Анатоль Сідарэвіч: “Янка Брыль застаўся незалежным чалавекам”
Пра Янку Брыля гаворыць Анатоль Сідарэвіч – літаратуразнаўца і палітык, адзін з тых, хто шмат гадоў быў блізкі да сям’і пісьменніка.
— Памёр грамадзянін, памёр пісьменнік, які не хацеў (і выразна ў сваім запавеце пра гэта напісаў) і не хоча мець нічога агульнага з гэтай уладай. Таму і пахаванне яго адбудзецца з кватэры. Ніякія там уладныя структуры да гэтага дачынення мець не будуць. Памёр маральны аўтарытэт… Нягледзячы на ўсе пературбацыі, ён застаўся мастаком, ён застаўся грамадзянінам, ён застаўся незалежным чалавекам.
Радыё “Свабода”
|