Пасол П.Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы
9 ліпеня амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы. Аб гэтым БелаПАН паведамілі ў прэс-службе амбасады Беларусі ў Польшчы, адмовіўшыся, аднак, каментаваць падрабязнасці. Беларускі МЗС пакуль таксама ўстрымліваецца ад каментарыяў.
Паміж тым беларуская служба Польскага радыё паведаміла, што падставай для сустрэчы прадстаўнікоў польскага МЗС з П.Латушка стаў інцыдэнт на беларускай мяжы 8 ліпеня, калі польскія сенатары і кіраўнік грамадства “Вспульнота Польска” прафесар Анджэй Стэльмахоўскі не змаглі праехаць у Беларусь. “Асаблівая незадаволенасць” польскага боку, як паведаміла Польскае радыё, выклікала адмова ва ўездзе прафесару Стэльмахоўскаму, чыя беларуская віза была ануляваная на мяжы ў сувязі са “з’яўленнем некаторых абставінаў”.
Паводле БелаПАН
|