У Мінску жорстка разагнаная акцыя салідарнасці (фота)
Больш 40 чалавек затрыманыя ў нядзелю, 16 ліпеня, на падыходзе да расійскай амбасады ў Мінску. Беларусы намерваліся запатрабаваць узняць беларускае пытанне на саміце G8, які праходзіць у Санкт-Пецярбурзе, каб заклікаць Расію спыніць падтрымку беларускай дыктатуры.
Удзельнікі акцыі ішлі да амбасады з партрэтамі зніклых у Беларусі палітыкаў і журналіста, а таксама трымалі ў руках свечкі салідарнасці з палітвязнямі і рэпрэсаванымі беларусамі. Пры затрыманні супрацоўнікі АМАПу збівалі людзей нагамі, а па сведчаннях відавочцаў, працягвалі жорстка біць і ў аўтобусах. Сярод затрыманых – лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, адзін з лідэраў апазіцыі Зміцер Бародка. Усяго да расійскай амбасады дайшлі больш 100 чалавек.






www.charter97.org
|