диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Вялікае княства паэтаў”

Прэзентацыя міжнароднага музычна-паэтычнага праекту “Вялікае княства паэтаў” (“Magnus Ducatus Poesis”) прайшла 5 ліпеня ў амбасадзе Літвы ў Мінску.

Адчыняючы вечар, амбасадар Літвы Пятрас Вайтекюнас паведаміў, што ў аснову праекту легла “духоўная, культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага, яго цывілізацыйная скіраванасць”. Дыпламат адзначыў, што ідэя праекту нарадзілася ў Мінску і яго прэзентацыя была прымеркаваная да дня каранавання караля ВКЛ Міндоўга, які ў 1253 годзе стаў першым і апошнім князем. “Творчасць, воля і адказнасць не падуладныя часу”, — падкрэсліў літоўскі амбасадар.

Паэты з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны прачыталі прысутным свае творы, а таксама пераклады на сваю родную мову вершаў прысутных калегаў. Ад Беларусі ў прэзентацыі ўдзельнічалі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч. Рускамоўная паэзія была прадстаўленая паэтам з Літвы Георгіем Яфрэмавым. Выступ паэтаў суправаджаўся імправізацыямі на старажытных музычных інструментах, у тым ліку дудзе, беларускім, латвійскім і літоўскім музыкантамі.

Як заявіў у інтэрв’ю БелаПАН натхніцель праекту “Вялікае княства паэтаў” літоўскі паэт і перакладчык Владас Бразюнас, яго ўдзельнікі загадзя не рэпетавалі. Былі абмеркаваныя тэксты, якімі абмяняліся для перакладу, непасрэдна перад прэзентацыяй тэксты праглядзелі музыкі, каб мець паданне аб змесце, якое ім маецца быць расчыніць музычна.

Арганізатары не выключаюць, што праект “Magnus Ducatus Poesis” можа стаць традыцыйным, паколькі вечар прайшоў паспяхова, спадабаўся не толькі гледачам, але і выступоўцам. Паэты, у прыватнасці, адзначылі ўменне беларускай публікі слухаць і разумець паэзію і музыку.

БелаПАН
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович