“Палітычныя” змогуць працаваць у Швецыі?
Падчас візіту лідэра беларускай апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча у Швецыю была дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб прадстаўленні працы беларусам, звольненым, па меркаванні А.Мілінкевіча, па палітычных матывах. Па словах Анатоля Лябедзькі, механізмы такой дапамогі беларускім апазіцыянерам будуць распрацоўвацца шведскімі ўладамі.
“Нашы суразмоўцы вельмі сур’ёзна паставіліся да такой прапановы. Яны разумеюць яго актуальнасць. Пакуль адпаведных механізмаў няма. Але яны ўзяліся за то, каб выпрацаваць механізмы”, — паведаміў Анатоль Лябедзька беларускай службе Радыё “Воля” з Швецыі.
29 чэрвеня Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчы з прэм’ер-міністрам Швецыі, міністрам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва, главой Партыі мадэратараў. Афіцыйныя тэмы гутарак былі: сітуацыя ў Беларусі, перспектывы супрацоўніцтва апазіцыі і ўлад Швецыі, дапамога з боку еўрапейскай супольнасці грамадству Беларусі.
Падчас гутаркі з главой урада Швецыі Аляксандр Мілінкевіч акцэнтаваў увагу на пагрозе суверэнітэту Беларусі. І, па яго словах, Горан Персан выказаў вялікую зацікаўленасць сённяшняй сітуацыяй у Беларусі.
30 чэрвеня Аляксандр Мілінкевіч і Вінцук Вячорка прымуць удзел у міжнароднай канферэнцыі ў Тальборгу, на якой будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Еўропе. Лідэр аб’яднанай беларускай апазіцыі выступіць перад удзельнікамі гэтай штогадовай канферэнцыі з дакладам па Беларусі. Анатоль Лябедзька жа вернецца ў Мінск з Стакгольма.
Паводле www.telegraf.by
|