диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Брусель аб Беларусі

Парламенцкая асамблея АБСЕ абвясціла аб падрыхтоўцы круглага стала па Беларусі, на які запрасілі прадстаўнікоў беларускага парламента і апазіцыі. Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін ужо пацвердзілі свой удзел у мерапрыемстве, а вось парламенцкая дэлегацыя на чале з віцэ-спікерам Сяргеем Забалотцам пакуль не.

Лідэраў апазіцыі запрасіла кіраўнік адмысловай групы па справах Беларусі ПА АБСЕ Ута Цапф. Анатоль Лябедзька ўжо прыбыў у Брусель, дзе будзе праходзіць круглы стол, Сяргей Калякін прыбудзе ў сераду.

Па словах Анатоля Лябедзькі, дыскусія па Беларусі пройдзе ў любым выпадку, аднак ПА АБСЕ чакае, што беларуская дэлегацыя ад парламента ўсё ж такі прыбудзе для ўдзелу. Яшчэ лідэр АГП у інтэрв’ю беларускай службе радыё “Свабода” паведаміў: “Я прасіў аб сустрэчы з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі. Было б добра, каб яна прайшла ў сераду, па прыездзе Сяргея Калякіна, бо было б добра сустрэцца з прэзідэнтам Асамблеі разам”.

Падчас новай сесіі ПА АБСЕ будзе вылучаны новы прэзідэнт арганізацыі, бо паўнамоцтвы папярэдняга заканчваюцца. Анатоль Лябедзька выказаў сумненні, што новы прэзідэнт ПА АБСЕ пажадае прыехаць у Беларусь.

“Я лічу, што гэта няўчасна. Яшчэ не зажылі раны пасля выбарчай кампаніі, а магчымы прыезд будзе разглядацца і падавацца выключна як легітымізацыя, няхай і ўскосная, таго, што здарылася ў Беларусі”, — лічыць лідэр АГП.

Раней прэзідэнт іншай еўрапейскай арганізацыі — ПАСЕ — Рэне Ван Дэр Лідэн заявіў, што “Радзе Еўропы неабыякава будучыня Беларусі”. “Я асабіста супраць ізаляцыі Беларусі, у чым вы маглі ўпэўніцца на практыцы. Нягледзячы на санкцыі з боку Еўрасаюза, на мінулую сесію ПАСЕ мы накіравалі запрашэнне старшыне парламента гэтай краіны і лідэру апазіцыі, але яны не прыбылі ў Страсбург па розных прычынах”, — паведаміў глава ПАСЕ.

Паводле www.telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович