Родныя беларускіх палітвязняў звяртаюцца да лідэраў G-8
10 ліпеня, на прэс-канферэнцыі камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, кіраўнік камітэта Іна Кулёй, Ірына Казуліна і сваякі беларускіх палітвязняў заявілі пра тое, што накіравалі кіраўніцтву G-8 адкрыты ліст з патрабаваннем разгледзець беларускае пытанне на сустрэчы ў Санкт-Пецярбурзе і дапамагчы ў вызваленні вязняў сумлення.
“Галоўнае, што бы пытанне палітвязняў прагучала на G-8... Мы павінны там быць. Перад намі павінны адчыніць дзверы на саміце. Калі мне там трэба быць асабіста — я будуць у Санкт-Пецярбурзе заўтра... У нас было досыць часу для таго, каб упэўніцца ў тым, што гэтае пытанне будзе разгледжана. Калі пасля заявы Дж.Буша, знаходзячыся ў 2-х метрах ад Санкт-Птеребурга, мы не зможам патрапіць на саміт і выказаць сваё меркаванне, то хто мы такія? Беларускае пытанне павінна прагучаць на саміце”, — заявіў Валерый Дранчук (яго сына трымаюць за кратамі з лютага, за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Партнёрства”).
“Калі на саміце G-8 не будзе абмяркоўвацца пытанне палітвязняў у Беларусі, то з гэтага моманту кіраўнік кожнай з гэтых дзяржаў будзе несці асабістую адказнасць за тое, што ён не зрабіў нічога для выратавання людзей”, — заявіла Ірына Казуліна.
Паводле АФН
|