Швейцарскія санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў
Швейцарыя ўвяла фінансавыя санкцыі супраць 36 беларускіх чыноўнікаў. Адпаведную заяву пра далучэнне да санкцый Еўрасаюза, адносна арышту банкаўскіх рахункаў і нерухомасці беларускіх чыноўнікаў, зрабіла кіраўніцтва дэпартаментаў па міжнародных адносінах і эканомікі ўраду Швейцарскай канфедэрацыі. Рашэнне тычыцца і беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.
Як вынікае з дакументу, асобы альбо фінансавыя інстытуты Швейцарыі, якія супрацоўнічалі з Беларуссю ці валодаюць інфармацыяй пра двухбаковыя эканамічныя аперацыі, павінны неадкладна паведаміць пра гэта ў адпаведныя інстанцыі. Швейцарыя аказвае фінансавую дапамагу Беларусі ад 1996 году.
www.svaboda.org
|