диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Купалле ў Іркуцку

Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага запрашае ўсіх, хто мае магчымасць, прыняць удзел у народным беларускім свяце “Купалле”.

Свята адбудзецца ў ноч з 24 на 25 чэрвеня на беразе ракі Ангара, у месцы ўпадзення рэчкі Тальцінка. Гэта недалёка ад Музея Драўлянага Дойлідства “Тальцы” на беразе ракі Ангара: не даязджаючы 800 м. да музея “Тальцы”, ёсць мост праз рэчку Тальцінка, неабходна звярнуць да яго на права, у бок ракі Ангара, праз пралескі да паляны.

Праводзіцца дадзены Абрад у пік летняга сонцавароту, г.зн. у адну з самых кароткіх летніх начэй. Купалле падводзіць вызначаную рысу і яднае ў сабе шмат культаў: Культ Цяпла, Вады, Расліннага свету, першага Кахання, Пачатку ўсяго Жывога. З Купаллем звязана шмат павер’яў, абрадаў, варажбы.

Галоўным момантам абраду з’яўляецца запальванне рытуальнага Вогнішча, якое павінна гарэць усю Купальскую ноч. Лічыцца, што яно падтрымлівае сілу Сонца.

У праграме Іркуцкага Таварыства Беларускай Культуры імя Яна Чэрскага запланаваны: беларускае застолле, конкурсы, мастацкія нумары, а таксама цуды Купальскай ночы (пошук чароўнай Папараць-кветкі і скачкі праз вогнішча, карагоды і традыцыйныя беларускія гульні, пошукі Купалінкі і лячэбны Звар, праводзіны Русалак і абрад купання ў “жывой” вадзе, варажба на вяночках і безумоўна начная беларуская дыскатэка!

РАСКЛАД:

1. Заезд..........................................................................................24 чэрвеня з 20-00.
2. Размяшчэнне, падрыхтоўка вянкоў, застолле........................з 21-00 да 22-00.
3. Святочная вячэра, канцэрт, конкурсы....................................з 22-00 да 23-00.
4. Цуды Купальскай ночы............................................................з 23-00 да раніцы.
5. Ад’езд удзельнікаў...................................................................25 чэрвеня ў 6-00.

Дабірацца да месца на Свята можна трыма спосабамі:
• На сваім транспарце — не даязджаючы 800 м. да музея “Тальцы”, да маста праз рэчку Тальцінка, паварот на права ў бок ракі Ангара, праз пралескі ды паляны;
• На аўтобусе з аўтавакзала ў бок Лісцвянкі да прыпынку “Тальцы”. 24 чэрвеня аўтобус адпраўляецца ў 19-00 з аўтавакзала, назад з Лісцвянкі 25 чэрвеня ў 7-30;
• На аўтобусе з Офіса ІТБК у 20-00 24 чэрвеня — 100 рублёў праезд. Дамаўляцца загадзя па запісе.
Тэлефон для даведкі 20-11-72. Рада ІТБК.

P.S. Стол у складчыну, г.зн. да стала кожны бярэ свае прадукты.

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович