У Буша і Райс ёсць банкаўскія рахункі ў Беларусі?
Па сродках масавай інфармацыі прайшла навіна, што Сакратар Савету бяспекі Беларусі Віктар Шэйман заявіў 25 чэрвеня, што Беларусь мае намер увесці сіметрычныя меры ў адказ на санкцыі супраць беларускіх службоўцаў. Па словах сакратара Саўбеза, беларускае кіраўніцтва мае намер змарозіць рахункі і накласці арышт на акцыі амерыканскіх вышэйшых дзяржаўных службоўцаў.
“Мы будзем уводзіць адэкватныя, сіметрычныя меры ў дачыненні Джорджа Буша і Кандалізы Райс. Мы змарозім іх рахункі і накладзем арышт на іх акцыі, — заявіў Віктар Шэйман. — Усе ведаюць, што ніякіх рахункаў не ў Лукашэнка, не ў мяне ў ЗША няма і не можа быць. 10 гадоў адміністрацыя ЗША шукае гэтыя рахункі, і 10 гадоў назад прэзідэнт Беларусі заявіў, што гатовы аддаць усе гэтыя грошы таму, хто іх знойдзе”, — паведаміў сакратар Саўбезу Беларусі.
На саміце ў Вене на мінулым тыдні лідэры ЗША і Еўропы пацвердзілі дакладнасць, па іх меркаванні, вылучанай лініі палітыкі з Беларуссю. “Забарона на ўезд прэзідэнта Лукашэнкі і астатніх дзяржаўных чыноўнікаў, таксама як і замарожванне рахункаў тых, хто адказны за парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў і парушэнні правоў чалавека, добры прыклад нашага шырокага супрацоўніцтва і ўзгодненасці. Мы застаёмся перакананымі, што народ Беларусі даб’ецца ў сваім імкненні лепшага будучыні”, — перакананыя заходнія лідэры.
Няўжо нехта можа ўявіць, што ў амерыканскага прэзідэнта ці яго паплечнікаў, могуць быць банкаўскія рахункі ў Беларусі? Патрыятычныя амерыканцы захоўваюць свае грошы ў надзейных амерыканскіх, і зрэдку швейцарскіх, банках...
Паводле www.telegraf.by
|