Беларусь будуе атамную электрастанцыю

Беларусь плануе весці будаўніцтва атамнай электрастанцыі (АЭС) на пляцоўцы ў Магілёўскай вобласці, у максімальнай набліжанасці да мяжы са Смаленскай вобласцю РФ.

Як паведаміў “Інтэрфаксу” дараднік кіраўніка канцэрна “Белэнерга” Уладзімір Кардуба, пры разглядзе спецыялістамі Нацыянальнай Акадэміі Навук і міністэрства энергетыкі Беларусі, з шасці меркаваных пляцовак для будаўніцтва АЭС былі вызначаныя дзве найбольш перспектыўных пляцоўкі, размешчаныя на поўначы і паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці. У ліку пераваг гэтых пляцовак была адзначаная іх блізкасць да мяжы з Расіяй і Смаленскай АЭС у сувязі з разгледжанай магчымасцю выкарыстання інфраструктуры Смаленскай АЭС для развіцця атамнай энергетыкі ў Беларусі.

“Пакуль канчатковае рашэння аб выбары пляцоўкі на ўзроўні ўрада не пранятае”, — сказаў Кардуба, дадаўшы, што ў бліжэйшы час урад зробіць выбар паміж пляцоўкамі ў Магілёўскай вобласці. Урад, па яго словах, прыняў рашэнне аб пачатку будаўнічых прац, у рамках гэтага праекту, у 2008 году.

Беларусь плануе завяршыць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў 2015 годзе, пры ўмове, што абгрунтаванне інвестыцыйнага праекту будаўніцтва будзе зроблена ў бліжэйшыя два гады. Пры падрыхтоўцы абгрунтавання будуць улічвацца такія аспекты як патрабаванні да пляцоўкі для будаўніцтва, экалагічная адзнака сітуацыі на пляцоўцы і прылеглай тэрыторыі як падчас будаўніцтва, так і ў перыяд эксплуатацыі АЭС, а таксама эканамічная адзнака праекту.

У чэрвені 2006 года Саўмін Беларусі ўхваліў працоўны план па будаўніцтву атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Паводле NEWSru.com
‹‹ на галоўную | у архіў