диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Зварот да беларускай эміграцыі ва ўсім свеце

Амаль падрыхтаваная да друку ўнікальная кніга ўспамінаў дзеячаў беларускай эміграцыі найстарэйшага пакалення. Успаміны — іх запісана і апрацавана каля 60, мяркуецца яшчэ 10 — сабраў малады беларускі журналіст з Германіі Аляксандр Адзінец.

Амаль усе гутаркі, запісаныя сп. А.Адзінцом, адбыліся па тэлефоне. Аўтар прарабіў сапраўды тытанічную працу: за ўласны кошт у вольны ад працы час тэлефанаваў у ЗША і Канаду, у Швецыю і Бельгію, Аўстралію і Аргенціну, Вялікабрытанію і Францыю, Польшчу і Чэхію.

У зборніку будуць змешчаныя ўспаміны Францішка Бартуля, Міхася Белямука, Лёнгіны Брылеўскай, Кастуся Вайцяхоўскага, Кастуся Вераб’я, Расціслава Гарошкі, Барыса Данілюка, Сымона Жамойды, Анатоля Занковіча, Міхася Кавыля, Гелены Касоўскай, Уладзіміра Кушаля, Міколы Латушкіна, Ганны Мерляк, Уладзіміра Набагеза, Янкі Раковіча, Веры Рамук, Мітрафана Рэпкава-Смаршчка, Язэпа Сажыча, Міхася Страпка, Віталя Цярпіцкага, Антона Шукелойца, Васіля Шчэцкі (усе яны з ЗША);

Уладзіміра Бельмача, Віктара Бурдзя, Міколы Буцькі, Марыі Ганько, Барыса Кіркі, Аляксандра Мяцеліцы, Міхася Пашкевіча, братоў Івана і Анатоля Хрэноўскіх, Барыса Рагулі (усе з Канады);

Міхася Баяроўскага, Сільвестра Будкевіча, Юрыя Весялкоўскага (Вялікабрытанія),
Міколы Антуха, Аляксандра Бакуновіча, Яна Барысевіча, Аляксея Грыцука, Яўгена Грушы, Аляксандра Кулакоўскага, Міхася Лужынскага, Марыі Мароз, Эўлаліі Яцкевіч (Аўстралія);

Зоі Смаршчок-Жалязоўскай, Аляксея Арэшкі, Янкі Жучкі (Бельгія), Юр’я Туронка і Мацея Канапацкага (Польшча), Лявона Шыманца (Францыя), Ванды Губерт-Другавец (Аргенціна), Надзеі Касмовіч-Міцкевіч, Барыса Кіта (Германія), Юр’я Станкевіча (Чэхія).

Друкуюцца ўспаміны Яніны Лукашык (Швецыя) пра свайго мужа, закладчыка Беларускай грамады ў Швецыі Базыля Лукашыка, Петрака Смаршчка пра свайго бацьку, праваслаўнага святара, прафесара Вышэйшай школы перакладчыкаў у Антверпене Афгена Смаршчка.

Асобна будуць змешчаныя ўспаміны Барыса Кіта пра розных вядомых дзеячаў эміграцыі. Такім чынам, у кнізе прадстаўленыя ўсе кантыненты, усе канфесіі, увесь спектр палітычных прыхільнасцяў нашай эміграцыі. Кожныя ўспаміны будуць дапоўненыя фотаздымкам альбо фотаздымкамі.

На жаль, за паўтара года, пакуль ішла праца над кнігай, адышлі ў лепшы свет некаторыя інтэрв’юеры: Мікола Латушкін, Барыс Рагуля, Францішак Бартуль, Янка Раковіч. Выдадзеныя ў кнізе ўспаміны будуць добрай памяццю пра іх.

Засталася толькі адна праблема — на кнігу не хапае грошай. Палова неабходнай сумы сабраная, але неабходна другая палова. Кнігу плануецца выдаць у серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” на пры канцы 2006 года. У звязку з тым МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” звяртаецца да ўсіх беларусаў на эміграцыі з просьбай аб дапамозе ў выданні кнігі, якая можа стацца сапраўдным помнікам беларускай эміграцыі ХХ ст.

Грошы можна пералічваць на рахунак аўтара:
Aliaksandr Adzinets
IBAN: DE26796500000500815253
BIC: BYLADEM1MIL
З пазнакай “на кнігу”.

P.S. Паколькі праца над кнігай канчаткова не скончана, ахвочыя — тыя, каго няма ў вышэйпералічаным спісе з 60 успамінаў, могуць да 20 жніўня даслаць свае ўспаміны (пажадана з фотаздымкам) аўтару зборніка на наступны адрас:

Aliaksandr Adzinets
Hintere Dorfstr.20
63834 Sulzbach am Main
Deutschland
ці на e-mail: adzinets@telegraf.by

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович