Беларускія парламентарыі прайгралі расійскім

Зборная Беларусі, складзеная з парламенцёраў, прайграла з лікам 3:5 прадстаўнікам Дзяржаўнай Думы Расіі. Сустрэча прайшла на гомельскім стадыёне “Цэнтральны”. Капітанамі каманд былі старшыні парламента Ўладзімір Канаплёў і Барыс Грызлоў.

Як паведамляе БелаПАН, Грызлоў да старту матчу адзначыў, што галоўнай мэтай з’яўляецца “стварэнне магутнай каманды Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі”. Спікер Дзярждумы таксама заявіў, што ў яго планах значацца перамогі над усімі праціўнікамі ЕЎРАЗЭС.

За 20 хвілін да фінальнага свістка беларускія парламенцёры саступалі з лікам 0:5. Забітымі мячамі вылучыліся: Зміцер Аленічаў, Мікалай Кузняцоў, Сяргей Кір’якоў. У варотах расейцаў адыграў вядомы галкіпер Рынат Дасаеў – лепшы вартавы Еўропы 1988 года.
Як перадае БелаПАН, Грызлоў адыграў першы тайм і палову другога, Канаплёў правёў на поле толькі 12 хвілін.

Гэты матч стаў другім у гісторыі беларускіх і расійскіх парламенцёраў. Першая гульня адбылася ў Менску ў 2005 году і завяршылася нічыйным вынікам – 2:2.

Пасля сустрэчы ў Гомелі старшыня абласнога выканкама Аляксандр Якабсан уручыў Грызлову пераходны кубак і каштоўны падарунак. Сувенірамі былі ўзнагароджаныя Канаплёў, лепшы гулец расійскай каманды Кастусь Яроменка і Мікалай Грышын.

Паводле БелаПАН
‹‹ на галоўную | у архіў