Швецыя згодна дапамагаць Беларусі?
Швецыя зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Беларуссю па рэалізацыі сумесных праектаў у рамках Кіёцкага пратаколу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Каралеўстве Швецыя Андрэй Грынкевіч.
Па яго словах, такое ўзаемадзеянне з’яўляецца выгадным для абодвух бакоў. Швецыя можа фінансаваць праекты па скарачэнні забруджвання, альбо павелічэнні паглынання парніковых газаў на тэрыторыі Беларусі. Як правіла, падчас рэалізацыі такіх праектаў праводзіцца мадэрнізацыя энергетычнага і камунальнага абсталявання. Такім чынам дзяржава-донар выконвае свае абавязкі ў межах міжнароднай дамовы, а іншы бок атрымоўвае інвестыцыі, перадавыя тэхналогіі, паляпшае экалагічную сітуацыю на сваёй тэрыторыі.
Як адзначыў дыпламат, зараз шведскі бок вывучае пэўныя сферы ў Беларусі, якія можна залучыць у падобнае супрацоўніцтва. Адзін з магчымых варыянтаў — праект па стварэнні вытворчасцяў па перапрацоўцы драўніны. Фундатарам гатовая выступіць адна з найбуйнейшых у свеце шведскіх кампанія “Vaxjo”. “Любыя замежныя інвестыцыі ў вытворчасць могуць разглядацца як узаемадзеянне ў рамках Кіёцкага пратаколу. Таму шведам на карысць супрацоўніцтва з Беларуссю”, — сказаў Андрэй Грынкевіч.
|