диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Экс-суддзя Канстытуцыйнага суду Беларусі стаў на бок абароны Казуліна

Па меркаванні былога суддзі Канстытуцыйнага суду Міхаіла Пастухова, супрацьпраўных дзеянняў Аляксандр Казулін не здзяйсняў. У той жа час Міхаіл Пастухоў лічыць, што працэс над Казуліным паказвае: у краіне – прававое бязмежжа. “Для кагосьці законы ўжываюцца, а для кагосьці не”, — перакананы экс-суддзя Канстытуцыйнага суду.

“Ствараецца ўражанне, што пракуратура ўхілілася ад рэагавання на супрацьпраўныя дзеянні, якія былі здзейсненыя ў дачыненні Аляксандра Казуліна. Судзячы па рэакцыі ў судзе дзяржаўнага абвінаваўцы, яна нават не жадае іх заўважаць” – заявіў у інтэрв’ю БелаПАН доктар юрыдычных навук Міхаіл Пастухоў.

У прыватнасці, юрыст мяркуе, што паводзіны Аляксандра Казуліна, калі той пасля затрымання стукнуў па партрэце прэзідэнта, былі эмацыйнымі. “Калі Казулін ва УУС Кастрычніцкага раёна Мінска стукнуў па партрэце Лукашэнкі, ён адназначна дзейнічаў эмацыянальна. Немагчыма кваліфікаваць гэтыя дзеянні як хуліганства, паколькі для кваліфікацыі хуліганства патрабуецца не эмацыйнае, а менавіта умыснае дзеянне, якое мае мэту парушыць грамадскі парадак, прычым з адмысловым цынізмам”, — гаворыць Міхаіл Пастухоў.

Судовы працэс над Аляксандрам Казуліным вядзе суддзя Аляксей Рыбакоў. Ён напярэдадні суду адхіліў хадайніцтвы, пададзеныя абаронай і самім абвінавачаным. У прыватнасці, суддзя адмовіў Аляксандру Казуліну ў змене меры утрымання, задаволіць хадайніцтва аб выкліку ў суд шэрагу сведак, а таксама дазволіць дачцы Аляксандра Казуліна абараняць бацьку.

Паводле www.telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович