Беларусы патрапілі ў авіякатастрофу
У авіякатастрофе, якая адбылася 9 ліпеня ў аэрапорту Іркуцка, пацярпелі 3 грамадзяніна Беларусі.
Адразу жа пасля катастрофы супрацоўнікі консульскай службы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ўсталявалі кантакты з прадстаўнікамі МНС і МЗС Расіі, а таксама авіякампаніі “Сібір”, якой належаў згарэўшы лайнер. Вялікую дапамогу пацярпелым суайчыннікам аказвае Іркуцкае зямляцтва беларусаў.
Стан усіх трох беларускіх грамадзян, пацярпелых у авіякатастрофе ў Іркуцку, стабільны. Аляксандр Баравікоў, Леанід Карнышаў і Юрый Лукін шпіталяваны ў гарадскую лякарню №3. Усе яны з’яўляюцца жыхарамі Віцебска і ляцелі ў Іркуцк з дзелавой мэтай. Беларусы знаходзіліся ў хваставой частцы самалёта, што, хутчэй за ўсё, і выратавала ім жыццё.
Аэробус А-310 авіякампаніі “Сібір”, які выконваў рэйс 778 па маршруце Масква-Іркуцк, пры пасадцы страціў кіраванне, выехаў за межы ўзлётна-пасадкавай паласы, знёс бетонны плот, заехаў у гаражныя пабудовы і загарэўся.
На борту было 203 чалавекі, выяўленыя целы 124 загінуўшых, 52 чалавека шпіталяваны, невядомы лёс 4 пасажыраў.
Прычынай катастрофы, па папярэдніх выніках, магла стаць тэхнічная няспраўнасць самалёта.
У сувязі з гэтай трагедыяй 10 ліпеня ў Расіі быў абвешчаны дзень жалобы.
Амбасада Беларусі ў Расіі
|