диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Эўрабеларусь” — Старонка Беларускага Шуманаўскага Таварыства

Беларускае Шуманаўскае Таварыства было створана ў лютым 2002 г. у Мінску і афіцыйна зарэгістравана ў верасні 2003 г. у Варшаве пад назвай “Bialoruskie Stowarzyszenie imienia Roberta Schumana”. Галоўнымі мэтамі Таварыства з’яўляецца фарміраванне пазітыўнага стаўлення да ідэі еўрапейскай інтэграцыі ў беларускім грамадстве і стварэнне інтэлектуальнага падмурку для пачатку далучэння Беларусі да Еўрапейскага Саюзу.

Сайт Беларускага Шуманаўскага Таварыства (http://www.eurabelarus.org/) створаны пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі і Фундацыі імя Стэфана Баторыя (Польшча). Ён цалкам беларускамоўны, інфармацыйны і цікавы.

Структура электроннай старонкі і яе галоўная тэматыка цалкам адпавядаюць мэце таварыства: інтэграцыі Беларусі і Еўропы. Сайт падзелены на чатыры асноўных раздзела:

1. “Адзіная Эўропа: гісторыя і сучаснасць”, дзе змешчана ўся інфармацыя аб Радзе Еўропы, Еўрапейскім Саюзе, Канстытуцыя і аналітыка на гэтую тэму;
2. “Беларусь і Эўропа”, дзе можна пачытаць аналітыку аб “поглядзе”з Беларусі” і “поглядзе з Еўропы”;
3. У раздзеле “Магчымасць навучання і супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам” Вы можаце даведацца пра навучанне ў Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Швецыі, Ірландыі;
4. Раздзел “Дапамога эўрапейскім школам на Беларусі” утрымлівае інфармацыю па Рэспубліканскім школьным конкурсе “Што я ведаю пра Эўропу”, які штогод праводзіць Шуманаўскае таварыства; таксама навіны пра школьныя еўрапейскія клубы і ў дапамогу настаўнікам тэорыю еўрапейскай адукацыі ў школе.

У гарызантальным меню Вы можаце яшчэ прагледзіць спасылкі з навінамі Еўрасаюзу, з інфармацыяй пра Беларускае Шуманаўскае таварыства, наведаць Гасцёўню і Дыскусійны форум.

Адзіная нязручнасць у сайта — гэта размяшчэнне пераходу на галоўную старонку, дзе змешчаны навіны таварыства і аператыўная свежая інфармацыя. Шукаць спасылку на яе трэба ў самым нізе старонкі (ў дадатковым меню).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович