диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Вільні прадстаўлены беларускія кнігі

Вільня (сталіца сённяшняй Літвы) — першы горад, які прымае перасоўную выставу беларускіх кніг. Выстава была адкрыта 3 ліпеня і працягнецца да 28, у Нацыянальнай бібліятэцы Літвы ім.М. Мажвідаса. Экспазіцыя прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства інфармацыі Беларусі сфармавала бібліятэку з 275 выданняў. Гэта альбомы, слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі, падручнікі, кнігі для дзяцей, даведнікі, карты і інш. Аснову экспазіцыі складае кніжная прадукцыя шасці дзяржаўных выдавецтваў — “Беларусь”, “Выдавецкая хата “Беларуская навука”, “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, “Вышэйшая школа”, “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, а таксама іншых выдавецкіх структур — Менскай фабрыкі каляровага друку, рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і мастацтва”, Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Частка экспазіцыі прадстаўленая прадукцыяй недзяржаўных выдавецтваў — “Аверсэв”, “Тетрасистемс”, “Рыфтур”.

Адначасова ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы ім.М.Мажвідаса адчыніцца выстава карцін беларускага мастака Мікалая Бушчыка. У экспазіцыю ўключана 20 прац майстра.

Плануецца, што пазней выставу ўбачаць у Польшчы, а ў верасні беларускія кнігі будуць экспанавацца ў Галандыі.

www.naviny.by
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович