N.R.M. выступіць на хутары

На наступных выходных, 8-9 ліпеня, удзельнікі фан-клубу N.R.M з сябрамі запрашаюцца на хутар пад Валожынам ля рэчкі Буянкі. Гэта ў 80 км ад Мінску. Там, познім вечарам 8 ліпеня, адбудзецца электрычны канцэрт N.R.M.

Бадай упершыню музыкі будуць граць на хутары! Туды можна дабрацца цягнікамі, электрычкамі, дызелямі і самаходамі. Але найзручней – адмысловым аўтобусам з Мінску ў суботу ў 10.30.

Замовіць квіткі – праз e-mail: presa@nrsm.org

Падрабязней пра ўмовы і правілы, ежу і грошы, забаўкі і працу можна дазнацца на сайце фан-клюбу: http://nrsm.org/category/1/

Задаць пытанні можна на форуме, дзе абмяркоўваецца імпрэза: http://nrsm.org/forum/viewtopic.php?p=3268#3268

Схема праезду: http://www.nrsm.org/images/mapa_schod.JPG

Паводле nrsm.org
‹‹ на галоўную | у архіў