Навучанне ў Нідэрландах для студэнтаў-апазіцыянераў

Галандскія ўніверсітэты пагадзіліся даць 100 месцаў для працягу навучання беларускіх студэнтаў, выключаных па палітычных матывах. Дадзеная магчымасць будзе прадстаўленая ў сувязі з зваротам студэнцкай групы “Місія для Беларусі” у міністэрства адукацыі Галандыі. Студэнты атрымаюць стыпендыі ад урада Галандыі.

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік "Місіі для Беларусі" Олівер Ван Лоо, на праект, створаны для працягу навучання беларускіх студэнтаў, будзе накіраванае мільён даляраў. На прэзентацыю праекту будзе запрошаны міністр замежных спраў Галандыі, а таксама лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

У цяперашні час “Місія для Беларусі” вядзе перамовы з нідэрландскай радыёстанцыяй аб магчымасці стварэння праграмы для Беларусі. “Радыёстанцыя валодае перадатчыкам ва Украіне, яе вяшчанне зможа пакрыць 100% тэрыторыі рэспублікі”, — заявіў Олівер Ван Лоо.

Па словах прадстаўніка “Місіі для Беларусі”, у студэнцкай групы ўжо з’явіліся праблемы ў сувязі з дзейнасцю ў беларускім напрамку. Чалец групы “Місія для Беларусі”, раздзел Нацыянальнага аб’яднання студэнтаў Нідэрландаў Ірэне Ван Дер Брук увечар 11 ліпеня не змагла заехаць у Расію. На мяжы ёй паведамілі, што яе прысутнасць у Маскве непажадана. “Мы злучаем гэты інцыдэнт з нашай актыўнай дзейнасцю ў рамках групы для Беларусі, больш няма чыннікаў расейцам уключаць яе ў спіс неўяздных”, — лічыць Олівер Ван Лоо.

Як адзначыў прадстаўнік “Місіі для Беларусі”, дэпутаты Еўрапарламента плануюць звярнуцца ў Еўракамісію і правесці расследаванне інцыдэнту. У прыватнасці, іх цікавіць, наколькі забарона на ўезд у Маскву для актывісткі студэнцкай групы звязана з Беларуссю або самітам “Вялікай васьмёркі”, які пройдзе 15-17 ліпеня ў Санкт-Пецярбурзе.

Паводле БелаПАН і www.telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў