрства замежных спраў Польшчы. У адпаведнасці з заключаным кантрактам вяшчанне незалежнага каналу на Беларусь пачнецца ў кастрычніку гэтага года, а фінансавацца новае тэлебачанне будзе з рэзервовага бюджэту МЗС Польшчы.
25.04 У Польшчы адбываецца пленэр з удзелам беларускіх мастакоў і скульптараў...
У польскім горадзе Венграў з 20 па 29 красавіка адбываецца пленэр з удзелам беларускім мастакоў і скульптараў. Ён арганізаваны мецэнатам, польскім прадпрымальнікам Адамам Гурэцкім сумесна з мэрыяй Венграва.
24.04 У Лондане памёр даследчык беларускай культуры Гай Пікарда...
У суботу ў Лондане на 76-м годзе памёр даследчык беларускай гісторыі і культуры Гай Пікарда.
24.04 У Нью-Йорку прэзентаваныя кнігі Зянона Пазняка...
У нядзелю ў Нью-Йорку адбылася прэзентацыя кніг Зянона Пазняка, выдадзеных у эміграцыі. У 2000–2007 гг. выйшла сем кніг, але зараз увага была засяроджаная, у асноўным, на зборніках паэзіі і фотаздымках. Такіх выданняў тры – “Глёрыя Патрыя”, “Вялікае Княства” і “Дарога”.
24.04 Выстава да юбілею беларускага тэатру ў Даўгапілсе...
У Цэнтры беларускай культуры ў Даўгапілсе адбылася выстава “Беларускаму тэатру – 85”, прысвечаная гісторыі беларускага тэатра. Ён існаваў амаль стагоддзе таму ў тагачасным Дзвінску. Матэрыялы для выставы былі прадстаўлены сябрам таварыства “Уздым” гісторыкам Міколам Паўловічам з асабістага архіву.
24.04 Амерыканскія ўражанні Лявона Вольскага...
Лявон Вольскі вярнуўся з Амерыкі. Што ён там рабіў і як прыняла яго тамтэйшая публіка, распавядае сам музыка.
20.04 У Польшчу ізноў можна ездзіць з двума пашпартамі...
Скасаванае рашэнне аб тым, што з 1 красавіка 2007 года ў Польшчу дазволена прапускаць толькі тых замежных грамадзян, у сапраўдных пашпартах якіх маюцца сапраўдныя візы.
20.04 Абвешчаны спаборніцтва для школьнікаў на ўдзел у “Народным альбоме”...
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” аб’явіла конкурс для школьнікаў на ўдзел у міжнародным праекце, вынікам якога будзе новая пастаноўка музычнага спектаклю “Народны альбом”. Рэпетыцыі і паказы спектаклю адбудуцца падчас летніх вакацыяў у Беларусі і Польшчы – у гарадах Варшава, Гданьск, Закапанэ.
20.04 Беларусаў клічуць спяваць у Качынай Багне...
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства немагчымых ініцыятываў” з польскага горада Торунь шукае ахвочых з Беларусі для ўдзелу з 8 па 13 чэрвеня ў міжнародным фальклорным праекце.
19.04 Бруселі пройдзе вечар, прысвечаны Чарнобыльскай катастрофе...
27 красавіка а 19-й гадзіне ў Бруселі адбудзецца інфармацыйны вечар, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Арганізатары імпрэзы – “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і “Hanse-Office” (Аб’яднанае прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлёзвіг-Гальштэйн у Еўрасаюзе).
19.04 Флэш-моб у падтрымку Беларусі ў Таліне...
У дзень салідарнасці, 16 красавіка, у цэнтры Таліна ў парку Таммсаары прайшоў 15-хвілінны флэш-моб. Падчас яго каля 20 чалавек моўчкі чыталі газеты з назвай на першай старонцы: “Нявінны занятак? У Беларусі ты б трапіў за гэта ў турму!”.
19.04 У Гомель – на самалёце...
З 26 сакавіка гэтага года латвійская авіякампанія “АіrBaltic” пачала выконваць прамыя рэйсы ў беларускі горад Гомель, другі па памерах горад Беларусі.
19.04 У Варшаве адбыўся Тыдзень беларускай культуры “Minsk Mixt”...
У Варшаве завяршыўся Тыдзень беларускай культуры “Minsk Mixt”. Цягам тыдня ў Варшаве гучала беларуская музыка. Гралі знакамітыя рок-музыкі – Ігар Варашкевіч, Сяржук Трухановіч, Піт Паўлаў. Выступалі паэты, празаікі ды перакладчыкі. Былі аргнізаваныя кінапаказы. Ва ўсіх мерапрыемствах маглі ўзяць удзел і наведнікі імпрэзаў. Напрыклад, адбыўся кароткі курс старажытнага танца пад музыку гурту “Стары Ольса”.
19.04 ПАРЕ заклікае Еўропу да барацьбы за свабоду Беларусі...
Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) заклікае еўрапейскія дзяржавы “выяўляць абсалютную нецярпімасць у дачыненні парушэнняў правоў чалавека ў Еўропе”. Пра гэта гаворыцца ў заяве ПАРЕ, прынятай 18 красавіка па выніках спецыяльных спрэчак аб сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыі ў Еўропе.
19.04 У Празе адбыўся паказ фільма “Плочша”...
18 красавіка ў Празе на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта быў прадэманстраваны фільм “Плошча” беларускага рэжысёра Юрася Хашчавацкага. Паказ быў складовай часткай суправаджальнай праграмы да выставы “Выбары без выбару – Беларусь, сакавік 2006 г”.
18.04 Дыяспара занепакоеная прыпыненнем выхаду “Голасу Радзімы”...
З лістом да упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Савета Міністраў Беларусі Леаніда Гулякі звярнуліся беларусы Комі. Як распавёў кіраўнік Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” Аркадзь Крупенька, прычынай звароту стала прыпыненне выхаду газеты “Голас Радзімы”.
18.04 Атака хакераў на сайт беларусаў ЗША...
Ад атакі хакераў пацярпеў сайт Беларуска-амерыканскага задзіночання www.baza-belarus.org.
18.04 У Варшаве ўшанаваная памяць прадзеда Паўла Севярынца...
На Радаўніцу беларусы, якія жывуць у Варшаве, ушанавалі памяць беларусаў, пахаваных у польскай сталіцы. Упершыню была ўшанаваная памяць прадзеда Паўла Севярынца – Міхаіла Буцькі, чыю магілу знайшлі напярэдадні варшаўскія беларусы.
18.04 У Вільні прэзентавалі “Плошчу”...
16 красавіка кнігу з бібліятэкі Радыё “Свабода” “Плошча” прадставілі ў Вільні. Імпрэза была з нагоды Дня салідарнасці ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні.
18.04 Прэзентацыя кніг Зянона Пазняка ў ЗША...
22 красавіка ў грамадскай залі пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (401 Атлантык Авеню) падчас сходу Нью-Йоркскага аддзела БАЗА адбудзецца прэзентацыя кніг Зянона Пазняка.
18.04 У Кіеве салідарныя з Беларуссю...
У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем'ямі зніклых людзей.
18.04 21-я гадавіна Чарнобылю будзе адзначацца ў ЗША...
У чацвер, 26 красавіка, каля штаб-кватэры Аб’яднаных Нацыяў на Манхэтане адбудзецца мітынг, прысвечаны 21-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы і салідарнасці з ахвярамі Чарнобылю ў Беларусі.
18.04 10 год дзейнасці “Беларусі”...
Дзесяцігоддзе дзейнасці адзначыла Нацыянальна-культурная аўтаномія Рэспублікі Комі “Беларусь”. Сваімі уражаннямі падзяліўся бяззменны кіраўнік аўтаноміі Аркадзь Крупенька.
13.04 Да дня салідарнасці з Беларуссю рыхтуюцца ў ЗША...
16 красавіка грамадская ініцыятыва “Погляд” правядзе беларускую дэманстрацыю, частку “Дня салідарнасці з Беларуссю”. Дэманстрацыя пройдзе каля Беларускага пасольства ў Вашынгтоне.
13.04 Мінск ніяк не можа выбіць з Масквы крэдыт...
Масква прапанавала Мінску знайсці больш пераканаўчыя аргументы для атрымання крэдыту. Нагадаем, беларускі ўрад спадзяецца атрымаць ад Расіі стабілізацыйны крэдыт у памеры 1,5 мільярды долараў.
13.04 У Новасібірску адбыўся беларускі фестываль-конкурс дзіцячай творчасці...
У Новасібірску прайшоў беларускі фестываль-конкурс дзіцячай творчасці “Ад Палесся да Сібіры нясіце буслы вясну!”. Арганізатарамі выступілі дэпартамент культуры і абласны Новасібірскі цэнтр беларускай культуры.
13.04 У Варшаве пачынаецца Тыдзень беларускай культуры і мастацтва...
Сёння ў Варшаве пачнецца Тыдзень беларускай культуры і мастацтва. У рамках Тыдня жыхары польскай сталіцы пазнаёмяцца з незалежнай беларускай культурай: музыкай, літаратурай, кіно. Адметна, што ўсе мерапрыемствы ладзяцца такім чынам, каб у іх маглі ўзяць удзел і гледачы.
13.04 ЕГУ аб’явіў аб пачатку прыёму ў магістратуру...
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт аб’явіў аб пачатку набору студэнтаў на сем праграм магістэрскай падрыхтоўкі.
13.04 Амерыканскія студэнты адзначылі Дзень Волі...
Студэнты ўніверсітэцкага каледжу ў Вартбургу (штат Айова) правялі акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
13.04 Беларусы змогуць працаваць у Польшчы без дазволу...
Тры месяцы беларусы змогуць працаваць без дазволу ў Польшчы. Адзіная ўмова – пасведчанне польскага працадаўцы аб прыёме на работу.
13.04 Літаратурны вечар і прэзентацыя кніжак Беларускай выдавецкай праграмы...
13 красавіка 2007 года ў 17:00 у Варшаўскім клубе “Traffic Club” (ul. Brackiej 25) пачнецца прэзентацыя кніжак Беларускай бібліятэкі, а таксама Беларускай выдавецкай праграмы, якія былі выдадзеныя Калегіумам Усходняй Еўропы.
06.04 Канстытуцыйны суд Украіны пачаў разгляд прэзідэнцкага ўказу аб роспуску парламента...
Канстытуцыйны суд адкрыў вытворчасць па патрабаванні дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны аб разглядзе ўказу прэзідэнта на прадмет канстытуцыйнасці...
06.04 У Адэсе аблілі памыямі прыхільніка рускай мовы...
Скандалам скончыўся мітынг у Адэсе, які праводзілі прыхільнікі дзяржаўнага статуса рускай мовы ва Украіне...
06.04 Жыхарка Чачэніі выйграла суд у Расіі...
Жыхарка Чачэніі Асмат Байсаева выйграла ў Страсбургу пазоў супраць Расіі. Расійскія ўлады мусяць ёй выплаціць 52 тысячы еўра...
06.04 Карэспандэнтка Радыё "Свабода" загінула ў Багдадзе...
Радыё- і тэлежурналістка Хамайль Халяф працавала для іракскай службы радыё "Свабода" - радыё "Свабодны Ірак". Яна рабіла рэпартажы і перадавала інфармацыю для радыё "Свабодны Ірак" ад 2004 года...
06.04 Змены ў інтэрнэт-старонцы БГЗуА...
Адбыліся змены ў праіснаваўшай амаль дзесяць гадоў вэб-старонцы Беларускага Гістарычнага Згуртавання ў Аўстраліі...
06.04 Расійская Дзярждума рэзка асудзіла "разгон законна абранай Вярхоўнай Рады" Украіны...
Дзяржаўная Дума РФ у пятніцу прыняла заяву "Аб сітуацыі на Украіне і неадкладных задачах развіцця і паглыблення расійска-ўкраінскага сяброўства і супрацоўніцтва". У дакуменце расійскія дэпутаты выказалі "рэзка негатыўнае стаўленне да спроб вырашыць палітычны крызіс шляхам разгону законна абранай Вярхоўнай Рады"...
05.04 Чэхія зробіць даступнай шэнгенскую візу для моладзі, актывістаў і дэмсіл Беларусі...
Чэхія мае намер зрабіць больш даступнай шэнгенскую візу для беларускай моладзі, грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл...
02.04 Віншаванне беларусаў-вернікаў Таронта з Вялікаднем....
Парафія царквы св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы г. Таронта віншуе ўсіх вернікаў з надыходзячым Вялікаднем і запрашае на святочныя службы...
02.04 Падаруй свабоду палітвязню!...
Дзеля вызвалення з-за кратаў моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава была распачатая Кампанія Грамадзянскага Дзеяння "Падаруй свабоду палітвязню!"....
02.04 Віншаванне беларусаў-вернікаў Таронта з Вялікаднем....
Парафія царквы св. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы г. Таронта віншуе ўсіх вернікаў з надыходзячым Вялікаднем і запрашае на святочныя службы...
02.04 Падаруй свабоду палітвязню!...
Дзеля вызвалення з-за кратаў моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава была распачатая Кампанія Грамадзянскага Дзеяння "Падаруй свабоду палітвязню!"....

Навіны за іншы перыяд:

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович Столичная палата недвижимости: недвижимость земельные участки, покупка земли регион