диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Архіў навінаў

  нашы навіны  
22.02 Аднаўленню працы Радыё “Рацыя” – год...
Ад імя міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” шчыра віншуем Радыё “Рацыя” з першым годам аднаўлення працы.
21.02 “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх з Днём роднай мовы...
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, уведзены Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Ён з'явіўся шэсць гадоў таму па прапанове Бангладэш. У гэтай краіне ў 1957 годзе, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяцёра студэнтаў.
21.02 Тутэйшым аматарам мастацтва прысвячаецца...
20 лютага ў мінскай Галерэі мастацтва (праспект Незалежнасці, 12) адкрылася выстава жывапісу акварэлі “ТАМ (Тутэйшым аматарам мастацтва ці Такі Алесь Мара)” беларускага мастака і грамадскага дзеяча, кіраўніка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алеся Марачкіна.
21.02 “Бацькаўшчына”, Саюз пісьменнікаў і Таварыства беларускай мовы супраць храма Сувораву...
Па ініцыятыве МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” распачата грамадзянская кампанія супраць будаўніцтва на беларускай зямлі храма-помніка ў гонар расійскага палкаводца Аляксандра Суворава.
21.02 Валеру Мазынскаму – 60!...
20 лютага 1947 года нарадзіўся вядомы беларускі рэжысёр Валер Мазынскі.
14.02 Беларусь зноў зацікавілася сваёй дыяспарай. Ці надоўга?...
Пасля некалькіх гадоў маўчання ў Беларусі зноў аднавіліся размовы пра закон "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой". Ці ведаюць беларусы замежжа аб прыняцці закона? Якія нормы і паняцці закладзены ў ім? Якім чынам будуць абароненыя правы і інтарэсы нашых замежных суайчыннікаў?
08.02 Ён любіў свой край і мастацтва...
На 73 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра Вялікай Рады МГА "Бацькаўшчына" Віктар Сташчанюк.
  архіў навін
  нашы навіны  
22.02 Увага! Абвяшчаем збор подпісаў супраць будаўніцтва храма А. Сувораву...
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” абвяшчае збор подпісаў супраць будаўніцтва на беларускай зямлі храма-помніка расійскаму палкаводцу, заваёўніку Сувораву. Ні адзін народ не будуе храмаў заваёўнікам-чужынцам!
13.02 Увага! “БАЦЬКАЎШЧЫНА” АБВЯШЧАЕ ДЗІЦЯЧЫ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІ КОНКУРС...
У працах дзеці павінны раскрыць пытанне: "Якой я бачу Беларусь, калі буду дарослым?"; асэнсаваць жыццё Радзімы, а таксама ўласнае месца ў грамадстве.
  навіны Беларусі  
 
  навіны замежжа  
27.02 Даследніцкі конкурс для студэнтаў і аспірантаў...
Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў, Еўрапейская камісія і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах “Развіццё” абвесцілі конкурс навуковых працаў для студэнтаў і аспірантаў. Тэмамі даследаванняў могуць быць праблемы уцекачоў, людзей без грамадзянства, міграцыі, талерантнасці і полікультурнай адукацыі.
27.02 Грамадcкасць хоча аднавіць знак “Ахвярам сталінскага рэжыму”...
Грамадcкі аргкамітэт па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў 26 лютага аб’явіў аб зборы ахвяраванняў на ўзвядзенне мемарыяльнага знаку ў Курапатах.
26.02 Адбылася прэм’ера “Крымінальнага чытва” па-беларуску...
24 лютага а 18.00 у мінскай краме “Падземка” адбыўся першы паказ “Крымінальнага чытва”, агучанага творчай ініцыятывай “Беларускі Гальфстрым” па-беларуску.
26.02 Канферэнцыя ў Бруге...
Заўтра ў Каледжы Эўропы (Бруге, Заходняя Фламандыя, Бельгія) адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная перспектывам і выклікам стасункаў Еўрапейскага Саюзу з Беларуссю.
23.02 Міліцыя адмовілася распачынаць справу па разбурэнні “лавы Клінтана”...
Даследчык сталінскіх рэпрэсіяў, гісторык Ігар Кузняцоў паведаміў, што міліцыя адмовілася распачынаць крымінальную справу па факце разбурэння “лавы Клінтана” ў Курапатах.
23.02 Віцяблянін пераклаў і выдаў за свой кошт “Сiдхартху” Гесэ...
Усiх, хто цiкавіцца навiнкамi лiтаратуры, прыемна здзiвiў малады віцебскі перакладчык Арцём Арашонак. Ён за асабiстыя грошы надрукаваў уласны беларускi пераклад кнiгi Нобелеўскага лаўрэата па лiтаратуры Германа Гесэ “Сiдхартха” на беларускую мову.
23.02 Рэстаўратар полацкай царквы пратэстуе супраць загаду Мінкульта...
Рэстаўрацыя царквы ХХІ стагоддзя ў Полацку будзе паскораная, а самой рэстаўрацыяй зоймуцца расійскія спецыялісты, якія да гэтага на “аб’екце” не былі. У знак пратэсту кіраўнік рэстаўрацыяй мастак Уладзімір Ракіцкі папрасіў вызваліць яго ад пасады.
22.02 “Дні лятуць. Песні з-за кратаў”...
У гэтым годзе спаўняецца сто год з дня нараджэння паэта Сяргея Новіка-Пяюна. З гэтай нагоды прадзюсерскі цэнтр “Беларуская музычная альтэрнатыва” днямі парадаваў аматараў беларускай музыкі новым дыскам з серыі “Беларускі музычны архіў”. Гэта трыб’ют беларускіх музыкаў на вершы беларускага паэта.
21.02 Севярынцу зноў адмовілі ў датэрміновым вызваленні...
20 лютага камісія Наваполацкай спецкамендатуры зноў адмовіла Паўлу Севярынцу ў умоўна-датэрміновым вызваленні.
21.02 Паломніцтва гомельскіх каталікоў у Вільню...
Прыхаджане гомельскага касцёла здзейснілі трохдзённае паломніцтва ў Вільнюс.
21.02 Кастусь Лукашоў на волі...
Кастуся Лукашова вызвалілі ў залі суда. Але апраўдальнага прысуду грамадскасць і родныя так і не дачакалася. Суд прызначыў Кастусю Лукашову два гады з адтэрміноўкай на два гады. Апроч таго, з Лукашова быў спагнаны 1 мільён рублёў на карысць пацярпелага.
20.02 Навукоўцы прынялі праграму захавання спадчыны Н.Орды...
Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі, прымеркаванай да 200-годдзя народзінаў Напалеона Орды, прынялі 16 лютага праграму вывучэння і захавання спадчыны выбітнага ўраджэнца Беларусі.
20.02 Дзень нараджэння стваральніка Беларускай Краёвай Абароны...
16 лютага 1895 г. у вёсцы Пяршаі Менскага павета (цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч – адзін з стваральнікаў Беларускай Краёвай Абароны.
20.02 Беларускія ахвяры гандлю людзьмі...
14 тыс. беларускіх грамадзянаў штогод становяцца ахвярамі гандлю людзьмі.
16.02 Рыгор Барадулін зноў намінант на Нобелеўскую прэмію...
Зборнік духоўнай паэзіі “Ксты” Рыгора Барадуліна паўторна намінаваны на атрыманне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры ў 2007 годзе. Летась за гэты ж зборнік беларускі паэт “дзядзька Рыгор”, як аўтара называюць у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, прызнаны намінантам – літаратар атрымаў права вылучацца намінантам на Нобелеўскую прэмію пажыццёва.
16.02 “Да грамадзянаў Беларусі і беларусаў свету”...
Сустаршыні грамадскага аргкамітэту зачыталі ў Мінску зварот “Да грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і беларусаў свету”, у якім яны заклікалі КДБ, МУС і пракуратуру перагледзець справы пакуль яшчэ не рэабілітаваных ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
15.02 Інтэрнэт-кавярні будуць працаваць пад пільным наглядам...
У кампутарных клубах уводзіцца новы парадак кантролю за дзеяннямі наведнікаў. Цяпер у кожнай інтэрнэт-кафэ будзе весціся ўлік сайтаў, да якіх наведнікі атрымлівалі доступ.
15.02 Года беларускай літаратуры ў Беларусі не будзе...
Дзяржава не падтрымала ініцыятыву ТБМ каб 2007 год з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа быў абвешчаны Годам беларускай мовы і літаратуры.
15.02 КДБ супраць ушанавання ахвяраў рэпрэсій на дзяржаўным узроўні...
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі лічыць немэтазгодным стварэнне дзяржаўнага аргкамітэту па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пра гэта гаворыцца ў лісце старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі на імя сустаршыні грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій акадэміка Радзіма Гарэцкага.
15.02 БНФ заснаваў прэмію за грамадскую дзейнасць...
Прэмія Беларускага Народнага Фронту будзе адзначаць выбітныя дасягненні асобаў, групаў і арганізацыяў у галіне грамадскай чыннасці, культуры, навукі і адукацыі, скіраваныя на щмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, сцвярджэнне каштоўнасцяў свабоды і дэмакратыі.
13.02 Беларускія прадпрымальнікі падалі заяўку на правядзенне мітынгу 12 сакавіка...
Актывісты прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін і Аляксандр Макаеў падалі ў Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне ў сталіцы мітынгу 12 сакавіка.
13.02 “Няправільныя” пісьменнікі могуць знікнуць з падручнікаў...
Размовы пра тое, што ў хуткім часе з хрэстаматый па беларускай літаратуры знікне творчасць народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча, а таксама Уладзіміра Някляева, Сяргея Законнікава і іншых пісьменнікаў, “нелаяльных” да ўладаў, ідуць ужо даўно. Чарговае абвастрэнне чутак адбылося дзевятага лютага: стала вядома, што ў старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца ўжо ляжыць аркуш з прозвішчамі тых, каму не месца ў айчыннай літаратуры ХХ стагоддзя.
13.02 Дні Тадэвуша Кантара ў Мінску...
З 13 па 15 і 21 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пройдуць дні Тадэвуша Кантара – аднаго з найбуйнейшых тэатральных дзеячаў ХХ стагоддзя.
12.02 Сынкавіцкай царкве спаўняецца 600 гадоў...
29 верасня 2007 года плануецца адзначыць 600-годдзе царквы святога архангела Міхаіла, якая знаходзіцца ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна. Паводле слоў настаяцеля храма айца Арсенія, у верасні чакаецца прыезд у Сынкавічы некалькіх тысяч чалавек.
12.02 У Гонар паўстання Кастуся Каліноўскага...
10 лютага берасцейская моладзь зладзіла вандроўку ў мястэчка Дамачава, каб адзначыць памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. У гэтыя дні дэмакратычная супольнасць на Беларусі адзначае 169-я ўгодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, арганізатара нацыянальна-вызваленчага паўстання на беларускіх землях у 1863-1864 гадах.
08.02 Юбілей народных паэтаў Беларусі будзе адзначацца...
У 2007 годзе спаўняецца 125 год са дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. У канцы студзеня А.Лукашэнка падпісаў указ “Аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 125-годдзі са дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа”. Урачыстасці, прысвечаныя гэтай даце, пройдуць на працягу 2007 года ў Беларусі і за яе межамі.
08.02 Саюз беларускіх пісьменнікаў будзе судзіцца з Міністэрствам адукацыі...
Саюз беларускіх пісьменнікаў мае намер падаць у суд на Міністэрства адукацыі Беларусі ў сувязі з забаронай міністра на сустрэчы пісьменнікаў са студэнтамі. Найстарэйшая пісьменніцкая арганізацыя Беларусі мае намер дамагацца прызнанні незаконнасці дзеяння міністра адукацыі Аляксандра Радзькова.
07.02 Прызначана дата суда па справе Кастуся Лукашова...
Суд над Кастусём Лукашовым, братам грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка, прызначаны на 15 лютага. Працэс па справе 36-гадовага навукоўца пачнецца ў 10.30 у судзе Ленінскага раёна Мінска (вул. Сямашкі, 33), весці яго будзе суддзя З.Красоўская.
07.02 Выстава-кірмаш “Кнігі Беларусі–2007” працуе з сённяшняга дня...
Сёння ў Мінску пачала працаваць чатырнаццатая Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш "Кнігі Беларусі–2007". На ёй кніжныя навінкі прадставілі больш 600 удзельнікаў з 16 краін свету.
07.02 «Белорусской деловой газете» спаўняецца 15 гадоў...
Сёння роўна 15 год як пачала выходзіць “БДГ” (пасля змены назвы “БДГ. Деловая газета”)
06.02 Таварыства Беларускай мовы заклікае беларусаў размаўляць па-беларуску...
У сваёй заяве напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Рада таварыства просіць беларусаў рабіць гэта штодзённа.
06.02 Ці магчымая рэпатрыяцыя ў Беларусь?...
Беларускі ўрад паведаміў, што распрацоўвае праграму рэпатрыяцыі беларусаў, якія жывуць і працуюць за мяжой. Беларусы з розных еўрапейскіх краінаў называюць умовы, патрэбныя для іх магчымага вяртання.
06.02 Шведскія графікі ў Беларусі...
Музей Марка Шагала з 6 па 25 лютага прыме ў сабе выставу шведскай графікі “Праз традыцыю ў будучыню”. На ёй прадставяць працы 16 шведскіх мастакоў-графікаў.
02.02 Асобы “заказ” Беларусі...
Па словах А. Лукашэнкі, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін даў асабіста ўказанні падвысіць для Беларусі кошт энергарэсурсаў. “Гэта былі прамыя ўказанні прэзідэнта Расіі. Справа не ў “Газпроме”, у дадзеным выпадку не ў ім, а ў кіраўніцтве Расіі”, — заявіў прэзідэнт Беларусі ў інтэрв’ю расійскай газеце “Завтра”.
02.02 Рэктараў прыватных ВНУ будзе прызначаць міністр адукацыі...
Рэктараў прыватных ВНУ будзе прызначаць міністр адукацыі. Гэта рашэнне камісіі “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу.
02.02 БХК аспрэчыў заяву МЗС Беларусі...
Беларускі Хельсінскі камітэт (БХК) выступіў з заявай, у якой аспрэчвае сцвярджэнні прэс-сакратара МЗС Беларусі з нагоды высяленні арганізацыі з занятых памяшканняў. У заяве гаворыцца, што насуперак сцвярджэнням Андрэя Папова, БХК своечасова плаціў арэндную плату і на момант атрымання апавяшчэння аб скасаванні дамовы нават пераплаціў арэндадаўцу.
01.02 У Полацку будзе ўсталяваны помнік князю Усяславу Чарадзею...
Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Эдуард Таўпенец, дадаўшы, што для некаторых прадпрыемстваў будуць вызначаныя адмысловыя кошты.
 
28.02 ЗША пашырае санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў...
Адміністрацыя ЗША ўвяла фінансава-эканамічныя санкцыі супраць яшчэ адной групы беларускіх чыноўнікаў – паведамляецца на вэб-сайце Міністэрства фінансаў ЗША. На гэты раз у “чорны спіс” трапілі 6 чалавек: генпракурор Пётр Міклашэвіч, міністар адукацыі Аляксандр Радкоў, міністр інфармацыі Ўладзімер Русакевіч, камандзір палка мінскага АМАПу Юры Падабед, былы кіраўнік МУС Юры Сівакоў і кіраўнік Дэпартаменту па грамадскіх арганізацыях Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі.
28.02 Перспектывы і выклікі ў дачыненнях Еўрасаюзам і Беларуссю...
У бельгійскім горадзе Бругэ 27 лютага 2007 году прайшла аднадзённая міжнародная канферэнцыя “Перспектывы і выклікі ў дачыненнях Еўрасаюза і Беларусі”.
28.02 Беларускія ўцекачы патрабуюць вызваліць палітвязняў...
Беларусы, якія былі вымушаны з’ехаць з радзімы, правялі ў Варшаве шэсце ў падтрымку палітычных вязняў. Актывісты наведалі замежныя амбасады і перадалі петыцыю з просьбай падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі.
27.02 Ствараецца музей Манюшкі...
Працу па стварэнні музея Станіслава Манюшкі вядуць Міністэрства культуры Польшчы і самаўрад Вільні. Музейны цэнтр у гонар нашага славутага кампазітара павінны паўстаць у адным з найпрыгажэйшых куткоў старой Вільні.
26.02 Адкрыццё помніка Янку Купале ў Маскве будзе прымеркаванае да 125-годдзя паэта...
Адкрыццё помніка Янку Купале на Кутузаўскім праспекце ў Маскве адбудзецца ў пачатку ліпеня бягучага года і будзе прымеркаванае да 125-годдзя са дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
26.02 Рада БНР супраць будаўніцтва храма Сувораву...
Рада БНР выступіла з заявай супраць будоўлі ў Кобрыне храма ў гонар расійскага палкаводца Аляксандра Суворава.
23.02 Конкурс для настаўнікаў...
Міжнародны конкурс для настаўнікаў “Сучасны ўрок. Інавацыйныя тэхналогіі навучання і выхавання” праводзяць сумесна шэраг грамадскіх арганізацыяў. У конкурсе могуць браць удзел і беларускія педагогі.
23.02 Еўрапейскія студэнты-дэмакраты патрабуюць стварыць у Беларусі ўмовы для навучання на беларускай мове...
Беларускія студэнты прынялі ўдзел у з’ездзе Еўрапейскіх студэнтаў-дэмакратаў (EDS) у Беластоку. Падчас пасяджэння сябры EDS прынялі рэзалюцыю аб свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі, якая таксама тычыцца і сістэмы адукацыі.
23.02 “Галоўнае – я сябе тут адчуваю вольна!”...
У Беларусі сотнямі вылічаюцца звольненыя з працы, выключаныя з універсітэтаў або змешчаныя пад пагрозай пераследу за перакананні, адстойванне правоў і ўдзел у дэмакратычным руху. Каб выжыць, яны вымушаныя эміграваць. Але шмат з гэтых людзей нават у шчаслівай Еўропе не перастаюць думаць аб Радзіме.
23.02 У Германіі абмяркуюць пытанне зніжэння кошту візаў для беларусаў...
Кіруючая партыя Германіі – Хрысціянска-дэмакратычны саюз – плануе ініцыяваць у Бундэстагу абмеркаванне пытання аб паніжэнні памеру візавых збораў для грамадзянаў Беларусі.
23.02 Адсвяткавалі Масленіцу...
Увесь мінулы тыдзень у сталіцы Латвіі ладзіліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Масленіцы. У адным з канцэртаў чынны ўдзел браў вакальны гурт Латвійскага таварыства беларускай культуры “Cьвітанак”.
22.02 У Празе адкрылася выстава беларускіх мастакоў...
У пражскай галерэі "MEF" адбылося адкрыццё выставы жывапісу і графікі беларускіх мастакоў Уладзіміра Зінкевіча і Валянціны Сідаравай.
22.02 Азнаямляльная праграма для навучэнцаў старэйшых класаў...
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Карпарацыі “American Center for Education and Research, Inc” прадстаўляе праграму-конкурс для навучэнцаў старэйшых класаў. Пераможцы конкурсу ў перыяд летніх вакацыяў здолеюць паехаць у трохтыднёвую паездку ў ЗША.
22.02 Польская ініцыятыва за вызваленне Казуліна...
Створана польская грамадзянская ініцыятыва «Wolna Bialorus», якая збірае подпісы за вызваленне Аляксандра Казуліна. На сёння ўжо сабрана больш за 2800 подпісаў.
21.02 Лёс Вікі Мароз абмеркавалі ў Мілане...
Сёння ў Мілане праваабарончая асацыяцыя “Сябры дзяцей” правяла першыя публічныя дэбаты, прысвечаныя лёсу Вікі Мароз ды іншых беларускіх сіротаў, якім, паводле ўдзельнікаў імпрэзы, адмоўлена ў праве на сям’ю.
21.02 Сенат Польшчы заклікае вызваліць Казуліна ды іншых беларускіх палітвязняў...
Сёння польскі Сенат аднагалосна прыняў ухвалу з заклікам да беларускіх уладаў неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна і іншых палітвязняў.
21.02 Шведскі інстытут запрашае ў летні ўніверсітэт...
Шведскі інстытут запрашае студэнтаў з Беларусі прыняць удзел у праграме трэцяга летняга ўніверсітэта.
21.02 Фільм у абарону правоў чалавека ў Беларусі – прэзентацыя ў Берліне...
У Берліне адбылася прэзентацыя фільма “Can I get a Right?” нямецкага рэжысёра Себасцьяна Хайнцэля, які распавядае аб акцыі “Міжнароднай Амністыі” ў абарону правоў чалавека ў Беларусі.
20.02 У Нью-Йорку адбылася прэзентацыя фільма "Плошча"...
18 Лютага ў грамадскай залі Сабора Святога Кірылы Тураўскага, у Брукліне, Беларускі маладзёвы рух Амерыкі зладзіў прэзентацыю фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
20.02 Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў свеце...
16 лютага шмат у якіх краінах свету прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю. Так людзі адзначалі Дзень салідарнасці з сем’ямі зніклых і палітвязнямі ў Беларусі.
20.02 Дзень салідарнасці з Беларуссю ў ЗША...
16 лютага 2007 года ў Вашынгтоне Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы сумесна з беларускай дыяспарай Вашынгтона правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем’ямі зніклых апазіцыянераў, з усімі, хто змагаецца за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі.
16.02 Чэхія зоймецца дэмакратызацыяй Кубы і Беларусі...
МЗС Чэхіі зацвердзіла 17 праектаў, накіраваных на падтрымку правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, Кубе, Іраку, Грузіі, М'янме, Сербіі і Малдове.
16.02 Парламенцкая праца для маладых палітыкаў...
Нямецкі Бундэстаг у супрацоўніцтве з берлінскімі універсітэтамі дае магчымасць 115 кваліфікаваным, зацікаўленым палітыкай маладым асобам з 25 краінаў атрымаць досвед ў галіне парламенцкай працы.
15.02 Сёння Міжнародны дзень праваслаўнай моладзі...
Сёння маладыя людзі праваслаўных цэркваў усяго свету нараўне з святам Грамніц адзначаюць Дзень праваслаўнай моладзі.
15.02 Навучанне ў каледжах міжнароднай супольнасці...
Беларускі камітэт каледжаў міжнароднай супольнасці аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый для паступлення ў 2007/08 навучальным годзе ў Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі, Міжнародны каледж у Босніі і Герцагавіне, Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі, Міжнародны аграрны каледж імя С. Балівара ў Венесуэле. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16–17 гадоў на 1 верасня 2007 г. (для паступлення ў каледж у Венесуэле –18 гадоў).
15.02 Размова беларускай моладзі і айца Пятра...
25 лютага, у нядзелю, Згуртаванне Беларускае Моладзі ў Амерыцы (моладзь БАЗА) праводзіць сустрэчу з настаяцелям Сабору Святога Кірылы Тураўскага А.Пятром.
15.02 Прызначаны спецыяльны дакладчык па Беларусі...
Сёння ў Парыжы на пасяджэнні палітычнага камітэта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прызначылі спецыяльнага дакладчыка ў справе Беларусі. Ім стаў італьянскі парламентар Андрэа Рыгоні.
15.02 Новая старонка ў сеціве прадстаўніка беларускай дыяспары...
Па адрасе www.voranau.com днямі пачала працаваць аўтарская старонка Віталя Воранава.
15.02 Малюнкі беларускіх дзяцей перамаглі на міжнародным конкурсе...
Больш за 40 прац выхаванцаў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі было прадстаўлена на 7-м міжнародным конкурсе малюнка "Фарбы зямлі", які прайшоў у Таліне.
13.02 Справаздачна-выбарчы сход у латвійскай дыяспары...
24 лютага адбудзецца справаздачна-выбарчы сход Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”.
13.02 Выйшаў польскамоўны каталог літаратуры пра Браслаўшчыну...
Варшаўскае аддзяленне Краёвага таварыства браслаўчан падрыхтавала і выпусціла каталог польскамоўнай літаратуры аб Браслаўшчыне.
12.02 Віншаванні палітвязням...
У рамках кампаніі «Свабода ў новым годзе» («Freedom in the New Year»), якая ладзіцца арганізацыяй «Чалавек у нядолі», жыхары Чэхіі даслалі амаль чатыры тысячы калядных і навагодніх паштовак палітвязням у Бірме, Беларусі і Кубе.
12.02 Тыдзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі...
Сёння ў Варшаве пачаўся “Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі”. Група беларусаў пад кіраўніцтвам Ігара Крыштона мае намер на працягу 5 дзён рабіць пікеты ў розных месцах польскай сталіцы ў знак салідарнасці з палітвязнямі.
08.02 “Плошча” ўжо ў ЗША...
У грамадскай залі Кафедральнага Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне 18 лютага ў 12:30 адбудзецца паказ фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
07.02 Пікет супраць дыялогу Еўропы і Аляксандра Лукашэнкі...
Насупраць будынку Еўрапейскай камісіі і Парламенцкай Асамблеі сябры Беларуска-еўрапейскага задзіночання Бельгіі правялі пікет. Старшыня задзіночання Зміцер Піменаў кажа, што ўдзельнікі пратэставалі супраць спробаў асобных еўрапейскіх палітыкаў пачаць дыялог з Аляксандрам Лукашэнкам і яго асяроддзем.
06.02 Адбылося пасяджэнне Рады БНР...
У Нью-Йорку адбылося пасяджэнне Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Івонкай Сурвіллай.
02.02 Альдыс Кушкис: “Кожны чалавек павінен мець свабодны выбар”...
Дэпутат Альдыс Кушкіс — спагадлівы еўрапейскі палітык і проста добры, душэўны чалавек. Практычна ні адзін зварот да яго з боку беларусаў, якіх лёс занесла ў Бельгію, не застаецца без адказу.
01.02 Прыемны пачатак знаёмства з беларускай мовай...
19 студзеня 2007 года адбылася святочная вечарына першакласнікаў сярэдняй школы № 6 у Гайнаўцы. Калядкі напаміналі аб мінулым Нараджэнні Хрыстовым, а вершыкі падыходзілі да настрою Хрышчэння Гасподняга.
01.02 Поспехі беларускіх ліцэяў у Польшчы...
18 студзеня, у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы, адбыліся раённыя элімінацыі ХІІІ выпуску Алімпіяды беларускай мовы. Праходзілі яны пад знакам нашаніўскай пары. Белліцэісты ў сваіх пісьмовых працах часта спасылаліся на публікацыі ў “Нашай ніве” і “Нашай долі”. Некаторыя вучні пісалі пра сваю малую айчыну — Беласточчыну.
01.02 Ансамбль “Паазер’е” ў Вроцлаве...
19-22 студзеня 2007 г. пры садзеянні Пасольства Беларусі ў Польшчы ў Вроцлаве адбыўся шэраг канцэртных выступленняў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі “Паазер’е”з г. Паставы.

Навіны за іншы перыяд:

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович Санаторий Москва Кисловодск лечение в санаториях Кисловодска Sochianapa.ru; Любимый город Севастополь