“Беларусь — 2006” у Самары
Прадстаўнікі больш 50-ці беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый будуць браць удзел у Нацыянальнай выставе “Беларусь — 2006”, якая пройдзе ў Самары (Расійская Федэрацыя) з 12 па 15 ліпеня.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства замежных спраў, Міністэрства гандлю і Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Мэта правядзення выставы — дэманстрацыя тавараў нацыянальнай вытворчасці, развіццё гандлёва-эканамічных адносін і іншых форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Сваю прадукцыю і паслугі на выставе “Беларусь — 2006” прадставяць кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства адукацыі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, канцэрна “Беллегпрам”.
www.naviny.by
|