170-е месца шчасця
Навуковец-псіхолаг Лестарскага ўніверсітэта Адрыян Уайт па выніках
апытання 80 тысяч жыхароў са 178 дзяржаў наконт задаволенасці жыццём
склаў сусветную мапу шчасця. Паводле слоў брытанца, узровень шчасця
найбольш залежыць ад здароўя, дабрабыту і доступу да адукацыі.
Самай шчаслівай краінай у свеце прызнаная Данія, за ёй у дзесятцы
ідуць Швейцарыя, Аўстрыя, Багамы, Фінляндыя, Швецыя, Бутан, Бруней,
Канада.
Радзіма навукоўца – Вялікабрытанія – на 41-м месцы. Беларусь размясцілася
на 170-м. Расейцы крыху шчаслівейшыя за беларусаў – 167-е месца,
а ўкраінцы наадварот, нешчаслівейшыя – 174-е. Іншыя нашы суседзі:
Польшча – 99-е месца, Латвія – 154-е, Літва – 155-е. З былога СССР
самыя шчаслівыя жыхары Узбекістана – 80-я пазіцыя. Амерыканцы ў
рэйтынгу шчасця 23-я, немцы – 25-я.
Паводле “Белорусские новости”
|