диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Глава чэшскай дыпмісіі падтрымаў Казуліна

26 ліпеня часовы павераны ў справах Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Румл накіраваў ліст экс-кандыдату ў прэзідэнты, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну. Аб гэтым паведамляе прэс-служба партыі.

Нагадаем, што 13 ліпеня палітык быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні хуліганства і арганізацыі масавых беспарадкаў і прысуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі. Абарона палітыка абскардзіла гэты прысуд.

Як адзначаецца ў лісце, чэшская амбасада ў Беларусі “ўважліва назірала” за дзейнасцю А.Казуліна да, пасля і падчас выбарчай кампаніі і “заўсёды імкнулася аб’ектыўна яе ацэньваць”. “Што датычыцца ўсіх падзей, у прыватнасці Вашага затрымання і прысуду, якія я лічу скандальнымі, дазволю сабе выказаць Вам глыбокую сімпатыю”, — піша У.Румл. Ён ацэньвае А.Казуліна як “рашучага, мужнага, маральнага і свабодалюбнага чалавека, які неабходны Беларусі, дэмакратычнай Еўропе і ўсяму свету”. “Трымайцеся, пераадольвайце ўсе цяжкасці — мы з Вамі і думаем аб Вас”, — гаворыцца ў лісце главы чэшскай дыпмісіі ў Беларусі.

БелаПАН
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович