диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Варыянты аплаты паставак расійскага газу

29 чэрвеня прэм’ер Міхаіл Фрадкоў і беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі пасля двухгадзіннай сустрэчы дамовіліся аб пошуку механізмаў паніжэння кошту аплаты паставак расійскага газу Беларусі з 2007 года. Пакуль пазбегнуць грашовай аплаты па тарыфе 200 даляраў за 1 тыс. куб. м суседняй краіне прапаноўваецца двума спосабамі: перадачай “Газпрому” ва ўласнасць шэрагу нафтагазавых актываў Беларусі або допускам яго да падзелу прыбыткаў на ўнутрыбеларускім рынку. Гэтыя варыянты бакі будуць абмяркоўваць у верасні 2006 года.

Учора ў Белым Доме прайшло паседжанне саўміну Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Саўмін — міжурадавы орган, які быў створаны ў 1999 годзе для аператыўнага рашэння інтэграцыйных пытанняў Расіі і Беларусі. Аднак для абмеркавання 18 пытанняў позвы саўміна Міхаілу Фрадкову і Сяргею Сідорскаму хапіла дваццаці хвілін. Затое каб абмеркаваць пытанне кошту расійскага газа для Беларусі ў 2007 годзе, спатрэбілася больш двух гадзін. Па гэтым пытанні Міхаіл Фрадкоў і Сяргей Сіидорскі радзіліся за зачыненымі дзвярамі. Туды жа былі запрошаны толькі некалькіх чальцоў саўміну і глава “Газпрома” Аляксей Мілер, які выступіў перад прэм’ерамі з дакладам аб ходзе сваіх перамоў па кошту газу.

Ад Міхаіла Фрадкова Сяргей Сідорскі дабіўся малага. Раней аб павелічэнні кошту на газ у наступным годзе з цяперашніх 46,68 да 200 даляраў за 1 тыс. куб. м беларусы чулі толькі ад прадстаўнікоў “Газпрома”. Учора жа Сяргей Сідорскі пачуў ад Міхаіла Фрадкова, што гэтыя прапановы падтрымліваюцца і расійскім урадам. На сустрэчы прэм’ер заявіў, што “Расія будзе зыходзіць з універсальнага падыходу да ўсіх партнёраў”, роўна тое ж, што гаворыць спадар Мілер з сакавіка, абгрунтоўваючы рост коштаў на газ для Беларусі.

Галоўны вынік учорашняй сустрэчы: Сяргей Сідорскі пагадзіўся абмяркоўваць газавае коштаўтварэнне па правілах, усталяваных у Маскве. Гэтыя правілы прадугледжваюць падвышэнне кошту на газ для Беларусі ў 2007 годзе да 200 даляраў за 1 тыс. куб. м — дыскусіі датычыліся толькі варыянтаў адплаты за газ.

Па словах аднаго з расійскіх удзельнікаў перамоў, самы прасты спосаб, прапанаваны Беларусі, — адплаціцца ўласнасцю. Учора Аляксей Мілер ізноў назваў беларускія прадпрыемствы, у набыцці якіх зацікаўлены “Газпром”. Перш найперш гэта магістральныя газаправоды “Белтрансгаза”, размеркавальныя сеткі “Белтопгаза” і Мазырскі НПЗ. Але, па заяве Сяргея Сідорскага, прапановы “Газпрому” “былі вернутыя”.

Расійскі бок ад гэтага патрабавання не адмаўляецца, а прэм’еры па выніках сустрэчы заявілі, што перамовы ў тупік не зайшлі. Па дадзеных газеты “КоммерсантЪ”, беларускаму боку ўчора быў прапанаваны і больш складаны варыянт альтэрнатыўнай адплаты за газ. Як заявіў “Ъ” сведка, у Белым Доме, Беларусі прапаноўваецца “распрацаваць варыянты сумеснага выкарыстання ўласнасці, якія могуць прывесці да паніжэння канчатковага кошту на газ”. Як сцвярджаў пасля сустрэчы Міхаіл Фрадкоў, для рашэння гэтага пытання можна ізноў вярнуцца да ідэі стварэння сумеснага прадпрыемства па кіраванні беларускай газатранспартнай сістэмай. Па меркаванні спадара Фрадкова, “гэтае пытанне не упушчана”.
Мяркуючы па ўсім, Расія прапанавала Беларусі перадаць “Газпрому” не толькі кантрольны пакет у газатранспартнай сістэме, але і частку прыбыткаў ад рэалізацыі газу на ўнутрыбеларускім рынку. Адзначым, у гэтым выпадку газ для Беларусі можа быць у цэлым танней.

Адзнакай і пошукам варыянтаў зоймецца працоўная група, якую ўчора вырашылі стварыць прэм’еры. Вынікі яе працы Міхась Фрадкоў зможа падвесці ўжо ў верасні ў Мінску падчас чарговага паседжання саўміну.

Паводле “КоммерсантЪ”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович