диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Расійскія СМІ — назад да прапаганды

Адным цудоўным днём, напрыканцы чэрвеня, Святлана Сарокіна, адна з самых папулярных тэлевядучых Расіі, ціха выйшла з студыі — і сышла з працы. Па яе словах, яна сапраўды сышла з дзяржаўнага “Першага канала” па ўласным жаданні. Фактычна жа за яе рашэннем праглядаецца ўся карціна цяперашняга стану расійскіх СМІ.

Сарокіна пачала сваю 20-гадовую кар’еру на тэлебачанні яшчэ ў пачатку гарбачоўскай перабудовы і бачыла ўсё, ад эйфарыі і энергетыкі першых дзён волі прэсы ў пачатку 90-х гадоў, якія перайшлі неўзабаве ў вялізныя зарплаты і зорнасць журналістаў, да “фаўставай дамовы”, журналістаў з алігархамі, захопу Крамлём часткі тэлеканала НТВ у 2001 годзе, пасля чаго пачаўся паступовы ціск на свабоду слова.

Вясной 2003 года, калі яна прынесла кіраўніцтву ідэю новага палітычнага ток-шоу пад назвай “Асноўны інстынкт”, ёй паабяцалі, што ўсё будзе трансліравацца ў прамым эфіры, і з боку мэнэджменту ніякага ўмяшання не будзе. Аднак ужо да восені праграма пачала выходзіць у запісы.
— Запіс заўсёды азначае, што праграму можна адрэдагаваць, — гаворыць яна.

Вызначаныя тэмы — уключаючы канфлікт у Чачні і суд над кампаніяй “ЮКОС” — былі “забароненыя”; акрамя таго, існавалі так званыя няпісаныя “стоп-лісты” — спісы людзей, якіх не пры якіх акалічнасцях нельга было запрашаць у студыю.

У канцы праграмы, прысвечанай закліку ў войска, Сарокіна звярнулася непасрэдна да аўдыторыі: “Мы жадаем пабудаваць моцнае войска — і гэта выдатна. Але я чамусьці рада, што ў мяне дачка [а не сын]”. Гэта яе апошняя фраза была выразаная, і, калі яна спытала рэдактара, чаму, той адказаў: “А навошта чакаць загада?”.

У ператварэнні электронных сродкаў масавай інфармацыі ў сродкі мяккай прапаганды самацэнзура і скіраванасць выключна на камерцыйны вынік згулялі не меншую ролю, чым прамое ўмяшанне Крамля, прычым гэты працэс пачаўся задоўга да таго, як да ўлады прыйшоў прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Тэлеканалы, якія тады кантралявалі алігархі, упершыню сталі рупарамі Крамля ў 1996 году, калі апекуну іх уладальнікаў прэзідэнту Барысу Ельцыну трэба было забяспечыць перавыбранне на другі тэрмін. Зараз тэлебачанне — галоўная прылада пуцінскай “кіраванай дэмакратыі”.

Два галоўных канала кантралююцца Крамлём, НТВ жа знаходзіцца ў руках “Газпрома”, дзяржаўнага газавага манапаліста. У выпусках навін гавораць аб Пуціне і толькі аб Пуціне. Як гаворыць тэлекрытык Ірына Пятроўская, яго паказваюць як “мудрага лідэра і вышэйшага суддзю — адзінага, хто можа ва ўсім разабрацца”.

Сённяшняя прапаганда іншая, чым тая, што была ў савецкі час. Тады тэлебачанне было прыладай падтрымання ідэалогіі. Сёння пастаўленая мэта — падтрымліваць Крэмль і яго карпаратыўныя інтарэсы.

Ад савецкіх пор расійскае тэлебачанне адрозніваецца і знешне — яно нават больш падобна на заходняе, тут гэтак жа шмат “мыльных опер”, рэкламы, серыялаў пра паліцыянтаў і кулінарных шоу. У абмен на палітычную лаяльнасць тэлеканалы атрымоўваюць поўную волю самавыяўлення ў лёгкіх жанрах. Кіроўныя розных ток-шоў баяцца задаваць прыкрыя пытанні палітыкам, але не саромеюцца гаварыць на самыя адкрытыя тэмы пры абмеркаванні сямейных праблем простых людзей. Расійскія аналагі ёсць і ў шоу Big Brother (адно з першых у свеце рэаліці-шоу), і ў “Шоу Джэры Спрінгера” (скандальнае шоу накшталт праграмы “Вокны”).

Прыкладна тая жа тэндэнцыя праглядаецца і ў друку, дзе паніжэнне ўзроўню абмеркавання грамадскіх праблем было дасягнутае прыніжэннем якасці сур’ёзнай прэсы. Летась “Газпром” купіў газету “Известия”, адно з самых сур’ёзных і нейтральных выданняў. Неўзабаве на іх інфармацыйных палосах стала яўна прасочвацца пракрамлёўская рэдакцыйная лінія.

Некалькі сур’ёзных “шырокафарматнікаў” — бізнэс-газета “КоммерсантЪ” і “Ведомости”, частка якой прыналежыць газетам “Wall Street Journal” і “Financial Times”, — застаюцца незалежнымі дагэтуль. Аднак, як заявілі на нядаўнім брыфінгу прадстаўнікі Маскоўскага Цэнтра Карнэгі, распаўсюджваюцца яны далёка не ўсюды і ў адсутнасць іншых дэмакратычных інстытутаў ніяк не могуць стрымліваць уладу.

Шматлікія незалежныя журналісты, якія звольніліся з тэлебачання, знайшлі прытулак на радыёстанцыі “Рэха Масквы”. Тут зараз працуе і Святлана Сарокіна. Некаторыя пайшлі на інтэрнэт-сайты, набыўшыя зараз для палітычна актыўных грамадзян статус галоўнай крыніцай інфармацыі.

Паводле “The Financial Times"
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович