Расія і Беларусь уводзяць адзіную форму міграцыйнай карты
Рашэнне аб уводзінах міграцыйнай карты адзінага ўзору было прынятае ў 2004 годзе. Адпаведны пратакол падпісалі кіраўнікі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы, знаходзячыся на нарадзе ў Маскве. Дакумент распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія заязджаюць на тэрыторыю Беларусі і Расіі з трэціх краін. Беларусам, якія заязджаюць на тэрыторыю Расіі, не патрабуецца запаўняць міграцыйную карту.
Пратакол усталёўвае форму міграцыйнай карты, парадак яе выдачы, запаўнення і ўжывання, а таксама парадак апрацоўкі і выкарыстання інфармацыі, якая змяшчаецца ў міграцыйнай карце. Як адзначылі “Интерфаксу” у МУС, зараз створана неабходная нарматыўна-прававая база для каардынацыі дзеянняў у межах міграцыйнай палітыкі.
Увядзенне адзінай міграцыйнай карты выклікана тым, што ў цяперашні час памежны кантроль за асобамі, якія перасякаюць мяжу Расіі і Беларусі, не здзяйсняецца. Гэта прыводзіла да парушэння заканадаўства. Больш таго, дадзенай сітуацыяй карысталіся пазапраўныя мігранты, якія з мэтай ухілення ад адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Расіі спасылаліся на тое, што прыбылі ў Расію з Беларусі, і таму не маюць на руках міграцыйнай карты.
Паводле “Интерфакс-Запад”
|