диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Песні Свабоды — 2” на Дзень Незалежнасці

Клопатам аб выданні другой часткі “Песень Свабоды” працягвае сваю дзейнасць незалежны музычны лэйбл “VoliaMusic”. Рэліз дыску будзе прымеркаваны да Дня аднаўлення Незалежнасці Беларусі — 27 ліпеня, таму асноўнымі тэмамі, песняў на якія чакаюць выдаўцы ад гуртоў, стануць Свабода і Незалежнасць.

Неабходнасць выдання другой часткі “Песень Свабоды” выдаўцы тлумачаць некалькімі прычынамі. Распавядае дырэктар незалежнага лэйблу “Puper”: “У першую чаргу, гэта звязана з вялікай актыўнасцю музычных калектываў, якія дасылаюць шмат песняў за свабоду. Ды і падчас працы над першым дыскам шмат добрых песняў давялося адкінуць з-за недахопу месца на CD”.

Акрамя таго, ідэя другога дыску выклікана вялікай запатрабаванасцю і цікаўнасцю да першых “Песень Свабоды”: болей за тысячу чалавек падпісалася на дыск толькі папярэдне, каля 50 000 спамаванняў з інтэрнэту!

“Праект “Песень Свабоды” атрымаў розгалас і цікавасць большую, нават, чым мы планавалі і чакалі, — кажа “Puper”. — Гэта быў не проста дыск, а з’ява, сімвал. Гэта быў галоўны кампакт пляцу Каліноўскага, калі там стаяла моладзь, а “Наша Ніва” паставіла яго ў адзін шэраг з такімі атрыбутамі як бел-чырвона-белы сцяг. Гэта вельмі паважна і адказна”.
Дарэчы, дыск з песнямі Свабоды спадабаўся і быў высока ацэнены прадзюсерамі ўкраінскага лэйблу "Аtlantic-records", якія выдавалі дыскі ўкраінскага Майдану.

Рэліз дыску мае адбыцца на Дзень аднаўлення Незалежнасці Беларусі “27 ліпеня — важная дата для любога нармальнага беларуса, дзень прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дзень, калі беларусы зрабілі смелы учынак”, — тлумачыць дырэктар “VoliaMusic”.

Што тычыцца зместу “Песень Свабоды — 2”, выдаўцы абяцаюць прыкласці намаганні, каб з’явіліся новыя імёны — такія складанні даюць пэўны штуршок да развіцця маладых калектываў. Прапаноўваць свае музычныя кампазіцыі для зборнага дыску музычныя калектывы могуць да 27 чэрвеня праз e-mail: pesni2006@tut.by.

Падпіска на дыск адкрытая на сайце: http://za-svabodu.org.

Нагадаем — другая частка “Песень Свабоды” — трэці рэліз лэйбла “VoliaMusic”. Апроч “Песень” лэйбл выдаў дыск “Чарнобыльскі вецер” (пампаваць можна http://bsa.org.by/viecier), прысвечаны 20-ым угодкам Чарнобыля, а зараз апроч зборак пачынае працаваць і над рэлізамі асобных выканаўцаў: дасягнутая папярэдняя дамоўленасць з рэп-гуртом “Чырвоным па беламу” на выданне іх першых двух альбомаў, будуць весціся перамовы з гарадзенскім гуртом “Deviation”. Не пакідае незалежны лэйбл задумы выдаць і караоке-дыск, на якім было б сабрана 100 беларускіх песняў.

Алена Скарабагатава, “Тузін Гітоў”
www.music.fromby.net
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович