Prague - Sarajevo - London
Журналісцкія курсы ў Празе (Чэшская рэспубліка) Абвешчаны прыём заяваў
Беларускія студэнты, якія цікавяцца журналістыкай, маюць магчымасць прайсці месячны навучальны курс у Празе (Чэшская рэспубліка), які пачнецца 13 жніўня ды працягнецца да 15 верасня. Усе выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне будуць пакрыты арганізатарамі — Transitions Online і People in Need.
Асноўнымі тэмамі курсу будзе навучанне міжнародным стандартам журналістыкі, інтэрнэт навіны, блогавыя тэхналогіі, журналістыка ў крызісных сітуацыях ды інтэнсіўны курс ангельскай мовы. Дадаткова ўдзельнікі атрымаюць веды, якія дапамогуць зразумець арганізацыйную структуру ды функцыянаванне Еўрапейскага саюзу, а таксама пра трансфармацыю, якой прайшла Чэшская рэспубліка на шляху ад камунізму да дэмакратыі.
Заяву могуць падаваць як студэнты журналістыкі, так і асобы якія цікавяцца журналістыкай, але пры гэтым вучацца на іншых спецыяльнасцях. Веданне ангельскай мовы вітаецца, але пры гэтым не з’яўляецца неабходным. Пераклад будзе магчымы.
Для заяўкі трэба даслаць ліст на адрас training@tol.org, у якім павінен быць ваш жыццяпіс і матывацыйны ліст (ня меней за 300 слоў) па-беларуску ці па-ангельску. Заявы прымаюцца да 25 ліпеня 2006 года, але лепей дасылаць як мага найхутчэй.
TOL (http://www.tol.org) – арганізацыя ў Чэшскай рэспубліцы ды вядучы інтэрнэт-часопіс па праблематыцы 28 краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Балкан ды былога Савецкага саюзу. Гэта арганізацыя таксама рэгулярна праводзіць навучальныя семінары для журналістаў, як частку сваёй дзейнасці па пашырэнні свабоды сродкаў масавай інфармацыі ды павышэнні прафесійнасці журналістыкі ў пост-камуністычных краінах.
People in Need (Чалавек у нядолі http://www.clovekvtisni.cz/) — чэшская няўрадавая арганізацыя, якая рэалізуе гуманітарныя і развіццёвыя праекты ў крызісных рэгіёнах па ўсім свеце ды займаецца праваабарончай дзейнасцю і дэмакратызацыяй.
Гэты праект падтрыманы Міністэрствам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі.
|