Сусветная салідарнасць у барацьбе за волю Беларусі
Сотні тысяч людзей ва ўсім свеце адзначылі 16 ліпеня – Дзень беларускай салідарнасці. Тысячы людзей вышлі ў гэты дзень да расійскіх пасольстваў у сваіх краінах з патрабаваннямі: падняць беларускае пытанне на саміце «Вялікай васьмёркі», што праходзіць зараз у Санкт-Пецярбурзе і спынення падтрымкі кіраўніцтвам Расіі беларускай дыктатуры.
У Польшчы, Украіне, Расіі, Бельгіі, ЗША, Швецыі, Нідэрландах, Эстоніі, Літве, Латвіі і іншых краінах свету каля расійскіх і беларускіх пасольстваў праходзілі пікеты і дэманстрацыі. Беларусы запальвалі ў сваіх вокнах свечкі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі і сем’ямі зніклых апазіцыянераў.
У Мінску пры спробе прайсці да расійскага дыппрадстаўніцтва з партрэтамі палітвязняў і рэпрэсаваных былі арыштаваныя 40 беларусаў. Шмат хто з затрыманых былі жорстка збітыя. Акцыі салідарнасці прайшлі ў шматлікіх беларускіх гарадах і за мяжой.
Мінск

Мінск

Мінск

Швецыя

Польшча

Польшча

Кіеў

Кіеў
www.charter97.org
|