“Бацькаўшчына” прайшла перарэгістрацыю
Як вядома, у сувязі з уступленнем у дзеянне новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, да канца кастрычніка г.г. усе грамадскія арганізацыі, незалежна ад тэрыторыі дзейнасці і часу рэгістрацыі, павінны ўнесці адпаведныя змяненні і дапаўненні ў свае статуты.
29 чэрвеня 2006 года Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прайшло чарговую (7-ую з моманту рэгістрацыі ў 1991 г.) перарэгістрацыю і атрымала пасведчанне № 01459 аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.
У Статут было ўнесена не шмат змен. Яны датычацца, найперш, вылучэння асобным пунктам прадмета дзейнасці арганізацыі, а таксама схемы абскарджання рашэнняў выбарных органаў.
Інфармацыйны цэнтр
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|