У Варшаве моладзь пікетавала пасольства Беларусі
У Варшаве 6 ліпеня ў 18:30 па польскім часе адбыўся пікет перад Беларускім пасольствам. 20 студэнтаў з ліку стыпендыятаў Каліноўскага, у тым ліку сын Іны Кулей і два пляменнікі Аляксандра Казуліна, разгарнулі ля пасольства бел-чырвона-белы сцяг і два плакаты. На адным было напісана: “Свабоду палітвязням”, а на другім — фотаздымак Казуліна і подпіс “Свабоду Казуліну”.
Пікет працягваўся каля паўгадзіны. Супрацоўнікі і ахова амбасады выклікалі паліцыю, але тыя проста перапісала пашпартныя дадзеныя аднаго з удзельнікаў акцыі і не ўмешвалася. Моладзь скандзіравала “Жыве Беларусь!” і “Свабоду Казуліну!”, а калі з варот выязджаў Павел Латушка, натоўп крычаў “Ганьба!”.

Інфармацыйны цэнтр
МГА“ЗБС“Бацькаўшчына”
|