Украіна без візаў
Кабінет Міністраў сваёй пастановай ад 3 ліпеня N910 унёс змены ў правілы ўезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ва Украіну, іх выезду з Украіны і транзітнага праезду праз яе тэрыторыю.
Пастановай быў дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Украіны грамадзянам 36 краін па пашпартным дакуменце, калі тэрмін іх знаходжання на тэрыторыі Украіны не перавышае 90 дзён.
Дадзены рэжым распаўсюджваецца на грамадзян Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Ватыкана, Вугоршчыны, Нямеччыны, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кіпра, Латвіі, Літвы, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі, Японіі.
ЛIГАБiзнесIнформ
|